АТМАФІ́ЛЬНЫЯ ЭЛЕМЕ́НТЫ,

некаторыя хімічныя элементы атмасферы Зямлі. Паводле геахім. класіфікацыі элементаў да атмафільных элементаў адносяцца вадарод, азот і інертныя газы (гелій, неон, аргон, крыптон, ксенон і радон), якія ў атмасферы знаходзяцца ў стане свабодных атамаў або малекул. Кісларод належыць да літафільных элементаў (складае 47% літасферы).

т. 2, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕМЕТА́ЛЫ,

простыя рэчывы, што не маюць характэрных для металаў уласцівасцей. Для Н. характэрна кавалентная сувязь, нізкія цепла- і электраправоднасць. Многія з іх у звычайных умовах газападобныя. Да Н. адносяцца: вадарод, бор, вуглярод, крэмній, азот, фосфар, мыш’як, кісларод, сера, селен, тэлур, галагены і інертныя газы.

т. 11, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

evolve

[ɪˈvɑ:lv]

v.i.

1) паступо́ва разьвіва́цца, выпрацо́ўвацца

2) Biol. разьвіва́цца шля́хам эвалю́цыі, эвалюцыянава́ць

3) выдзяля́ць, вылуча́ць (га́зы, цяпло́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

выхлапны́ спец. Áuspuff ;

выхлапна́я па́ра Áuspuffdampf m -(e)s, -dämpfe;

выхлапны́я га́зы аўтатра́нспарту Kfz.-Ábgase pl, Áutoabgase pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПЯЧНО́Е АЦЯПЛЕ́ННЕ,

від мясц. ацяплення, пры якім памяшканне абаграваецца ўстаноўленымі ў ім абагравальнымі печамі. Найб. старажытны і просты від ацяплення. Цяпло ад згарання паліва ўспрымаецца масівам печы і перадаецца памяшканню. Ахалоджаныя дымавыя газы праз комін выдаляюцца ў атмасферу. П.а. выкарыстоўваюць пераважна ў малапавярховых дамах пасялковага і сельскага тыпу.

т. 13, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

га́завы ​1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да газу ​1 (у 1 знач.), звязаны з яго выкарыстаннем. Газавая прамысловасць. // Які дзейнічае пры дапамозе газу. Газавы рухавік. Газавая турбіна. Газавая пліта.

2. Звязаны з прымяненнем газаў як сродку барацьбы. Газавая атака.

•••

Газавае рэзанне гл. рэзанне.

Газавая гангрэна гл. гангрэна.

Газавая зварка — тое, што і газазварка.

га́завы ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да газу ​2. // Зроблены з газу ​2. Газавая хустка.

га́завы ​3, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да газы. Газавая бочка. // Які дзейнічае пры дапамозе газы. Газавая лямпа. Газавы ліхтар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАЛАГЕНАВАДАРО́ДЫ,

хімічныя злучэнні галагенаў з вадародам, HX (X-F, Cl, Br, I). У звычайных умовах газы (акрамя фторыстага вадароду HF — бясколерная вадкасць) з рэзкім пахам, добра растваральныя ў вадзе. Водныя растворы галагенавадародаў — моцныя к-ты, акрамя раствору HF (к-та сярэдняй сілы). Гл. таксама Бромісты вадарод, Ёдзісты вадарод, Хлорысты вадарод.

т. 4, с. 445

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАМАГЕ́ННАЯ СІСТЭ́МА,

аднародная фізіка-хім. сістэма, якая мае адну фазу. Хім. састаў і фіз. ўласцівасці ва ўсіх частках гамагеннай сістэмы аднолькавыя ці мяняюцца без скачкоў (паміж часткамі сістэмы няма паверхні падзелу). Гамагенная сістэма можа быць ізатропнай (газы, вадкасці) і анізатропнай (большасць цвёрдых і вадкіх крышталёў, гл. Анізатрапія). Гл. таксама Гетэрагенная сістэма.

т. 5, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫЯМАГНЕ́ТЫК,

рэчыва, якое намагнічваецца ў напрамку, процілеглым знешняму магн. полю. Пад уздзеяннем поля кожны атам Д. набывае магн. момант, прапарцыянальны полю і накіраваны насустрач яму (гл. Дыямагнетызм; пры адсутнасці знешняга поля Д. немагнітны). Д. з’яўляюцца інертныя газы, азот, вадарод, вісмут, цынк, медзь, золата і інш. элементы, многія арган. і неарган. злучэнні.

т. 6, с. 312

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

windy

[ˈwɪndi]

adj.

1) ве́траны, вятры́сты

windy weather — ве́транае надво́р’е

2) шматсло́ўны, гаваркі́, гаварлі́вы

3) які́ пу́шыць, выкліка́е га́зы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)