Абавязко́ва калька з рус. обязательно (20‑я гады XX ст.), гл. Бардон, Узв. 3, № 8, стар. 101.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абнасі́цца, -нашу́ся, -но́сішся, -но́сіцца; зак. (разм.).

1. Знасіць усё сваё адзенне, увесь абутак.

А. за гады вучобы.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Ад нашэння стаць зручным, прывычным.

Боты абнасіліся, не ціснуць.

|| незак. абно́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

губі́ць, гублю́, гу́біш, гу́біць; незак., каго-што.

1. Рабіць непрыгодным, нішчыць.

Г. лес.

2. Прыводзіць да гібелі, забіваць.

Г. звяроў.

3. перан. Марна, дарэмна траціць (час, сродкі, сілы і пад.).

Г. лепшыя гады.

|| зак. пагубі́ць, -гублю́, -гу́біш, -гу́біць; -гу́блены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохгадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца чатыры гады. Чатырохгадовае навучанне. // Разлічаны, прызначаны на чатыры гады. Чатырохгадовы запас.

2. Узростам у чатыры гады. Лявонка то растрасаў траву ў пракосах, то забаўляў чатырохгадовую Марынку. Асіпенка.

3. Які мае адносіны да чатырохгоддзя (у 2 знач.). Чатырохгадовы юбілей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

erignisreich

a бага́ты на падзе́і

~e Jhre — па́мятныя гады́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Траяні́на (тройенʼи́на) ‘абложная зямля’ (лун., ДАБМ, камент., 858). Няясна; мажліва, да траян1 (бо поле не апрацоўвалася тры гады?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пазатакро́к прысл. ’пазамінулы год’ (Сцяшк.), пазатакрак ’тры гады назад’ (Янк. 2) з па‑за‑так‑рок. Да рок ’год’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

васьмідзеся́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да восемдзесят. Васьмідзесятыя гады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сямідзеся́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да семдзесят. Сямідзесятыя гады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

school age

1) шко́льны век

2) гады́ абавязко́вага навуча́ньня

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)