адм.-тэр. адзінка ў 1795—91 і 1801—1920 на тэр. Літвы і Беларусі (да 1840 Літоўска-Віленская губерня). Цэнтр — г.Вільня. Утворана пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795). 6.2.1797 зліта са Слонімскай губ. у адну Літоўскую губерню. Адноўлена паводле ўказа Аляксандра I (9.9.1801) пры падзеле апошняй на Гродзенскую і Віленскую губ. Уключала 11 паветаў: Ашмянскі, Браслаўскі (Новааляксандраўскі), Віленскі, Вількамірскі, Завілейскі, Ковенскі, Расіенскі, Трокскі, Упіцкі (Панявежскі), Цяльшэўскі і Шавельскі. У 1843 частка паветаў перададзена новаўтворанай Ковенскай губ. У складзе Віленскай губерні засталіся: Ашмянскі, Віленскі, Свянцянскі (Завілейскі) і Трокскі пав.; да іх далучаны з Гродзенскай губ. Лідскі, з Мінскай губ. — Дзісенскі і Вілейскі пав. Уваходзіла ў Віленскае генерал-губернатарства. Паводле перапісу 1897, нас. 1591,2 тыс.чал., з іх 56% беларусаў, 17,6 літоўцаў, 12,7 яўрэяў, 8,2% палякаў; паводле веравызнання: 58,8% католікаў, 27,7 праваслаўных, 12,9% іудзеяў. У 1915 пл. губерні 36 825 кв. вёрст, нас. 2083 тыс.чал. У 1920 большая частка Віленскай губерні склала Віленскае ваяводства; астатняя тэр. адышла да Літвы, невял. частка Вілейскага пав. — да БССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНО́ЎСКІ (Антон) (10.7.1781, г.п. Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 3.1.1855),
выдавец, публіцыст. Скончыў Мінскую гімназію, Віленскіун-т (1807). Адзін з арганізатараў і актыўны член т-вашубраўцаў, Віленскага друкарскага т-ва (1818—22). У 1816—22 рэдактар сатыр.час. «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»), у 1817—39 рэдактар-выдавец газ. «Kurier Litewski» («Літоўскі веснік»), у 1819—30 — першага на Беларусі і ў Літве навук.-літ.час. «Dziennik Wileński» («Віленскі дзённік»). У 1817 заснаваў у Вільні друкарню, дзе выдаў каля 400 назваў кніг па розных галінах ведаў, у т. л. «Летапісец Літвы і руская хроніка» ў апрацоўцы І.Даніловіча (1827), «Гісторыю літоўскага народа» Т.Нарбута (т. 1—9, 1835—41), творы І.Красіцкага, Ф.Князьніна, І.Легатовіча і інш. Аўтар прац па педагогіцы, антыпрыгонніцкай сатыры «Машына для біцця хлопаў» (пад псеўд. Патэлё, 1817), мемуараў (зберагаліся ў Р.Зямкевіча, загінулі ў 2-ю сусв. вайну). Адзін са складальнікаў «Збору старажытных грамат і актаў гарадоў: Вільні, Коўна, Трок...» (ч. 1—2, 1843). Мяркуюць, што ў 1812 пісаў на бел. мове адозвы да сялян супраць памешчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСТА́ЎНІЦКІЯ ІНСТЫТУ́ТЫ,
педагагічныя навуч. ўстановы ў 1872—1918, якія рыхтавалі настаўнікаў для гар. вучылішчаў, з 1912 — для вышэйшых пач. вучылішчаў. Існавалі Н.і.: Віленскіхрысц. (з 1873), Віленскіяўр. (з 1875), Віцебскі (з 1910), Магілёўскі (з 1913), Мінскі (з 1914). У Н.і. прымаліся мужчыны правасл. (а ў яўрэйскія — іудзейскага) веравызнання, якія працавалі настаўнікамі пач. школ не менш за 2 гады. Тэрмін навучання — 3 гады. Пры ін-тах існавалі ўзорныя гар. вучылішчы, дзе навучэнцы Н.і. праходзілі пед. практыку, з 1915 дзейнічалі аднагадовыя пед. курсы, куды прымалі і жанчын. У 1918—19 Н.і. рэфармаваны ў пед. ін-ты. Н.і. наз. таксама пед.навуч. ўстановы, у якіх у 1930—50-я г. рыхтавалі настаўнікаў для 5—7-х класаў 7-гадовых і сярэдніх школ. Яны ствараліся ў сувязі з пераходам да ўсеагульнага 7-галовага навучання ў СССР. На Беларусі ў 1936 Н.і. арганізаваны ў Мінску. (у 1947 пераведзены ў Маладзечна), Віцебску, Гомелі, Оршы, Рагачове, у 1937 — у Магілёве, у 1940 — у Баранавічах, Гродне, Пінску, у 1945 — у Брэсце. У 1950-я г. пераўтвораны ў пед. ін-ты або пед. вучылішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РДАХ ((Bardach) Юльюш) (н. 3.11.1914, г. Адэса),
польскі гісторык права. Чл. Польскай АН (1989). Скончыў Віленскіун-т (1939). У 1950—85 ў Варшаўскім ун-це (з 1960 праф.), адначасова ў 1961—69 дырэктар Ін-та гісторыі права пры гэтым ун-це. Даследуе грамадска-паліт. лад і права Польшчы і ВКЛ 14—18 ст., звычаёвае права Беларусі і Літвы, Статуты ВКЛ, праблемы гістарыяграфіі, метадалогіі гісторыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕКЮ́ (Аўгуст) (3.5.1771, г. Гродна — 26.7.1824),
бел. ўрач. Д-р філасофіі і медыцыны (1793), праф. (1806). Вучыўся ў Гродне і Кёнігсбергу. З 1797 у Вышэйшай школе Літвы (з 1803 Віленскіун-т). Адзін з першых у Беларусі і Літве пачаў вакцынацыю супраць воспы. Навук. працы па шпітальнай справе і гігіене дзіцячага ўзросту.
Літ.:
Bieliński J. Uniwersytet Wileński, 1579—1831. T. l—2. Kraków, 1899—1900.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРЖЭ́ЦКІ (Іосіф Альбертавіч) (1800, г.п. Івянец Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 10.2.1869),
ваенны інжынер Ген.-лейт. (1864). Скончыў Віленскіун-т (1826), Пецярбургскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1829). З 1830 у марской буд. часці ў Кранштаце. Аўтар праектаў гал. фортаў, а з 1850 — будаўнік (кіраўнік усіх буд. работ) Кранштацкай крэпасці. Аўтар праектаў Балт. порта і гандл. порта на Кананерскім в-ве ў Пецярбургу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Цэнтральны архіў старажытных грамат у Вільні, гл.Віленскі цэнтральны архіў старажытных грамат
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКЕ́ВІЧ (Ануфрый [1750) (?),
Навагрудчына — 1807 ?], бел. юрыст, асветнік. Скончыў Віленскіун-т. У адзінай вядомай сваёй працы «Пра ўдасканаленне прыроды ў стварэнні чалавека» (Вільня, 1806) выклаў ідэі эвалюцыянізму, матэрыялізму ў антрапагенезе, антрапалагічнага гуманізму. Чалавек для яго — вынік працяглай дзейнасці прыроды ў яе развіцці. Выступаў супраць ненавуковых, містычна-тэалагічных домыслаў пра паходжанне чалавека, аргументавана крытыкаваў зародкі расісцкіх канцэпцый.
Літ.:
Идеи материализма и диалектики в Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛЯЧО́К (Янка) (сапр.Гаеўскі Іван Яфімавіч; 1888, в. Замужанне Барысаўскага р-на Мінскай вобл. 28.11.1957),
бел. пісьменнік. Скончыў Віленскі настаўніцкі ін-т (1912), Мінскі пед.ін-т (1930). Настаўнічаў. Збіраў фальклор на Барысаўшчыне і Лагойшчыне. З 1909 друкаваўся ў газ. «Наша ніва». У карэспандэнцыях расказваў пра цяжкое жыццё сялянства, асаблівасці мясцовага побыту. У вершаваным творы «З заработкаў» адлюстраваў жыццё плытагонаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БУЛЬБЯНЫ́Я» ЗАБАСТО́ЎКІ 1906,
выступленні батракоў і падзёншчыкаў на Беларусі ў рэвалюцыю 1905—07. Пачаліся ўвосень 1906 з прычыны нізкай платы за ўборку бульбы. Найб. актыўна праходзілі ў Слуцкім, Ігуменскім, Навагрудскім, Віленскім, Ашмянскім, Пружанскім пав. Бастуючыя патрабавалі павялічыць падзённую плату і не дапускалі да работы сялян, нанятых у інш. паветах. Землеўладальнікі вымушаны былі пайсці на ўступкі. Адначасова паліцыя арыштоўвала кіраўнікоў і актыўных удзельнікаў забастовак. У Віленскіпав. былі прысланы казакі. Пад канец 1906 забастоўкі задушаны.