фрыста́йл, -а, м.

Від гарналыжнага спорту, які спалучае хуткасны спуск на лыжах і скачкі з трампліна з элементамі акрабатыкі.

Захапляцца фрыстайлам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біятло́н, -а, м.

Від спорту, у якім лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах.

|| прым. біятло́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэрмаці́н, -у, м.

Від штучнай скуры з нітрацэлюлозным пакрыццём, якая выкарыстоўваецца для абіўкі мэблі, вокладак кніг і інш.

|| прым. дэрмаці́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акраба́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Від гімнастыкі і цыркавога ўмельства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́канапіс, ‑у, м.

Пісанне ікон як від рэлігійнага жывапісу. Старажытны іканапіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ламаі́зм, ‑у, м.

Від будызму, які ўзнік у Тыбеце і Манголіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наску́рнік, ‑а, м.

Від кароставага кляшча, які паразітуе на скуры жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуста́к, ‑а, м.

Разм. Від цэглы, цэментных блокаў з пустотамі ўсярэдзіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

klaskany

м. клясканы (від паланэза)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кокс, -у, м.

Від цвёрдага паліва, якое атрымліваецца з каменнага вугалю або торфу шляхам моцнага награвання без доступу паветра.

|| прым. ко́ксавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)