дама́шні, -яя, -яе.

1. Які адносіцца да дома, сям’і, прызначаны для карыстання дома.

Д. тэлефон.

Д. халат.

2. Зроблены, прыгатаваны дома або прызначаны для выканання дома.

Д. хлеб.

Дамашняе заданне.

3. Сямейны, прыватны.

Дамашняе выхаванне.

4. Свойскі, не дзікі.

Дамашнія жывёлы.

5. у знач. наз. дама́шнія, -іх. Члены сям’і (разм.).

Нашы дамашнія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Gesttung f - до́брае выхава́нне, прысто́йнасць, ве́тлівасць, даліка́тнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дэмакраты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на дэмакратыі, які ажыццяўляе дэмакратыю. Дэмакратычны лад. Дэмакратычная рэспубліка. Дэмакратычныя пераўтварэнні.

2. Уст. Уласцівы шырокім слаям працоўнага люду; просты. Дэмакратычнае выхаванне. Дэмакратычныя манеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

refined [rɪˈfaɪnd] adj.

1. ачы́шчаны, рафінава́ны;

refined sugar цу́кар-рафіна́д

2. вы́танчаны; згра́бны, то́нкі; элега́нтны;

refined manners до́брае выхава́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

эты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да этыкі, адпавядае яе правілам. Этычнае выхаванне. □ Я. Колас выступае супроць мяшчанства, за новую мараль і этычныя нормы паводзін людзей у калектыве. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

edukacja

edukacj|a

ж. адукацыя; выхаванне;

podstawy ~i — асновы адукацыі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

-педыя

(гр. paideia = выхаванне, навучанне)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «раздзел», «навука».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

middle-class2 [ˌmɪdlˈklɑ:s] adj.

1. які́ належыць да сярэ́дніх слаёў грама́дства

2. буржуа́зны;

a middle-class upbringing буржуа́знае выхава́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

«НАРО́ДНАЯ АСВЕ́ТА»,

штомесячны навук.-пед. часопіс. Выдаецца з чэрв. 1924 у Мінску на бел. мове. У 1924—29 наз. «Асьвета», 1930—36 «Камуністычнае выхаванне», 1937—39 «Кансультацыя настаўніку», 1940—41 і 1948—59 «Савецкая школа». У студз. 1960 аб’яднаны з час. «У дапамогу настаўніку» (выд. з 1945), выходзіць пад сучаснай назвай. Асвятляе пытанні пед. тэорыі і практыкі, дзейнасць устаноў і органаў адукацыі, арганізацыі навуч.-выхаваўчага працэсу ў агульнаадук., сярэдняй спец. і вышэйшай школах, дзіцячых пазашкольных выхаваўчых установах, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі пед. работнікаў і інш. Аказвае навук. і метадычную дапамогу пед. грамадскасці Беларусі па адраджэнні нац. сістэмы адукацыі на аснове нар. педагогік і лепшых дасягненняў сав. школы. Асн.рубрыкі: «Арганізацыя народнай адукацыі», «Пытанні педагогікі і псіхалогіі», «Педагагічная навука — школе», «Школа вачамі сацыёлага», «Праблемы сучаснага выхавання», «Псіхалогія навучання і выхавання», «Выхаваўчы працэс: тэорыя і практыка», «Маральнае выхаванне», «Эстэтычнае выхаванне», «Пазакласная работа», «У пазашкольных установах», «Тэма. са школьнай праграмы», «На вашу кніжную паліцу» і інш.

У.​І.​Якубовіч.

т. 11, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

андраго́гіка

(ад андра- + гр. agoge = выхаванне)

раздзел педагогікі, які вывучае пытанні стымулявання працэсаў выхавання дарослых людзей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)