атрад птушак. Вядомы з ніжняга эацэну. 2 падатр.: гаацыны і ўласна К., 7 сям. (6 сучасных: веліканогія куры, фазанавыя, індычыя, краксавыя, або гока, цецеруковыя, цацаркавыя), 108 выкапнёвых і 283 сучасныя віды. Наземныя або наземна-дрэвавыя птушкі. На Беларусі 7 відаў: глушэц, курапаткі белая і шэрая, перапёлка, рабчык, цецярук, фазан. У Чырв. кнізе МСАП — 26 відаў, 11 падвідаў. У Чырв. кнізе Беларусі — курапатка белая.
Даўж. ад 12 см (карлікавая перапёлка) да 235 см (чубаты аргус), маса ад 45 г (карлікавая перапёлка) да 10 кг (дзікі індык). Самцы буйнейшыя за самак. Палавы дымарфізм добра выражаны. Дзюба кароткая, моцная. Крылы шырокія. Ногі моцныя. Добра ходзяць, бегаюць, палёт непрацяглы. Кормяцца пладамі, насеннем, травой, лісцем, насякомымі, малюскамі, чарвямі. Пераважна палігамы, такуюць. Гнёзды на зямлі (акрамя гаацына і гока). Нясуць да 25 яец. Вывадкавыя птушкі. Банкіўскія куры (гл.Банкіўскі певень), індычыя і цацаркавыя — продкі свойскіх парод. Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
графі́чны
(гр. graphikos)
1) які мае адносіны да графікі (напр. г-ае мастацтва);
2) выражаны пры дапамозе графіка, чарцяжа (напр. г. метад рашэння задачы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
махро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае вялікую колькасць пялёсткаў (пра кветку). Шыпшына — продак ружы, ад якой яна адрозніваецца тым, што кветкі яе простыя, а не махровыя.«Беларусь».
2. Пра тканіны, вырабы з тканін з высокім ворсам. Махровыя тканіны.
3.перан. Яскрава выражаны, дасягнуўшы вышэйшай ступені (пра якую‑н. адмоўную якасць, пра чалавека з такой якасцю). Махровы нацыяналізм. Махровы рэакцыянер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТЛІ, тлёвыя (Aphidinea),
падатрад паразітычных сысучых насякомых атр. раўнакрылых. 11 сям., каля 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, найб. — ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. Жывуць пераважна калоніямі. Асобныя віды прыстасаваны да пэўных раслін-гаспадароў і іх частак. Многія Т. шкодзяць раслінам, у т. л.с.-г.; пераносчыкі ўзбуджальнікаў вірусных хвароб раслін. На Беларусі трапляюцца прадстаўнікі 2 надсям.: сапраўдныя тлі (Aphidoidea) і хермесавыя (Adelgoidea); найб. — прадстаўнікі родаў афіс (Aphis), ацыртасіфан (Acyrthosiphon), капітафорус (Capitophorus), макрасіфум (Macrosiphum) і інш.
Даўж. да 6 мм. Цела яйцападобнае, авальнае або падоўжанае, зверху пукатае. Крылаў 2 пары, ёсць бяскрылыя формы. Вусікі 3—6-членікавыя з органамі пачуццяў. Ротавы апарат колюча-сысучы. Скурнае покрыва тонкае, мяккае, у некат. з васковым налётам. Афарбоўка звычайна пад колер раслін. Вочы складаныя або простыя. Характэрны рэзка выражаны полімарфізм, чаргаванне палавога і партэнагенет. пакаленняў. Развіццё з няпоўным ператварэннем. За год 2—25 пакаленняў. Выдзяленнямі Т. кормяцца многія насякомыя, іх збіраюць пчолы як падзевы мёд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наміна́льны
(лац. nominalis = імянны)
1) выражаны грашовай вартасцю, якая ўказана на чым-н. (напр. н-ая цана тавару);
2) які толькі называецца, але не выконвае сваіх функцый (н. кіраўнік).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГА́МА-ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ (γ-выпрамяненне),
караткахвалевае эл.-магн. выпрамяненне з даўжынёй хвалі, меншай за 2∙10−10м. Узнікае пры распадзе радыеактыўных ядраў (гл.Радыеактыўнасць), тармажэнні хуткіх зараджаных часціц у рэчыве (гл.Тармазное выпрамяненне), сінхратронным выпрамяненні, а таксама пры анігіляцыі электронна-пазітронных пар і ў інш.ядз. рэакцыях. З прычыны кароткай даўжыні хвалі ў гама-выпрамяненні выразныя карпускулярныя ўласцівасці (гл.Комптана эфект, Фотаэфект), хвалевыя (дыфракцыя, інтэрферэнцыя) выражаны слаба.
Асн. характарыстыка гама-выпрамянення — энергія асобнага γ-кванта Eγ = hν, дзе h — Планка пастаянная, ν — частата выпрамянення. Пры пераходзе ядра атама з узбуджанага стану з энергіяй Ei у больш нізкі энергет. стан Ek выпрамяняецца γ-квант з энергіяй Eγ = Ei = Ek Eγ = Ei — Ek. У выніку гэтага гама-выпрамянення ядраў мае лінейчасты спектр. Натуральныя радыеактыўныя крыніцы даюць гама-выпрамяненню з энергіяй да некалькіх мегаэлектронвольтаў (МэВ), у ядз. рэакцыях атрымліваюцца γ-кванты з энергіяй да дзесяткаў МэВ, а пры тармазным выпрамяненні — да соцень МэВ і больш. Гама-выпрамяненне — адно з найбольш пранікальных выпрамяненняў (пранікальнасць залежыць ад энергіі γ-квантаў і шчыльнасці рэчыва).
Гама-выпрамяненне выкарыстоўваецца для выяўлення дэфектаў у вырабах і дэталях (гл.Дэфектаскапія), экспрэснага колькаснага вызначэння волава ў рудах, стэрылізацыі харч. прадуктаў, гаматэрапіі злаякасных пухлін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНУ́ДЫ,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 10 км на Пн ад г. Браслаў, уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 22 км², даўж. 8,8 км, найб.шыр. 4,9 км, найб.глыб. 16,5 м, даўж. берагавой лініі 34,4 км. Пл. вадазбору 113 км². Катлавіна складанага тыпу. Схілы выш. да 30 м, на У і ПдУ абрываюцца блізка каля ўрэзу вады. Уздоўж усх. берага цягнецца озавая града, парослая лесам. На З і ПдУ добра выражаны тэрасы, верхняя на выш. 12 м. Берагавая лінія моцна парэзаная. Берагі нізкія, пясчана-галечныя, пераўвільготненыя. Пойма шыр. 5—150 м. Падводная ч. катлавіны мае шэраг упадзін, якія чаргуюцца з пясчанымі водмелямі і 11 а-вамі (агульная пл. 1,6 км², найб. Лакіна, Краснагорка, Турмас, Ліпавец). У засушлівыя гады водмелі агаляюцца, колькасць астравоў павялічваецца да 16. Мелкаводдзе пясчанае, пясчана-галечнае і камяністае, месцамі гліністае. Глыбокія ўчасткі дна высланы сапрапелем. Мінералізацыя вады каля 200 мг/л, празрыстасць да 6,5 м. Мезатрофнае. Уздоўж берага паласа трыснягу і чароту шыр. да 300 м, да глыб. 2 м, падводная расліннасць да глыб. 8 м. Упадаюць больш за 10 ручаёў. На Пд злучана пратокай з воз.Струста, на У — канавай з воз.Воласа Паўночны. Возера ўваходзіць у зону адпачынку Браслаў і нац. парк Браслаўскія азёры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКВАТАРЫЯ́ЛЬНЫ ПО́ЯС,
геаграфічны пояс Зямлі, размешчаны ўздоўж экватара паміж 5—8°паўн. ш. і 4—11°паўд. ш., паміж субэкватарыяльнымі паясамі. Характарызуецца гарачым і вільготным экватарыяльным кліматам са слабавыражанымі кліматычнымі сезонамі. Сярэднямесячныя тэмпературы 24—28 °C, ападкі (1500—10 000 мм за год) на працягу года раўнамерныя, увільгатненне залішняе.
На сушы адзначаецца высокая актыўнасць геамарфалагічных, біяхім. і інш. прыродных працэсаў, што садзейнічае ўтварэнню магутных кор выветрывання. Пераважаюць кіслыя чырвона-жоўтыя фералітныя (латэрытныя) глебы. Вільготныя вечназялёныя экватарыяльныя лясы (гілеі, браз, сельвас) вызначаюцца розначасовасцю перыядычных функцый асобных раслін пры адсутнасці сезонаў, густым дрэвастоем, багаццем і старажытнасцю відавога саставу, высокай прадукцыяй надземнай біямасы (да 100 т/га). Па берагах мораў і акіянаў мангравыя лясы. Шмат гаспадарча карысных раслін — каўчуканосы, дрэва какавы, хлебнае, бавоўнікавае (сейба), пальмы, дрэвы з каштоўнай каляровай драўнінай і інш. У жывёльным свеце прадстаўлены — малпы, паўмалпы, кашэчыя, ляніўцы, насарогі, тапіры, пекары, бегемоты; разнастайныя птушкі, паўзуны, насякомыя і інш. У гарах Э.п. захоўваецца раўнамернасць гадавога ходу тэмператур і ападкаў. Да выш. 3500 мвыражаны 3 паясы горнай гілеі (гл.Т’ера кальентэ, Т’ера тэмплада і Т’ера фрыя), вышэй іх распасціраецца пояс лугоў — парамас, а вышэй за 4300—4800 м — нівальны пояс. Паверхневыя воды акіянаў у Э.п. маюць высокую т-ру, паніжаную салёнасць (34%), шмат планктону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нявы́казаны, ‑ая, ‑ае.
Не выражаны ў словах; не выяўлены якім‑н. чынам. Нявыказанае гора. □ — Варка! Бацька я ці не?! — і ў вачах яго застыў нявыказаны крык.Дуброўскі.Часта, гаворачы з Вольгай,.. [Васіль] бачыў у яе вачах адбіткі скрухі, нявыказаных пакут, і яму здавалася, што ён у нечым вінаваты.Савіцкі./узнач.наз.нявы́казанае, ‑ага, н.— Я не хачу, каб між намі існавала нешта нявыказанае, каб была падстава для непаразуменняў.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́стры, -ая, -ае.
1. Добра навостраны або з завостраным канцом ці краем.
В. нож.
В. канец палкі.
2. Які звужаецца пад канец.
В. нос лодкі.
Вострыя насы туфель.
В. вугал (меншы за 90°).
3.перан. Праніклівы, які добра ўспрымае.
В. розум.
В. зрок.
4.перан. Які вызначаецца дасціпнасцю.
В. жарт. В. на язык.
5.перан. Які выразна і моцна адчуваецца, праяўляецца.
Вострая трывога.
6.перан. Які моцна дзейнічае на смак ці нюх.
Вострыя прыправы.
В. пах.
7.перан. Моцна, ясна выражаны; напружаны.
В. боль.
В. апендыцыт.
В. недахоп чаго-н.
|| наз.вастрыня́, -і, ж. (да 1, 3—7 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)