ХМЯЛЕ́ЎСКІ Мікалай Рыгоравіч (1.10.1900, в. Бароўка Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 13.9.1980),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1949). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1936). У Чырв. Арміі з сак. 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, баёў на Усх. і Ферганскім франтах. З 1923 на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі і грамадз.паветр. флоце. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах. і Бранскім франтах. Удзельнік баёў пад Масквой, Усх.Прускай, Усх.-Памеранскай, Берлінскай аперацый. Пасля вайны да 1960 у цэнтр. апараце ВПССССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАПЯЁНАК Мікалай Іванавіч (н. 17.4.1919, в. Бярозна Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Канд.ваен.н. (1960). Скончыў авіяшколу Грамадз.паветр. флоту ў г. Балашоў (1939), ваенна-авіяц. школу (1940), Ваенна-паветр. акадэмію (1951). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Ленінградскім, Паўн.-Зах., Калінінскім, Волхаўскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Укр. франтах. Нам. камандзіра эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў авіяпалка, капітан Гапяёнак зрабіў 198 баявых вылетаў. Да 1952 служыў у ВПС, да 1979 на ваенна-пед. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАВО́ЛЬСКІ Георгій Цімафеевіч (1.6.1928, г. Адэса, Украіна — 30.6.1971),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1971, пасмяротна), лётчык-касманаўт СССР (1971). Скончыў Адэскую спецшколу ВПС (1946), Чугуеўскае ваенна-авіяц. вучылішча (1950), Ваенна-паветр. акадэмію імя Гагарына (1961). З 1963 у атрадзе касманаўтаў. 6—30.7.1971 з У.М.Волкавым і В.І.Пацаевым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-11» і арбітальнай станцыі «Салют» (як камандзір). Пры вяртанні на Зямлю ў выніку парушэння герметычнасці кабіны касм. карабля Дабравольскі і члены экіпажа загінулі. Правёў у космасе 23,8 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЫ́НІН Фёдар Пятровіч (20.10.1906, с. Сухі Астрог Балакоўскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 21.11.1981),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-палк. авіяцыі (1946), Герой Сав. Саюза (1938). Скончыў Аб’яднаную і Арэнбургскую школы лётчыкаў (1929, 1931), курсы ўдасканалення нач. саставу пры Ваенна-паветр. акадэміі (1935), Ваен. акадэмію Генштаба (1955). Вызначыўся ў яп.-кіт. вайне 1937—38. У Вял.Айч. вайну з 1943 камандуючы 6-й паветр. арміяй, якая ўдзельнічала ў Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944. У 1944—47 у Войску Польскім, потым на камандных пасадах у ВПС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПІ́ВІН Мікалай Піліпавіч (14.12.1903, г. Клін Маскоўскай вобл. — 19.4.1963),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-палк. авіяцыі (1944), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў ваен. школу лётчыкаў (1929), курсы ўдасканалення начсаставу пры Ваенна-паветр. акадэміі імя Жукоўскага (1933), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял.Айч. вайну камандуючы 3-й паветр. арміяй, якая ўдзельнічала ў Гарадоцкай аперацыі 1943, Полацкай аперацыі 1944, выконвала задачы па забеспячэнні баявых дзеянняў партызан. Да 1961 на камандных пасадах у ВПССССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЕ́ЙТАН (Slayton) Доналд (1.3.1924, г. Спарта, штат Вісконсін, ЗША — 13.6.1993),
касманаўт ЗША. Маёр ВПС (у адстаўцы). Скончыў Мінесоцкі ун-т (1949), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1956). З 1959 у групе касманаўтаў НАСА. Кіраваў аддзелам НАСА, службай падрыхтоўкі экіпажаў касм. караблёў. 15—25.7.1975 з В.Брандам і Т.Стафардам здзейсніў (як пілот стыковачнага адсека) палёт на касм. караблі «Апалон» па праграме «ЭПАС». Правёў у космасе 9,1 сут. Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі» (3), «За выключныя заслугі». Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́СНЫК Мікалай Лявонцьевіч (н. 26.10.1921, г. Орша Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Барысаглебскую школу ваен. лётчыкаў (1941), Ваенна-паветр. акадэмію (1952). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах. фронце: лётчык-знішчальнік. Камандзір звяна палка асобага прызначэння ст. лейт. Ч. да крас. 1944 зрабіў 685 баявых вылетаў, у 39 паветр. баях збіў 16 і ў складзе групы 3 самалёты праціўніка. 7.7.1944 збіты ў баі, трапіў у палон; удзельнік паўстання вязняў у канцлагеры Бухенвальд. Да 1958 у ВПССав. Арміі, потым у грамадз. авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ФЕРАЎ Алег Сяргеевіч (н. 2.8.1949, г. Ленгер Паўднёва-Казахстанскай вобл., Казахстан),
бел.ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (2003). Канд.ваен.н. (2000). Скончыў радыётэхн. вучылішча Войск ППА (1969), Ваен. інжынерную радыётэхн. акадэмію ППА імя Говарава (1977), Ваен. акадэмію Генштаба Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1999). З 1969 на камандных і штабных пасадах у Войсках ППА. З 1992 нам. камандуючага па ўзбраенні — нач. упраўлення ўзбраення Войск ППАУзбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. З 1999 1-ы нам. камандуючага Войскамі ППА, з 2001 камандуючы ВПС і войскамі ППАУзбр. Сіл Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННЫЯ ДЗЕ́ЯННІ,
арганізаванае выкарыстанне ўзбр. сіл дзяржавы ў вайне. У залежнасці ад маштабаў узбр. барацьбы, магчымасцяў войск, мэт і характару баявых задач ваенныя дзеянні вядуцца на зямлі, у паветры, на моры ў форме баёў, бітваў, аперацый, удараў, баявых дзеянняў (сістэматычных баявых дзеянняў сіл ППА, ВПС і ВМФ). Сучасныя ваенныя дзеянні маюць вял. прасторавы размах, высокую манеўранасць, дынамічнасць і скарацечнасць, у ваенных дзеяннях удзельнічаюць буйныя групоўкі войск (сіл), шырока выкарыстоўваюцца ўсе віды зброі і баявой тэхнікі. Пад тэрмінам «ваенныя дзеянні» маюцца на ўвазе дзеянні стратэг. маштабу; дзеянні аператыўна-тактычнага маштабу наз. «баявыя дзеянні».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́САМ (Grissom) Вірджыл (3.4.1926, г. Мітчэл, штат Індыяна, ЗША — 27.1.1967),
касманаўт ЗША. Скончыў ун-т у г. Лафеет (штат Індыяна, 1950), Тэхнал.ін-тВПС (1955), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1956). З 1959 у групе касманаўтаў НАСА. 21.7.1961 здзейсніў субарбітальны палёт на касм. караблі «Меркурый», 23.3.1965 з Дж.Янгам — палёт на касм. караблі «Джэміні-3» (як камандзір), у час якога ўпершыню касм. карабель пераведзены з адной арбіты на другую. Загінуў з Э.Уайтам і Р.Чафі пры наземных выпрабаваннях першага касм. карабля «Апалон». У космасе правёў 5,14 гадз. 2 залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі». Імем Грысама названы кратэр на Месяцы.