БАНДАРЭ́НКАВалерый Мікалаевіч (н. 1.1.1946, в. Малая Сазанка Амурскай вобл., Расія),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя А.Луначарскага ў Маскве (1967). З 1975 у Рускім драм. т-ры Беларусі. Увасобленыя ім вобразы вызначаюцца паглыбленым псіхалагізмам, адметнай выканаўчай манерай: Гужа («Знак бяды» паводле В.Быкава), Азазэла («Майстры» А.Дударава паводле М.Булгакава), Косач («Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча), Салёны («Тры сястры» А.Чэхава), Клаўдзій, Макдуф («Гамлет», «Макбет» У.Шэкспіра), Мэкі-Нож («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Крыспэн («Адзіны нашчадак» Ж.Ф.Рэньяра) і інш. Здымаецца ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЗО́ЎВалерый Піліпавіч (н. 20.10.1949, г. Самбар Львоўскай вобл.),
украінскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1970). Скончыў Кіеўскі ін-тфіз. Культуры (1971). Алімп. чэмпіён (1972, Мюнхен) у бегу на 100 м і 200 м, сярэбраны прызёр Алімп. гульняў 1972 у эстафеце 4 × 100 м, бронзавы прызёр Алімп. гульняў 1976 у бегу на 100 м і эстафеце 4 × 100 м. Неаднаразовы чэмпіён Еўропы і СССР у 1969—77. Рэкардсмен Еўропы і СССР у 1970—75. У 1986—91 нам., старшыня Дзяржкамспорту Украіны. З 1991 міністр па справах моладзі і фіз. культуры; прэзідэнт Нац.Алімп.к-та Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКВалерый Іванавіч (н. 25.7.1949, в. Паўстынь Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1985). Скончыў Маскоўскі ун-т (1973). У 1973—76 выкладчык Грозаўскай школы-інтэрната (Капыльскі р-н Мінскай вобл.). З 1976 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі (з 1992 вучоны сакратар). Даследуе дэкар.-прыкладное мастацтва. Аўтар кніг: «Сучасная беларуская кераміка. Тэндэнцыі развіцця» (1984), «Традыцыі і наватарства ў беларускім савецкім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве» (1985) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1996 (за ўдзел у выданні «Гісторыі беларускага мастацтва», т. 1—6, 1987—94).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЬЧУ́КВалерый Віктаравіч (н. 11.1.1955, г. Гомель),
бел. мастак-кераміст. Скончыў Абрамцаўскае маст.-прамысл. вучылішча (1976, Масква), Бел.ун-т культуры (1994). З 1978 працаваў на Добрушскім фарфоравым з-дзе, з 1990 — гал. мастак Віцебскага аб’яднання «Даламіт». Творчасці ўласцівы выразнасць і кампактнасць форм, гульня кантрастаў і імкненне да шматфігурнасці кампазіцый: «Усходні базар» (1988), «Мінарэты» (1996), «Урокі канструктывізму» (1 і 2; 1996, 1997), «Парыў ветру», «Дождж», «Джаз у старым парку», «Сярэдзіна лета», «Абхазскія перавалы», «Аб любові да казкі», «Песні Беларусі» 1 і 2, «Вялікая вада», «Перавал» (усе 1997) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПНЕ́ВІЧВалерый Іванавіч (н. 21.9.1947, Мінск),
расійскі пісьменнік. Скончыў БДУ (1973). Да 1981 працаваў у Ін-це фізікі АН Беларусі, у друку. Друкуецца з 1970. Распрацоўвае свабодны верш. Паэт. зб-кам «Трава і дождж» (1977), «Цішыня» (1979), «Невядомая планета», «Дрэва і рака» (абодва 1988) уласцівы філас. светаразуменне, асэнсаванне «вечных» праблем быцця. Аўтар апавяданняў, літ.-крытычных артыкулаў пра творчасць Р.Барадуліна, Т.Бондар, В.Быкава, М.Танка, Я.Янішчыц і інш. На рус. мову пераклаў асобныя вершы Р.Баравіковай, Л.Геніюш, А.Глобуса, Г.Каржанеўскай, А.Куляшова, Г.Пашкова і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯКО́ЎВалерый Уладзіміравіч (н. 27.4.1942, г. Тула, Расія),
расійскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1989), Герой Расіі (1995). Лётчык-касманаўт СССР (1989). Д-рмед.н. Скончыў 1-ы Маскоўскі мед.ін-т (1965). З 1972 у атрадзе касманаўтаў. З 1992 нам. дырэктара Ін-та медыка-біял. праблем Рас.АН. Здзейсніў палёты (як урач-даследчык) у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК) і асн. экспедыцый арбітальнай станцыі «Мір»; 29.8.1988—27.4.1989 (старт на КК «Саюз ТМ-6»), 8.1.1994—22.3.1995 (старт на КК «Саюз ТМ-8»), У космасе правёў 678,7 сут (2-і па працягласці вынік касм. палётаў; 2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КАВалерый Майсеевіч (н. 14.11.1938, Мінск),
бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1985). Скончыў Бел. кансерваторыю (1961). З 1960 артыст, з 1965 канцэртмайстар Сімф. аркестра Бел. тэлебачання і радыё, адначасова ў 1962—63 у складзе Квартэта Саюза кампазітараў Беларусі (1-я скрыпка), з 1967 выкладчык (з 1975 таксама кіраўнік камернага аркестра) Рэсп. школы-інтэрната па музыцы і выяўл. мастацтве імя І.Ахрэмчыка. З 1991 артыст Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі, з 1999 дырыжор камернага аркестра гэтага калектыву. Як першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў садзейнічаў канцэртнай прапагандзе бел. музыкі і адраджэнню старадаўняй музыкі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ВЕРЦАЎВалерый Якаўлевіч (н. 28.11.1945, г. Цюмень, Расія),
бел. мастак. Муж Г.М.Сіверцавай. Скончыў Уральскае вучылішча прыкладнога мастацтва (1966), Маскоўскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча (1971). З 1978 на Мінскім маст. камбінаце. Працуе ў галінах комплекснага маст. праектавання інтэр’ераў, выставак, манум.-дэкар. мастацтва. Аўтар праектаў маст. афармлення інтэр’ераў гал. корпуса Нац.АН Беларусі (1981), рэстарана «Свіцязь» (1984), Палаца моладзі і школьнікаў (1988), рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1997—99) у Мінску; манум.-дэкар. скульптуры са зварнога металу для фасада Палаца культуры ў г. Слонім Гродзенскай вобл. (у сааўт., 1987) і інш.
В.Сіверцаў. Фрагмент фасада Дома культуры ў Слоніме. 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРЭ́НКАВалерый Аляксеевіч (н. 20.4.1939, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1971). Скончыў БПІ (1961). З 1963 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. З 1979 у Рэсп. міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў. З 1991 у БПА. Навук. працы па тэорыі і практыцы апрацоўкі металаў рэзаннем, распрацоўцы тэхналогіі памерна-чыставой апрацоўкі дэталей машын і прылад. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Применение малоотходных, безотходных и ресурсосберегающих технологических процессов в металлообработке в промышленности Белоруссии. Мн., 1988 (разам з А.Р.Арловым);
Технологические возможности ротационного резания материалов. Мн., 1990 (разам з А.В.Совусем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАВО́ЙТАЎВалерый Васілевіч (н. 6.9.1955, г. Магілёў),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (2000). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах машыннай графікі, праграмнага забеспячэння выліч. комплексаў, лічбавай апрацоўкі відарысаў. Распрацаваў мадэлі, метады і алгарытмы для аўтаматызаваных сістэм стварэння лічбавых карт, апрацоўкі і аналізу відарысаў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990.
Тв.:
Обработка и отображение информации в растровых графических системах. Мн., 1989 (у сааўт.);
Локальные геометрические методы цифровой обработки и анализа изображений. Мн., 1997.