сацбудаўні́цтва, ‑а, н.

Сацыялістычнае будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ініцыява́ць, -цыю́ю, -цыю́еш, -цыю́е; -цыява́ны; зак. і незак., што.

Садзейнічаць пачатку чаго-н., даваць штуршок чаму-н.

І. будаўніцтва моста.

|| наз. ініцыява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

соцстрои́тельство (социалисти́ческое строи́тельство) ист. сацбудаўні́цтва, -ва ср. (сацыялісты́чнае будаўні́цтва).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расча́ць, разачну́, разачне́ш, разачне́; разачнём, разачняце́, разачну́ць; разачні́; расча́ты; зак., што (разм.).

Пачаць, распачаць (рабіць што-н.).

Р. будаўніцтва школы.

|| незак. расчына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каласа́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць каласальнага. Каласальнасць будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гадны, -ая, -ае.

1. Які прыносіць выгаду, карысць.

Выгаднае пагадненне.

2. Які мае перавагу; спрыяльны, добры.

Выгаднае становішча.

Выгаднае месца для будаўніцтва.

|| наз. вы́гаднасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вышы́нны, -ая, -ае.

1. Які праводзіцца, ажыццяўляецца на вялікай вышыні (у 2 знач.).

В. палёт.

2. Пра архітэктурныя збудаванні: вельмі высокі, шматпавярховы.

В. будынак.

Вышыннае будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

будаўні́чы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да будаўніцтва, да будоўлі, да працы будаўніка.

Будаўнічая прамысловасць.

Будаўнічая тэхніка.

Б. факультэт.

Будаўнічыя работы.

Б. атрад.

Будаўнічыя матэрыялы.

Будаўнічая пляцоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фінансава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны, зак. і незак., каго-што.

Забяспечыць (забяспечваць) грашовымі сродкамі, фінансамі каго-, што-н.

Ф. завод.

Ф. будаўніцтва.

|| наз. фінансава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зані́раванне, ‑я, н.

Спец. Размяшчэнне па зонах. Заніраванне будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)