(англ. squatter, ад squat = пасяляцца на чужой зямлі)
1) каланіст, які самавольна займаў свабодны неапрацаваны ўчастак зямлі ў перыяд пачатковай каланізацыі ў Амерыцы і Аўстраліі;
2) жывёлавод у Аўстраліі, які арандуе для сваіх статкаў неапрацаваны ўчастак зямлі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мало́х2
(лац. moloch)
яшчарка сям.агамаў з пакрытым калючкамі целам, якая водзіцца ў пустынях Аўстраліі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАЎЧКІ́ (Ixobrychus),
род птушак сям. чаплевых. 7 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўд.Аўстраліі і на а-вах Новай Зеландыі. Жывуць парамі каля вадаёмаў. Пералётныя. На Беларусі 1 від — бугай малы, або ваўчок, занесены ў Чырв. кнігу (гл. ў арт.Бугаі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУМЕРА́НГ (англ. boomerang ад аўстрал.),
сагнутая драўляная кідальная паліца, найчасцей падобная на серп (некаторыя віды, апісаўшы крывую, вяртаюцца да кідальніка). Быў пашыраны як баявая і паляўнічая зброя ў абарыгенаў Аўстраліі, у Стараж. Егіпце, Паўд. Індыі і Паўд.-Усх. Азіі, Мексіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАДЫ́ЕС (Amadeus Lake),
бяссцёкавае салёнае возера ў цэнтр. пустыннай ч.Аўстраліі. Займае падоўжаную ўпадзіну паміж гарамі Мак-Донел і Масгрэйв, на выш. 204 м. Перасыхае, пл. змяняецца па сезонах і гадах, найбольшая 8700 км². Рэштка больш буйнога ў мінулым вадаёма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́ЛАНГАНГ, Уоланганг (Wollongong),
горад у Аўстраліі, на ПдУ штата Новы Паўднёвы Уэльс, на ўзбярэжжы Тасманава м. 250,1 тыс.ж. (1993). Чыг. станцыя. Буйны цэнтр чорнай металургіі і цяжкага машынабудавання; нафтаперапр., хім., тэкст., швейная прам-сць. Здабыча каменнага вугалю, каляровая металургія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́МПІР ((Dampier) Уільям) (8.6.1652, Іст-Кокер, Вялікабрытанія — сак. 1715),
англійскі мараплавец, пірат. Здзейсніў 3 кругасветныя плаванні. Некалькі гадоў правёў на в-ве Тарцю (на Пн ад Гаіці) у Вест-Індыі (гал. база піратаў у Атлантыцы), удзельнічаў у рабаванні ісп. гарадоў і паселішчаў на берагах Амерыкі. Плаваў да берагоў паўн.-зах.Аўстраліі, дзе адкрыў шмат невял. астравоў, у т. л. архіпелаг Дампір. Склаў апісанне і карты для паўд. раёнаў Ціхага ак. На аснове сваіх дзённікаў напісаў шэраг кніг, у якіх прывёў звесткі пра велічыні магн. нахілу ў розных пунктах Сусветнага ак., салёнасці марскіх вод, сувязі паміж пануючымі цячэннямі і вятрамі. Яго імем названы п-аў Дампіра Зямля у Аўстраліі, некалькі астравоў і праліваў у паўд.-зах.ч. Ціхага ак. і ў Малайскім архіпелагу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цэнт
(англ. cent, ад лац. centum = сто)
разменная манета ЗША, Канады, Аўстраліі і некаторых іншых краін, роўная 1/100 грашовай адзінкі (долара, гульдэна).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ДА́РЛІНГ (Darling),
горны хрыбет на ПдЗАўстраліі. Даўж. каля 300 км. Выш. да 582 м (г. Кук). Уяўляе сабой моцна расчлянёны эрозіяй край Зах.-Аўстрал. пласкагор’я, што стромка абрываецца да прыморскай нізіны. На вільготных зах. схілах эўкаліптавыя лясы, якія раўнінах пераходзяць у рэдкалессе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КХМЕ́РЫ (саманазва кхмер, кхмаэ),
камбаджыйцы, нацыя, асн. насельніцтва Камбоджы (8,6 млн.чал.). Агульная колькасць 10,35 млн.чал. (1992). Жывуць таксама ў В’етнаме (950 тыс.), Тайландзе (700 тыс.), ЗША (15 тыс.), Канадзе (15 тыс.), Аўстраліі (9 тыс.). Гавораць на кхмерскай мове. Вернікі — будысты (хінаяна).