род птушак сям. чаплевых. 7 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўд. Аўстраліі і на а-вах Новай Зеландыі. Жывуць парамі каля вадаёмаў. Пералётныя. На Беларусі 1 від — бугай малы, або ваўчок, занесены ў Чырв. кнігу (гл. ў арт.Бугаі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКГАДЫКГА́ДЗІ (Makgadikgadi),
Макарыкары, бяссцёкавая ўпадзіна ў Паўд.Афрыцы, на Пн Калахары, у Батсване, на выш. каля 900 м. Большая ч. занята салёнымі азёрамі Нтветве і Соа, якія ў сухі час года ператвараюцца ў саланчакі. Злакавыя саванны, шыракалістыя лясы. Аднайменны заказнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ака́пі
(з мовы мбуба okapi)
парнакапытнае млекакормячае сям. жырафавых, якое пашырана ў Афрыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
велд
(гал. veld = поле)
плато ў Паўд.Афрыцы, пакрытае злакавай і хмызняковай расліннасцю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
куду́1
(афр. kudu)
парнакапытная жывёла сям. пустарогіх, пашыраная ў Афрыцы; лясная антылопа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
му́нга
(н.-лац. mungo)
млекакормячае сям. віверавых шаравата-бурай афарбоўкі, пашыранае ў Афрыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БУ́ЙВАЛЫ (Bubalus),
род пустарогіх млекакормячых атр. парнакапытных. З віды: буйвал азіяцкі, або індыйскі (B. arnee), буйвал афрыканскі (B. caffer) і аноа, або буйвал карлікавы (B. depressicornis). Пашыраны адпаведна ў Паўд., Паўн.-Усх. Азіі, Афрыцы на Пд ад Сахары і на в-ве Сулавесі. Жывуць у вільготных, балоцістых лясах, зарасніках па берагах вадаёмаў, буйвал афрыканскі, акрамя таго, на раўнінах і ў гарах. Буйвал азіяцкі прыручаны і выкарыстоўваецца як малочная і рабочая жывёла ў Паўд. Азіі, на Каўказе і ў Закаўказзі, Афрыцы і Паўд. Еўропе (буйвал свойскі).
Даўж. цела 1—2,9 м, хваста 15—90 см, выш. ў карку 62—180 см, маса 150—1200 кг. Тулава цяжкае, грузнае. Есць рогі (каля 2 м). Нараджаюць 1 цяля. Раслінаедныя. Буйвал азіяцкі ў Чырв. кнізе МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАУ́РЫ (інд. kauri),
невялікая ракавіна марскога малюска (даўж. 1—2,5 см). У стараж. часы К. выкарыстоўваліся як упрыгожанні і грашовы сродак у народаў Азіі, Афрыкі, Акіяніі (да пач. 20 ст.), Еўропы. Як грошы ў Афрыцы вядомы ў 11—12 ст. У 17—18 ст. тэрыторыя іх выкарыстання пашыралася, у сярэдзіне 19 ст. у Зах.Афрыцы зафіксаваны іх курс: 1 талер = 2500 ракавін, у народаў Індыйскага акіяна 1 рупія = 2500—12 000 К. На Беларусі К. выяўлены пры раскопках сярод знаходак 12 ст. (Гродзенскі Стары замак, Полацк і інш.) і 15—16 ст. (Панямонне). Звычайна К. мелі адтуліну для нанізвання на шнур. Магчыма, К. выкарыстоўваліся на тэр. Беларусі як грошы у безманетны перыяд (2-я пал. 11—13 ст.).
Каралі з кауры, бронзавыя пярсцёнак і бранзалет 12 ст. з Полацкага гарадзішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́БРЫ (Equus),
жывёлы роду коней атр. няпарнакапытных. З сучасныя віды З.: горная (E. zebra) з 2 падвідамі; пустынная, або Грэві (E. grevyi); саванная, або бурчэлава (E. burchelli), з 4 падвідамі: уласна бурчэлава (E. b. burchelli), Чапмана (E. b. antiquorum), селауская (E. b. selousi)’, Бёмэ, або Гранта (E. b. bohme). З. квага знішчана. Пашыраны ў Афрыцы. Жывуць у стэпах і саваннах (зрэдку ў гарах) табунамі па 10—30 асобін. З. горная і пусташная ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. цела да 2,4 м, выш. ў карку да 1,4 м, даўж. хваста да 57 см, маса да 350 кг. На целе цёмныя і светлыя палосы, якія чаргуюцца паміж сабой. Грыва кароткая, прамая; хвост з кутасом доўгіх валасоў. Палігамы, нараджаюць 1—2 дзіцянят. Траваедныя. Акліматызаваны ў Асканіі-Нова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НТУ,
група народаў у Цэнтр. і Паўд.Афрыцы (буйнейшыя — руанда, макуа, шона, конга, малаві, рундзі, зулу і інш.). Больш за 150 млн.чал. (1987). Гавораць на мовах групы банту. Шырока рассяліліся (з 1-га тыс. да нашай эры да 19 ст.), асімілюючы карэннае насельніцтва (пігмеяў і інш.).