ДЭФЛАРА́ЦЫЯ [ад дэ... + лац. flos (floris) кветка, маладосць, дзявоцкасць],
парушэнне цэласнасці дзявоцкай плявы. Звычайна бывае пры першых палавых зносінах. Суправаджаецца нязначным крывацёкам, хоць нярэдкія выпадкі, калі яго няма. Прыблізна праз 3—5 дзён пасля Д. краі парушанай дзявоцкай плявы загойваюцца і палавая блізкасць не выклікае болевых адчуванняў. Іншы раз, у залежнасці ад анат. будовы, дзявоцкая плява расцягваецца і застаецца непашкоджанай пасля неаднаразовых палавых актаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІТЭ́Т ДЗЯРЖА́ЎНАГА КАНТРО́ЛЮ Рэспублікі Беларусь, орган дзярж. кантролю ў краіне. Створаны ў 1996 шляхам пераўтварэння службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Утвараецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Ажыццяўляе кантроль за выкананнем рэсп. бюджэту, выкарыстаннем дзярж. уласнасці, выкананнем актаў Прэзідэнта, парламента, урада і інш.дзярж. органаў, якія рэгулююць адносіны дзярж. уласнасці, гасп., фін. і падатковыя адносіны. Старшыня к-та назначаецца Прэзідэнтам. Кампетэнцыя, арганізацыя і парадак дзейнасці к-та вызначаюцца заканадаўствам.
нарвежскі гісторык. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1857). З 1841 праф. ун-та ў Крысціяніі (цяпер Осла). З 1861 архіварыус Дзярж. архіва. Аўтар «Гісторыі нарвежскага народа» (т. 1—6, 1852—63), якая ахоплівае перыяд са стараж. часоў да 1397. Апіраючыся на шырокі крытычна правераны матэрыял розных крыніц рэканструяваў стараж. перыяд гісторыі Нарвегіі. Вядомы як выдавец і каментатар стараж.актаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
метры́чны1, ‑ая, ‑ае.
Ужываецца ў выразе: метрычная сістэма мергл. сістэма.
метры́чны2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да метрыкі 1 (у 1 знач.). Класічная цвёрдасць страфы і радка паказвае на тое, што паэт шукаў новага не ў рытмічнай схеме, хаця і не баяўся складанай метрычнай задачы.У. Калеснік.
метры́чны3, ‑ая, ‑ае.
Які звязаны з запісамі актаў нараджэння; які мае адносіны да метрыкі 2. Метрычная кніга. Метрычнае пасведчанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖО́ДЗІШСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР Існаваў пры езуіцкім калегіуме ў в. Жодзішкі Смаргонскага р-на ў 1-й трэці 18 ст. Захаваліся праграмы трох пастановак 1716—30: канікулярная драма «Вянец духа-красамоўства» (са стараж.-рым. гісторыі) з інтэрлюдыямі пасля 1-га і 2-га актаў; масленічная «Палемонія за сталом, якую, па прыкладу Вітэлія, спасцігла смерць» з аргументам П.Каяловіча (1724, з алегарычным антыпралогам, харамі і інтэрлюдыямі паміж актамі) і «Перамога саюзу любві» (1730).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГЯ́ЛА (Дзмітрый Іванавіч) (1.11.1868, в. Казьяны Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — крас. 1942?),
беларускі гісторык, архівіст, археограф, крыніцазнавец. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). З 1897 працаваў у Віцебскім, Віленскім архівах стараж.актаў. З 1906 член, з 1912 старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі, рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества», ганаровы чл.Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Удзельнік Усебел. з’езда 1917. З 1921 заг. Магілёўскага губ. архіва. З 1925 супрацоўнік Інбелкульта, дацэнт БДУ, з 1929 дырэктар б-кі АНБССР, з 1937 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АНБССР. Аўтар прац па гісторыі гарадоў і мястэчак Беларусі. Першы даследаваў гісторыю і гіст. тапаграфію полацкіх, Барысаўскага, Свіслацкага, Аршанскага замкаў, вывучаў гісторыю нац. меншасцей у Беларусі. Складальнік, рэдактар, удзельнік выдання «Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў» (т. 27—32, 1899—1906), Актаў Віленскай камісіі (т. 32—37, 1907—12), «Беларускага архіва» (т. 1—3, 1927—30), «Гісторыі Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1, 1936) і інш. 10.12.1937 арыштаваны, 11.9.1939 высланы ў Казахстан на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1964.
Тв.:
3 беларускага пісьменства XVII ст.Мн., 1927;
Літоўская Метрыка і яе каштоўнасць для вывучэння мінуўшчыны Беларусі. Рыга, 1933.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТЫТУЦЫ́ЙНЫ СУД РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
судовы орган канстытуцыйнага нагляду ў дзяржаве. Утвораны ў 1994. Кампетэнцыя і парадак яго дзейнасці замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994 і Законам «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь» ад 30.3.1994. Фарміруецца з 12 суддзяў, 6 з якіх назначае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, 6 выбірае Савет Рэспублікі. Старшыню Канстытуцыйнага суда назначае Прэзідэнт са згоды Савета Рэспублікі. Тэрмін дзейнасці членаў суда — 11 гадоў.
Канстытуцыйны суд па прапановах Прэзідэнта, парламента, Вярх. суда, Вышэйшага гасп. суда, урада Рэспублікі Беларусь дае заключэнні: пра адпаведнасць законаў, дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта, міжнар. дагавораў і інш. абавязацельстваў дзяржавы Канстытуцыі і міжнар.-прававым актам; пра адпаведнасць актаў міждзярж. утварэнняў, у якія ўваходзіць Рэспубліка Беларусь, дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта, выдадзеных у мэтах выканання закона, Канстытуцыі, міжнар.-прававым актам і нац. заканадаўству; пра адпаведнасць пастаноў урада, актаўВярх. і Вышэйшага гасп. судоў, Ген. пракурора, любога інш.дзярж. органа Канстытуцыі, міжнар.-прававым актам і нац. заканадаўству. Нарматыўныя акты або іх асобныя палажэнні, прызнаныя неканстытуцыйнымі, страчваюць юрыд. сілу. У выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй, Канстытуцыйны суд па прапанове Прэзідэнта дае заключэнне аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі палатамі парламента.
(«Законодательные акты Великого княжества Литовского XV—XVI вв.»),
зборнік заканадаўчых і нарматыўных актаў, прывілеяў і суд. спраў ВКЛ. Выдадзены ў 1936 Ленінградскім ун-там. Змешчана больш за 20 дакументаў, у т. л.Прывілей 1447, Судзебнік 1468, Устава дзяржаўцам 1529, урыўкі з «Уставы на валокі» 1557, фрагменты Статутаў ВКЛ 1529, 1566, 1588. Правапіс крыніц адаптаваны. У дадатку — кароткая храналагічная табліца па гісторыі ВКЛ, тлумачальны слоўнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ТНАЕ ПРА́ВА,
сукупнасць нарматыўна-прававых актаў, якія рэгулююць мытна-прававыя адносіны. Асн. крыніцы М.п. Рэспублікі Беларусь — Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Закон «Аб мытным тарыфе» 1993 з наступнымі дапаўненнямі і змяненнямі, а таксама нормы цывільнага і адм. заканадаўства. Як навука М.п. ўяўляе сабой сукупнасць ведаў пра мытна-прававыя адносіны, разнастайнасці мытных рэжымаў, мытна-прававую адказнасць і г.д. М.п. таксама разглядаюць як вучэбную дысцыпліну — спец. курс, што выкладаецца студэнтам юрыд. і некаторых эканам.ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦО́ЎНЫЯ СПРЭ́ЧКІ,
спрэчкі, якія ўзнікаюць паміж работнікамі і наймальнікам па пытаннях прымянення заканадаўства, інш. нарматыўных актаў аб працы, калектыўнага дагавору і інш. пагадненняў аб працы. Паводле КЗаП Рэспублікі Беларусь індывідуальныя П.с. разглядаюцца камісіямі па працоўных спрэчках і судамі (індывід. П.с. некат. катэгорый работнікаў разглядаюцца ў асобным парадку). Парадак разгляду індывід. П.с. рэгулюецца КЗаП, а ў судах вызначаецца таксама і Грамадзянскім працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Калект. П.с. (канфлікты) вырашаюцца ў парадку, які ўстанаўліваецца заканадаўствам.