французская актрыса. Вучылася ў акцёра і педагога Ж.І.Сансона. У 1837 дэбютавала ў т-ры «Жымназ», у 1838 — у «Камеды Франсэз». З мастацтвам Р. звязана адраджэнне класіцызму на франц. сцэне. Аснову яе рэпертуару склалі ролі ў творах П.Карнеля — Каміла («Гарацый»), Эмілія («Цына»); Ж.Расіна — Федра, Эсфір, Гафалія (аднайм. п’есы), Герміёна («Андрамаха»), Раксана («Баязет»). Творчасці ўласцівы строгасць, пластычная завершанасць формы ў спалучэнні з эмацыянальнасцю, непасрэдным выражэннем пачуццяў. У 1855 пакінула сцэну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАВЯ́Н (Хачатур Авецікавіч) (14.4.1805, с. Канакер, каля г. Ерэван — 14.4.1848),
армянскі пісьменнік, асветнік-дэмакрат, заснавальнік новай арм. літаратуры і літ. мовы, педагог. Класік арм. л-ры. Выступаў за нац. культурнае і паліт.адраджэнне армян, супраць сярэдневяковых схаластычных метадаў, дагматызму і фармалізму ў школьным навучанні. Першы нац.гіст. раман «Раны Арменіі» (1841, выд. 1858) — пра вызв. барацьбу арм. народа ў перыяд руска-іранскай вайны 1826—28. Пед. погляды выказаў у кн. «Перадсцежжа» (1838), рамане «Гісторыя Тыграна, ці Маральнае настаўленне для армянскіх дзяцей» (выд. 1941). Аўтар навук.-маст. твораў «Адкрыццё Амерыкі» (выд. 1940), «Курды» (1948) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСАЁНАК (Мікалай Іосіфавіч) (н. 21.3.1947, в. Чарневічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1973). Працуе ў быт., пейзажным, партрэтным жанрах, нацюрморце. Сярод твораў: «Хлябы» (1976), «Памяці бацькі» і «У азёрным краі» (1978), «Песня аб маёй зямлі» (1979), «Адна», «Гусоўскаму прысвячаецца», «Нацюрморт з рэшатам», «Зімовы нацюрморт» (усе 1980), «Лён Беларусі», «На роднай зямлі. Памяць», «Салдаткі. Адраджэнне» (усе 1981), «Беларускі краявід» і «Касьба» (1982), «Браслаўскія прасторы» і «Восеньскія дажджы» (1984), серыя «Алеі», «Дарога да храма», «Сад мастака», «Гладышы», «Яблынька майго дзяцінства» (усе 1990-я г.), «Калядны марозік» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ПА ВЫ́ПУСКУ ЦА́ЦАК «МІР».
Створана ў 1966. Уключала галаўное прадпрыемства (Мінская ф-каметал. цацак), філіялы № 1 (Баранавіцкая ф-ка «Адраджэнне»), № 2 (Магілёўская ф-ка дзіцячых цацак), № 3 (Мінская ф-ка «Культпром») і Гомельскую ф-ку мякканабіўных цацак. У 1992 філіялы сталі даччынымі прадпрыемствамі. З 1997 адкрытае акц.т-ва «Актамір». На 1.1.1999 у аб’яднанне ўваходзяць даччыныя прадпрыемствы: ф-ка «Іграмед» (Мінск), на базе якой генеральнае ўпраўленне «Актамір»; ф-кі «Світанак» (г. Магілёў), «Брыг» (г. Баранавічы), «Ветла» (в. Астрашыцкі Гарадок). Асн. прадукцыя (1999): цацкі метал., у т. л.мех., драўляныя, поліэтыленавыя, мякканабіўныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСТРА́ЛЬ ((Mistral) Фрэдэрык) (8.9. 1830, Меян, Францыя — 25.3.1914),
правансальскі паэт; адзін з кіраўнікоў руху фелібраў, якія мелі на мэце адраджэнне правансальскай л-ры, мовы і культуры. Паэзія М. развівалася пад уплывам рамантызму (зб. «Залатыя астравы», 1876; «Збіранне аліў», 1912). На фалькл. аснове стварыў паэмы «Мірэйо» (1859), «Паэма пра Рону» (1897) і інш. Аўтар правансальска-франц. слоўніка «Скарб Фелібрыжа» (1879—87). Для яго твораў характэрны багацце фалькл. матэрыялу, рамантычнасць, ідэалізацыя нар. жыцця. Зрабіў вял. ўклад у развіццё нац. л-ры і мовы. Нобелеўская прэмія 1904 (разам з Х.Эчэгарай-і-Эйсагірэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЛАДАЛАТЫШЫ́,
удзельнікі нац.-ліберальнага руху ў Латвіі ў 1850—60-я г. Выступалі супраць рэшткаў прыгонніцтва і засілля ням.-балт. дваранства, за пашырэнне сял. самакіравання, эканам. самастойнасць Латвіі і адраджэннелат.нац. культуры, садзейнічалі развіццю лат.літ. мовы, нац. л-ры і мастацтва, школьнай адукацыі, лат.-рус.культ. сувязей, распаўсюджванню навук. ведаў. Былі праціўнікамі рэв. барацьбы, але падтрымлівалі сял. выступленні і лічылі, што яны прымусяць рас. ўрад да правядзення рэформ. Заснавальнікі і ідэйныя кіраўнікі — публіцысты К.Валдэмар, К.Біезбардзіс, паэт Ю.Алунан, фалькларыст К.Баран. Друкаваны орган — «Pēterburgas avizes» («Пецярбургская газета»), якая выдавалася ў 1862—65 у Пецярбургу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБНАЎЛЕ́НЦЫ,
апазіцыйны рух у рус.правасл. царкве ў 1920—40-я г. Узніклі пасля Кастр. рэвалюцыі. Выступалі за «абнаўленне царквы», за яе лаяльныя адносіны да Сав. дзяржавы; мелі на мэце змяніць традыц. формы рэліг. дзейнасці, не закранаючы асновы веравучэння і культу. Змагаліся супраць кіраўніцтва афіц.рус. царквы, якое ў пач. 1920-х г. займала антысав. пазіцыі.
Асн. групы абнаўленцаў: «Жывая царква», «Царкоўнае адраджэнне», «Саюз абшчын старажытнаапостальскай царквы». З пераходам кіраўніцтва патрыяршай царквы на шлях лаяльнасці рух абнаўленцаў пачаў затухаць. Многія з іх парвалі з рэлігіяй, некаторыя вярнуліся ў старую царкву. Пасля смерці аднаго з лідэраў абнаўленства А.І.Увядзенскага (1946) рух спыніўся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ШЛЯХ»,
штодзённая грамадска-паліт. газета нац.-дэмакр. кірунку. Выходзіла з 8.3 да 23.8.1918 у Мінску на бел. мове ва ўмовах герм. акупацыі. Рэдактар-выдавец з № 1 П.Аляксюк; з № 2 рэдактар А.Прушынскі (А.Гарун), выдавец — т-ва «Заранка». Мэта выдання — сац.-эканам. і культ.адраджэнне Беларусі, яе дзярж. самастойнасць і суверэнітэт. Падтрымлівала палітыку Рады БНР і яе выканаўчага органа — Народнага сакратарыята Беларусі. Асвятляла нац. грамадска-паліт. і культ. рух, змяшчала інфармацыю пра бел. асветны рух, пра дзейнасць Рады БНР, паліт. партый і груповак. Крытыкавала палітыку бальшавікоў і Сав. Расіі. Садзейнічала арганізацыі бел. школ, развіццю бел. культуры.
аўстрыйскі славіст. Д-р філасофіі (1970), з 1986 д-р габілітаваны. Скончыў Венскі ун-т (1970). З 1971 у Зальцбургскім ун-це. Даследуе сінхронную і дыяхронную лінгвістыку, моўныя кантакты, гісторыю мовы, моўную палітыку: «Нямецкія словаўтваральныя элементы ў славянскіх мовах» (т. 1—2, 1985) і інш. Непасрэдна бел. тэматыцы прысвечаны артыкулы «Літоўскі статут 1529 г.» (1973), «Літоўскі статут 1588 г.» (1974), «Першае і другое адраджэнне беларускай мовы і культуры» (1991), «Моўная сітуацыя ў Беларусі» (1993). Прачытаў у Зальцбургскім ун-це курс лекцый «Беларуская мова для русістаў» (1982).
Тв.:
Sprachenpolitische Tendenzen in Weissrussland. Vien, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГРО́ДЗЕНСКАЯ КАПЭ́ЛА»,
творчае аб’яднанне. Створана ў 1992 як установа культуры Гродзенскага гарвыканкома. Арганізатар і маст. кіраўнік А.Бандарэнка, з 1996 — А.Саладухін. У складзе капэлы камерныя хор (дырыжор Л.Іконнікава) і аркестр (дырыжор У.Борматаў), інстр. ансамбль салістаў, салісты-вакалісты. У праграмах капэлы муз. творы розных стыляў, эпох і жанраў, ад камерных (рамансы, інстр. п’есы) да сімфанічных і вак.-сімфанічных (сімфоніі, кантаты, араторыі), старадаўніх і сучасных бел. кампазітараў, рус. і зах.-еўрап. класікаў 17—20 ст., духоўная музыка, бел.нар. песні і інш. Мае на мэце адраджэнне і развіццё традыцый бел.муз. мінуўшчыны, прапаганду лепшых узораў бел. і сусв.муз. мастацтва, культ.-асв. і выдавецкую дзейнасць.