pracownik

м. працаўнік; работнік;

pracownik administracyjny — адміністрацыйны работнік;

pracownik handlu — работнік гандлю;

pracownik najemny — наёмны работнік;

pracownik biurowy — служачы;

pracownik naukowy — навуковы работнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

го́рад, ‑а; мн. гарады, ‑оў; м.

1. Буйны населены пункт, адміністрацыйны, прамысловы, гандлёвы і культурны цэнтр. Сталічны горад. Горад нафтавікоў. Партовы горад. □ Горад шумеў, як дзень, так ноч, тысячамі галасоў. Колас. // Пра жыхароў такога населенага пункта. Увесь горад гаворыць пра апошнія падзеі.

2. Гіст. Населенае месца, абгароджанае і ўмацаванае сцяной. Старажытны славянскі горад.

•••

Вольны горад — а) сярэдневяковы горад, які вызваліўся з-пад улады феадала і набыў правы самастойнай дзяржавы; б) сучасны горад з асаблівым міжнародным рэжымам, вылучаны ў самастойную палітычную адзінку.

Губернскі горад — галоўны горад губерні.

Заштатны горад (уст.) — горад, які не мае адміністрацыйнага значэння.

Ні к сялу ні к гораду гл. сяло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наско́к, ‑у, м.

1. Скачок з мэтай нападу. Наскок звера. // Імклівы варожы напад. Каб лягчэй было адбіць Ворагаў наскокі — Загадаў ён [князь] роў прарыць, Як рака, глыбокі. Гілевіч. Захопнікі заселі ў Карчэвічах, і пачаліся штодзённыя наскокі на Скумаўскі лес. Дуброўскі.

2. перан. Нападкі, абвінавачванні, часцей грубыя, беспадстаўныя. Адміністрацыйны наскок. □ Замест бурнага наскоку, да якога я падрыхтаваўся загадзя, жонка толькі засмяялася і сказала: — Ого, дык ты не толькі рыбы, але і ліса злавіў? Ляўданскі.

•••

З наскоку — а) з разгону, хутка; б) не падумаўшы як след, добра не разабраўшыся. [Валатовіч:] — [Бародка] заўсёды ўсё рабіў з наскоку, штурмам, без належнай праверкі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ward​1 [wɔ:d] n.

1. бальні́чная пала́та;

a maternity ward радзі́льнае аддзяле́нне;

an isolation ward ізаля́тар;

a ward attendant саніта́р;

a ward round абхо́д (палат);

ward treatment стацыяна́рнае лячэ́нне;

a ward orderly ня́ня (у шпіталі)

2. адміністрацы́йны раён го́рада, гарадскі́ ўча́стак (у Вялікабрытаніі)

3. падапе́чны;

a ward of court law непаўнале́тні, апяку́н яко́га назнача́ецца судо́м

4. турэ́мная ка́мера;

a death ward ка́мера сме́ртніка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сяло́, ‑а́; мн. сёлы (з ліч. 2, 3, 4 сялы́), сёл; н.

1. Вялікая вёска, гаспадарчы і адміністрацыйны цэнтр для навакольных паселішчаў; у дарэвалюцыйнай Расіі — паселішча з царквой. Саўгас — вялікае сяло — патанаў у зеляніне. Асіпенка. Зазер’е — сяло вялікае. Адзін канец яго ўпіраецца ў возера, а другі хаваецца ў лесе. Ваданосаў.

2. Любы населены пункт негарадскога тыпу. Наўпрост ідзе дарога Праз гарады і сёлы. Аўрамчык. Звіняць, як срэбра, песні Па сёлах, гарадах. Колас. // зб. Жыхары такога паселішча. Прачнулася сяло таксама раней звычайнага. Васілевіч. Глядзела і не бачыла, Як збеглася сяло. Святое гора матчына Усім душу пякло. Панчанка.

•••

Ні к сялу ні к гораду — зусім недарэчы, неўпапад, не да месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэнтр м. Zéntrum n -s, -tren; Míttelpunkt m -(e)s, -e (асноўны цэнтр);

цэнтр цяжа́ру фіз. Schwérpunkt m;

цэнтр го́рада Stádtmitte f -, -n, Stádtinnere (sub) n -n, -n, Zéntrum der Stadt;

адміністрацы́йны цэнтр Verwáltungszentrum n;

знахо́дзіцца ў цэнтры ўва́гі im Brénnpunkt [Míttelpunkt] des Interésses stehen*; гл. тс. асяродак 2.

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ма́йстар, ‑тра, м.

1. Спецыяліст у якім‑н. рамястве, у якой‑н. галіне вытворчасці. Гадзіннікавы майстар. Буравы майстар. □ Мікалай Бугкавец — вядомы ў акрузе майстар па рамонту збруі — суткамі не разгінаўся над хамутамі. Курто.

2. Адміністрацыйны і тэхнічны кіраўнік асобнага ўчастка вытворчасці (цэха, змены і пад.). Зменны майстар. Дарожны майстар.

3. Чалавек, які дасягнуў высокага майстэрства ў сваёй справе. Майстар высокіх ураджаяў. Майстар мастацкага слова. Майстар манументальнай скульптуры. □ Творчасць Янкі Брыля, аднаго з выдатных майстроў беларускай прозы, ўяўляе вялікую цікавасць як для даследчыка-літаратуразнаўца, так і для крытыка. Кучар. // на што і з інф. Разм. Аб лоўкім, здатным да чаго‑н. чалавеку. І дзядзька майстар быў на штукі, І быў механік на ўсе рукі. Колас. Настаўнік быў майстрам апавядаць. Бядуля.

4. Званне, якое прысвойваецца выдатным спартсменам. // Асоба, якая носіць гэта званне. Майстар спорту.

•••

Майстар на ўсе рукі — пра чалавека, які ўмее ўсё рабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двор

1. У актах (XVI ст.). Адміністрацыйны цэнтр пэўнай мясцовасці ў дзяржаўных маёнтках (Піч.).

2. Дом, хата (Кузн. Касп., Слаўг., Шчуч.).

3. Месца пад жылым домам і гаспадарчымі пабудовамі разам з пляцоўкай перад домам (БРС).

4. Панская сядзіба, фальварак (БРС).

5. Месца, дзе стаялі пабудовы (Ст.-дар.).

6. Вялікая хата, дзе жыве нераздзеленая сям'я (Слаўг., Шчуч.).

□ в. Новы Двор Мін., в. Стары Двор Паст., ур. Двор каля в. Малева Нясв.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

цэнтр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пункт перасячэння якіх-н. восей, ліній у фігуры, пункт засяроджання якіх-н. адносін у целе (спец.).

Ц. акружнасці.

Ц. цяжару.

2. Сярэдзіна, сярэдняя частка чаго-н., аднолькава аддаленая ад краёў, канцоў чаго-н.

Ц стала быў заняты кнігамі.

Камандзірская зямлянка знаходзілася ў цэнтры лагера.

3. Месца, дзе сканцэнтравана якая-н. важная дзейнасць, кіраўніцтва чым-н.

Ц навуковай думкі.

Гандлёвы ц.

4. Горад, буйны населены пункт, які мае адміністрацыйнае, прамысловае, культурнае значэнне для якой-н. мясцовасці, краіны.

Абласны ц.

Адміністрацыйны ц.

5. Вышэйшы орган кіравання якой-н. дзейнасцю.

Дырэктывы цэнтра.

6. Вядучая ўстанова, аддзел такой установы, які кіруе пэўнай галіной дзейнасці.

Ц. радыёвяшчання.

Сінаптычны ц.

Ц. кіравання палётамі касмічных апаратаў.

7. Група нервовых клетак, якая рэгулюе тую або іншую функцыю арганізма.

Дыхальны ц.

Рухальны ц.

8. Дэталь станка з конусным канцом, які служыць для падтрымкі рухомых загатовак пры іх апрацоўцы (спец.).

○

Цэнтр нападзення — асноўны ігрок групы нападзення ў футбольнай і хакейнай камандах.

◊

(Быць) у цэнтры ўвагі — лічыцца галоўным, выклікаць усеагульны інтарэс.

|| прым. цэ́нтравы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Ц. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

service [ˈsɜ:vɪs] n.

1. слу́жба;

church service набажэ́нства, богаслужэ́нне;

civil service цыві́льная, грамадзя́нская слу́жба; адміністрацы́йны апара́т;

be in the service служы́ць у во́йску;

return from service пайсці́ ў адста́ўку

2. паслу́га;

be of service быць кары́сным;

do smb. a service зрабі́ць каму́-н. паслу́гу

3. абслуго́ўванне, сэ́рвіс;

a bus service аўто́бусны рух;

a health service медыцы́нскае абслуго́ўванне;

social services сацыя́льнае абслуго́ўванне насе́льніцтва;

a rental service атэлье́ прака́ту

♦

be at smb.’s service : I’m at your service. Я гатовы зрабіць вам паслугу;

be of no service быць непатрэ́бным

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)