саліда́рнасць

(фр. solidarité)

1) актыўнае спачуванне чыім-н. дзеянням; адзінства думак, інтарэсаў, поглядаў;

2) юр. сумесная адказнасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАРЫ́СЦЬ (карыслівы намер),

у крымінальным праве адзін з матываў злачынства, які выяўляецца ў імкненні да нажывы, абагачэння праз учыненне злачынства. Адносіцца да абцяжваючых адказнасць акалічнасцей (напр., у выпадку забойства).

т. 8, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

умы́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., каго-што.

Памыць (твар, рукі, шыю).

У. дзіця.

У. рукі (таксама перан.: ухіліўшыся, зняць з сябе адказнасць за што-н.). Ранак, умыты росамі (перан.).

|| незак. умыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. умы́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; незак. умыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. умыва́нне, -я, н.; прым. умыва́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

verántwortungsbereit a які́ гато́вы ўзя́ць на сябе́ адка́знасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

отве́т м.

1. адка́з, -зу м.;

2. (ответственность) адка́знасць, -ці ж.;

привлека́ть к отве́ту прыця́гваць да адка́знасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́мітэд

(англ. limited = абмежаванне)

абмежаваная адказнасць кампаніі па абавязацельствах (у межах уласнай маёмасці).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

асабі́сты persönlich;

асабі́стая адка́знасць persönliche Verántwortung;

па асабі́стай спра́ве in éiner persönlichen Ángelegenheit

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПЛАГІЯ́Т (ад лац. plagio выкрадаю),

наўмыснае прысваенне аўтарства на чужы твор літаратуры, навукі, мастацтва, на вынаходства або рацыяналізатарскую прапанову. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь П. разглядаецца як істотнае парушэнне канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна і цягне адказнасць у крымінальным або цывільна-прававым парадку. П. прызнаецца выпуск у свет чужога твора без спасылкі на аўтара, апублікаванне створанага сумесна з сааўтарамі твора толькі пад сваім імем, а таксама незаконны перадрук ці распаўсюджванне чужога твора, прымус да сааўтарства або незаконнае выкарыстанне інш. аб’ектаў аўтарскага права і сумежных правоў. Крымін. адказнасць за П. прадугледжана арт. 201 КК. Аўтар і яго правапераемнікі маюць права ў цывільна-прававым парадку патрабаваць унясення адпаведных паправак, публікацыі ў друку або інш. спосабам апавяшчэння пра дапушчаныя парушэнні, патрабаваць забароны выпуску твора ў свет ці спыніць яго распаўсюджванне і пакрыцця панесеных у выніку П. страт.

Г.​А.​Маслыка.

т. 12, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЛАЧЫ́ННАСЦЬ,

сукупнасць усіх фактычна ўчыненых проціпраўных дзеянняў (злачынстваў), за кожнае з якіх прадугледжана крымін. пакаранне; масавая негатыўная сацыяльна-прававая з’ява. Аналіз каранёў, прычын, характару і структуры З. дае магчымасць выпрацоўваць і ажыццяўляць меры па яе папярэджанні. Гл. таксама Адказнасць юрыдычная, Арганізаваная злачыннасць.

т. 7, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

персана́льны

(лац. personalis = асабовы)

які датычыцца толькі пэўнай асобы або ажыццяўляецца пэўнай асобай (напр. п-ае запрашэнне, п-ая адказнасць).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)