франкі́раваць

‘заплаціць (плаціць) за пасылку аб пісьмо на месцы адпраўлення’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. франкі́рую франкі́руем
2-я ас. франкі́руеш франкі́руеце
3-я ас. франкі́руе франкі́руюць
Прошлы час
м. франкі́раваў франкі́равалі
ж. франкі́равала
н. франкі́равала
Загадны лад
2-я ас. франкі́руй франкі́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час франкі́раваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шкадава́нне, -я, н.

1. аб кім-чым. Пачуццё смутку аб чым-н. страчаным, непапраўным, засмучэнне з прычыны чаго-н. непажаданага.

Ш. аб незваротнай страце.

2. да каго-чаго. Спагада, спачуванне.

Адчуваць ш. да каго-н. Зірнуць на каго-н. са шкадаваннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вучэ́нне, -я, н.

1. гл. вучыць, вучыцца.

2. Сукупнасць тэарэтычных палажэнняў аб якой-н. галіне ведаў, сістэма поглядаў на што-н.

В. аб прыродзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́хнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

1. Выцяцца, стукнуцца аб што-н.

Б. галавой аб вушак.

2. Паваліцца з шумам.

Б. на падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парапсіхало́гія, -і, ж. (спец.).

Вучэнне аб гіпатэтычнай магчымасці непасрэдна перадаваць на адлегласць інфармацыю аб нервова-псіхалагічным стане аднаго чалавека другому.

|| прым. парапсіхалагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлеграфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; зак. і незак., што і аб чым.

Паведаміць (паведамляць) па тэлеграфе.

Т. аб выездзе.

|| наз. тэлеграфава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

декре́т дэкрэ́т, -та м.;

Декре́т о ми́ре ист. Дэкрэ́т аб мі́ры;

Декре́т о земле́ ист. Дэкрэ́т аб зямлі́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паінфармава́насць (аб чым) ж. посвящённость (во что), осведомлённость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паінфармава́ны (аб чым) посвящённый (во что), осведомлённый, проинформи́рованный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кнігазна́ўства, -а, н.

Навука аб кнізе і кніжнай справе, аб працэсах стварэння, распаўсюджвання і выкарыстання твораў пісьменнасці і друку ў грамадстве.

|| прым. кнігазна́ўчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)