Супаста́т старое ’вораг, непрыяцель’, лаянк. ’разбойны, злачынец, ліхадзей’ (ТСБМ), ’упарты чалавек’ (чэрв., Жд. 2), ’тс’, ’варожы воін’ (Бяльк.), ’супраціўнік, нягоднік’ (Рам. 1; рас., Сл. ПЗБ), супуста́тка, лаянк. Укр., рус.супоста́т, ст.-рус.супостатъ ’праціўнік; д’ябал’, ст.-слав.сѫпостатъ ’вораг, непрыяцель, праціўнік’. З*sǫ‑po‑statъ, дзе *sǫ‑ і *po‑ прыстаўкі; *‑statъ утворана з суф. *‑tъ ад *stati, *stanǫ ’стаць’, гл. Слаўскі, SP, 2, 37; ESJSt, 14. 863 (< *sъ‑po‑stati ’паставіць аднаго супраць другога’); параўноўваюць зліт.stótas ’той, які пастаўлены’, авест.stāta ’той, які стаіць’, лац.praestātus ’пастаўлены’; гл. Траўтман, 283; Мее, 302; Фасмер, 3, 805. Паводле Львова (Этимология–1972, 112–113), дакладная калька грэч.ύπ‑εν‑αντίος < ύπο‑ ’з’, έν‑ ’перад, па’, ‑άντίος ’той, які знаходзіцца насупраць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таблі́ца ’пералік лічбавых ці іншых даных па графах’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’дошка, пліта з надпісамі’ (Ласт.), ’паказальнік дарог’ (Касп., Сл. ПЗБ), ’класная дошка’ (Некр. і Байк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’дошка аб’яў’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел.таблица ’пліта, табліца, шахматная дошка’ (Ст.-бел. лексікон). Укр.табли́ця, рус.табли́ца, польск.tablica ’табліца; дошка’, н.-луж.tablica ’плітка, дошчачка’, чэш.tabulka ’табліца; дошка’, славац.tabuľka ’табліца’, tablica ’дошка’, tabla ’тс’, славен.tȃbla, tȃblica ’таблічка, дошчачка (з надпісам)’, серб.-харв.та̏блица ’табліца; дошчачка, таблічка; грыфельная дошка’, макед.таблица ’грыфельная дошка’, балг.та́блица ’табліца’. Ст.-бел.таблица ’пліта, табліца’ < ст.-польск.tablica фіксуецца з XV ст. (Булыка, Запазыч., 315). У польскай знар.-лац.tabla ’дошка, табліца’ < лац.tabula ’тс’ (Борысь, 624).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБРА́МАЎ Ігар Іванавіч (н. 11.8.1954, г. Брэст),
бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у БДУ, з 1983 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па мадэляванні і аналізе фіз. працэсаў у элементах і фрагментах схем мікра- і нанаэлектронікі.
Тв.:
Численное моделирование элементов интегральных схем. Мн., 1990 (разам з В.В.Харытонавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́РТА (Warta),
рака ў Польшчы, правы прыток р. Одра. Даўж. 808 км, пл.бас. 53,7 тыс.км². Пачынаецца з Малапольскага ўзвышша, перасякае Кракаўска-Чанстахоўскае ўзвышша, цячэ па Велікапольскай нізіне. Паводкі вясной і ўвосень. Сярэдні расход вады 215 м³/с. Суднаходная (ад Познані) з дапамогай шлюзаў. Злучана з Віслай прытокам Ноцец і Быдгашчцкім каналам. На Варце гарады Чанстахова, Познань, Гожаў-Велькапольскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГЛОС З НАД НЕ́МНА»
(«Głos znad Niemna»),
газета. Выдаецца ў Гродне зснеж. 1989 на польскай мове Саюзам палякаў у Беларусі (СПБ). У 1990—91 выходзіла нерэгулярна, друкавалася ў Польшчы пры садзейнічанні т-ва «Польская супольнасць». У 1992 выходзіла 2 разы на тыдзень, з 1993 штотыднёва. Асвятляе жыццё палякаў у Беларусі, дзейнасць СПБ, змяшчае матэрыялы па гісторыі, краязнаўстве, літ. творы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́РКАў фізіцы цвёрдага цела,
квазічасціца ў паўправадніку, дыэлектрыку ці метале, звязаная з незанятым электронам квантавым станам у валентнай зоне. Пад уздзеяннем знешніх эл. і магн. палёў паводзіць сябе як часціца з дадатным зарадам, роўным па абсалютнай велічыні зараду электрона. Эфектыўная маса Дз. большая, а рухомасць меншая, чым у электрона праводнасці. Дз. разам з электронамі вызначаюць дынамічныя ўласцівасці крышталёў. Гл. таксама Паўправаднікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЖАХО́ЎСКІ Ігар Вацлававіч (н. 11.5.1933, Мінск),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1976), праф. (1980). Скончыў Горкаўскі ун-т (1961). З 1963 працаваў у гэтым ун-це. З 1976 заг. кафедры рас. і слав. гісторыі БДУ. Даследуе ўнутр. палітыку і развіццё грамадска-паліт. думкі ў Расіі 19 ст. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў для вучняў 7, 8, 10-х класаў пасусв. гісторыі.
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). Вучыўся ў Маскоўскім паліграф. ін-це (1941). У Айч. вайну арганізаваў і ўзначаліў групу падпольшчыкаў. Зліст. 1941 кіраўнік Гомельскага падп. аператыўнага цэнтра па каардынацыі дзейнасці падп. груп. У маі 1942 з некалькімі чл. групы арыштаваны фашыстамі і расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗРУХу тэктоніцы,
перамяшчэнне блокаў горных парод адносна адзін аднаго па разломе ў гарыз. напрамку. Паводле структуры змяшчальных парод вылучаюць З. левыя, правыя, згодныя, нязгодныя, папярочныя, падоўжныя і косыя. Даўж. ад некалькіх метраў да многіх соцень кіламетраў, амплітуда ад некалькіх сантыметраў да многіх соцень кіламетраў (напр., З. Сан-Андрэас у Каліфорніі цягнецца на 1000 км, з амплітудай больш за 100 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНА́ДА,
кароткая гладкаствольная чыгунная гармата буйнога калібру ў 18—19 ст. Упершыню з’явілася ў ВМФ Вялікабрытаніі ў 1774, выраблялася на Каронскім ліцейным з-дзе (Шатландыя; адсюль назва). Выкарыстоўвалася ў карабельнай і берагавой артылерыі для вядзення агню па караблях праціўніка ядрамі або разрыўнымі снарадамі на блізкіх адлегласцях. У ВМФ Расіі з 1805. К. страцілі значэнне разам з драўляным флотам (сярэдзіна 19 ст.).