параты́ды

(ад пара- + гр. us, otos = вуха)

скапленне ядавітых залоз па баках галавы ў саламандраў, жаб і іншых земнаводных.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пасіфло́ра

(ад лац. passio = пакута + flos, -oris = кветка)

трапічная расліна сям. страснакветных з ядомымі пладамі, якая ўецца па дрэвах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перл

(фр. perle, ад лац. pema)

1) жэмчуг;

2) перан. што-н. выдатнае па сваіх якасцях (напр. перлы красамоўства).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

планшы́р

(англ. plankaheer)

закруглены брус, які праходзіць па верхняму краю борта шлюпкі або паверх сталёвага фальшборта ў вялікіх суднаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

радыёлака́тар

(ад радыё- + лакатар)

комплекс радыёапаратуры для выяўлення і вызначэння месцазнаходжання аб’ектаў у прасторы па адбітых ад іх радыёхвалях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэпланта́цыя

(ад рэ- + лац. plantatio = перасаджванне)

1) аперацыя па вяртанню страчанага органа або тканкі арганізма;

2) паўторная пасадка раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэферы́

(англ. referee, ад лац. referre = дакладваць, паведамляць)

суддзя ў спартыўных спаборніцтвах па футболу, тэнісу, хакею, боксу і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сута́на

(фр. soutane, ад іт. sottana = спадніца)

верхняе доўгае адзенне цёмнага колеру, якое каталіцкае духавенства носіць па-за службай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

травелерсчэ́к

(англ. traveller’s cheque)

дарожны чэк, па якім за мяжой можна атрымаць грошы ў любым пункце, дзе ёсць банк.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фазаінверта́р фазаінве́ртар

(ад фаза + інвертар)

электратэхнічнае ўстройства, якое пераўтварае ўваходнае напружанне ў два напружанні, ссунутых па фазе на 180°.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)