фальсіфіка́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фальсіфікаваць.

2. Падробленая рэч, якая выдаецца за сапраўдную; падробка. Высветлілася, што манускрыпт Макіявелі — фальсіфікацыя. «ЛіМ». // Спец. Змяненне якасці чаго‑н. у горшы бок пры захаванні знешняга выгляду. Фальсіфікацыя жэмчугу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціву́н, ‑а, м.

Гіст. Назва розных службовых асоб у Расіі 10–17 стст. // Наглядчык за працай сялян у памешчыка ў часы прыгону. А ў Яносіка нічога з сабой не было; Цівуны ўсё адабралі, Усё агнём пайшло. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., каго-што.

Паслядоўна зменьваць адно другім. Чаргаваць заняткі з адпачынкам. // Размяшчаць паслядоўна адно за адным. [Лабановіч:] — Групы вы мяняеце, чаргуеце, але ні аднае не спускаеце з вока, іначай у вас будзе гармідар. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.

Абшываць шалёўкай (у 2, 4 знач.). Шаляваць хату. □ [Вінцэсь] шаляваў вокны, а сам пасміхаўся, сочачы за Марыляй: яна быццам пасталела, нат падрасла, пасыцела трохі ў целе, але ўсё ж асталася зграбнай. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмарава́нне, ‑я, н.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шмараваць.

2. Лячэбная мазь; лякарства. [Ксёндз:] Я пані лякарства прывёз.. [Пані Яндрыхоўская:] А што за лякарства? [Ксёндз:] Такое шмараванне з розных зёлак і тлушчу.. Няхай пані нанач нашмаруецца ды ўкрыецца добра. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штаб-ро́тмістр, ‑а, м.

Да рэвалюцыі — у рускай і некаторых іншых іншаземных арміях — афіцэрскі чын у кавалерыі і жандармерыі, ніжэйшы раптам за ротмістра, роўны званню штабс-капітана ў пяхоце і іншых войсках. // Асоба, якая мела такі чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штыке́тнік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у, зб. Вузкія драўляныя планкі, з якіх робяць плот. Прывезці воз штыкетніку.

2. ‑а. Плот, агароджа, зробленая з такіх планак. Схуднеў за вёскай Хмызнякоў наўкруг, І знікла са штыкетніка даёнка. Грачанікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хварэ́ць

1. (быць хворым) krank sein; kränkeln vi (часта); liden* vi (на што-н. an D) (хранічна);

хварэ́ць на грып die Grppe hben;

хварэ́ць на рэўматы́зм an Rheumatsmus liden*;

2. перан. (трывожыцца, непакоіцца) sich srgen, besrgt sein (пра каго-н., што-н. um A);

3. спарт. разм. (за каго-н.) j-m [für j-n] die Dumen drücken; (lidenschaftlich) Parti ergrifen*; kebitzen vi (пры гульні ў карты, шахматы);

хварэ́ць душо́й за што-н. sich (D) etw. zu Hrzen nhmen*; mit gnzem Hrzen dabi sein

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

inlegen vt

1) уклада́ць

2) марынава́ць, салі́ць;

für j-n ein gtes Wort ~ закі́нуць до́брае сло́ўца за каго́-н.;

Protst [Verwhrung] ~ заяві́ць пратэ́ст

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Bsen m -s, -

1) гру́дзі; па́зуха;

im tefsten ~ у глыбіні́ душы́;

etw. am ~ trgen* трыма́ць што-н. за па́зухай

2) залі́ў, зато́ка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)