сады́зм, -у, м.

1. Абвостраная жорсткасць, заўзятая цяга да катаванняў; задавальненне ад чужых пакут.

2. Палавая ненармальнасць, пры якой палавое пачуццё задавальняецца прычыненнем фізічнага болю другой асобе.

|| прым. сады́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скры́тны, -ая, -ае.

1. Які пазбягае адкрытасці, не расказвае іншым пра сябе.

С. хлопец.

Дзейнічаць скрытна (прысл.).

2. Скрыты ад чыйго-н. вока; таемны.

С. вобраз жыцця.

|| наз. скры́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спажы́так, -тку, м.

1. Тое, што служыць для харчавання, для ежы, а таксама рэчы, якімі карыстаюцца; маёмасць.

2. перан. Карысць, каштоўнасць.

С. ад кветак вялікі.

3. Карыстанне.

Аддаць людзям на с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

справа́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што (разм.).

Адправіць, выправадзіць куды-н., маючы жаданне пазбавіцца ад каго-н.

С. няпрошанага госця.

|| незак. справа́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. справа́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ток², -а, мн. такі́, -о́ў, м.

1. Спецыяльны будынак для складання, абмалоту і ачысткі збожжа; гумно.

Т. будавалі далёка ад хаты.

2. Пляцоўка для абмалоту збожжа.

Збожжа на таку малацілі цапамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

устарані́ць, -раню́, -ро́ніш, -ро́ніць; -ране́ны; зак.

1. што. Зжыць, ліквідаваць.

У. перашкоды.

2. каго (што). Звольніць, вызваліць (афіц.).

У. ад выканання абавязкаў.

|| незак. устараня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. устаране́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утаі́ць, утаю́, уто́іш, уто́іць; уто́ены; зак., што.

1. Захаваць у тайне, скрыць ад іншых.

У. праўду.

2. Тайна прысвоіць.

У. чужыя грошы.

|| незак. уто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уто́йванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фартыфіка́цыя, -і, ж.

1. Навука аб умацаванні вайсковых пазіцый і спосабах абароны ад сродкаў паражэння.

2. Узвядзенне ваенна-інжынерных збудаванняў, а таксама самі такія збудаванні.

Палявая ф.

|| прым. фартыфікацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

abstain

[əbˈsteɪn]

v.i. (from)

стры́мвацца, устрымва́цца; адмаўля́цца ад чаго́

to abstain from smoking (alcohol) — стры́мвацца ад курэ́ньня (алькаго́лю)

When a vote was taken, several members abstained — Калі галасава́лі, ко́лькі сябро́ў устрыма́лася

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

gotta [ˈgɒtə] infml, non-standard

1. скар. ад. have got a : Gotta cigarette? Ці ёсць у цябе цыгарэта?

2. скар. ад. have/has got to : He’s gotta go. Яму трэба ісці.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)