прапясо́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго (што) (разм.).

Моцна прабраць, вынесці вымову за што-н.

П. на сходзе за безгаспадарчасць.

|| незак. прапясо́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасту́каць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Тое, што і выстукаць (у 2 знач.).

П. хвораму грудзі.

|| незак. прасту́кваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прасту́кванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наканава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., каго-што каму (разм.).

Наперад, загадзя вызначыць, абумовіць што-н.

|| незак. накано́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. наканава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паперала́зіць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ла́зіць; -ла́зім, -ла́зіце, -ла́зяць; зак., што, цераз што і без дап.

Пералезці — пра ўсіх, многіх.

П. цераз плот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папераплыва́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак., што, цераз што і без дап.

Пераплысці — пра ўсіх, многіх.

Усе папераплывалі раку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамахну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак., што або цераз што (разм.).

Лёгка, шырокім скачком пераскочыць.

П. цераз агароджу.

|| незак. перама́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уздзе́янне, -я, мн. -і, -яў, н.

Дзеянне, накіраванае на каго-, што-н. з мэтай дабіцца чаго-н., паўплываць на каго-, што-н.

Быць пад уздзеяннем убачанага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умясі́ць, умяшу́, уме́сіш, уме́сіць; уме́шаны; зак., што.

1. Добра вымесіць.

У. цеста.

2. у што. Месячы, дабавіць.

У. разынкі ў цеста.

|| незак. уме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

урубі́ць, урублю́, уру́біш, уру́біць; уру́блены; зак., што ў што.

Уставіць у высечаную адтуліну.

У. перагародку ў сцяну.

|| незак. уру́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уру́бліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шабулды́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. што. Кінуць у ваду або выплеснуць ваду куды-н.

Ш. камень у ваду.

2. Тое, што і шабулдыхнуцца.