дэлегава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак. і незак., каго (што).

Паслаць (пасылаць), выбраць (выбіраць) дэлегатам.

Д. на з’езд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэфілі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. Урачыста праходзіць на парадах, дэманстрацыях і пад.

2. Хадзіць туды-сюды, прагульвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаўла́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Цвёрдая, у выглядзе гуза, пухліна на целе чалавека, жывёлы.

|| прым. жаўла́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гама́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Падвесная сетка для сядзення і ляжання на свежым паветры.

|| прым. гама́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́рны², -ая, -ае (разм.).

Поўны гора; гаротны.

Г. сум твой сэрцам чую.

Горна (безас.; у знач. вык.) на душы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грузі́цца, гружу́ся, гру́зішся, гру́зіцца; незак.

Складваць свой груз, адпраўляючыся ў дарогу.

Г. на параход.

|| зак. пагрузі́цца, -гружу́ся, -гру́зішся, -гру́зіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́та, -ы, ДМ гу́це, мн. -ы, гут, ж.

Даўнейшая назва шклозавода.

Працаваў на гуце.

|| прым. гу́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак., каму-чаму.

Паверыць каму-, чаму-н., паспадзявацца на каго-, што-н.

Яму можна д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даві́ць², даўлю́, да́віш, да́віць; незак. (разм.).

1. Налягаць, націскаць цяжарам.

Цяжкая зброя давіць на плечы.

2. перан. Прыгнятаць, падаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. закінуць.

2. Намякаць на што-н. (разм.).

Я ведаю, куды ты закідаеш.