сеньёр​2

(ісп. señor, ад лац. senior = старэйшы)

форма ветлівага звароту да мужчыны ў Іспаніі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

-скапія

(гр. skopeo = назіраю)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да назірання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сон​2

(ісп. son)

кубінская песня, блізкая да іспанскага раманса, якая выкарыстоўвае рытмы негрыцянскай музыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спазматы́чны

(фр. spasmaüque, ад гр. spasma = сутарга)

які мае адносіны да спазмы; выкліканы спазмамі, сутаргавы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спланхнапле́ўра

(ад гр. splanchnon = вантробы + плеўра)

сценка другаснай поласці цела, якая прылягае да кішэчнай трубкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сугесты́ўны

(н.-лац. suggestivus = які ўнушае)

які мае адносіны да сугестыі (напр. с-ая лірыка).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

суіцыда́льны

(ад лац. sui = сам па сабе + caedes = забойства)

мед. самагубны, які адносіцца да самазабойства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

та́нга

(ісп. tango)

парны бальны танец з энергічным рытмам, а таксама музыка да гэтага танца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэксахро́м

(ад гр. texo = вырабляю + -хром)

спосаб атрымання мнагафарбных афсетных друкаваных формаў, падобны да тэксапрынту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фальбо́на

(польск. falbana, ад фр. falbala)

палоска матэрыялу, прышытая зборкамі да спадніцы, фартуха і інш.