зада́так, ‑тку, м.
1. Частка агульнай сумы, якая ўносіцца або бярэцца наперад як гарантыя выканання абавязацельства. Даць задатак. □ Прыносіць бабуля Івану заказ на чаравікі і задатак. Якімовіч. Саўка бярэцца за работу. Не брацца нельга: барыш выпілі, задатак узяў. Колас.
2. толькі мн. (зада́ткі, ‑аў); перан. Зародкі якіх‑н. якасцей, здольнасцей. Задаткі вучонага. Паэтычныя задаткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́дкі, ‑дак; адз. ладка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1. Уст. Удар лінейкай па далоні як від пакарання ў дарэвалюцыйнай школе. Даць пяць ладак лінейкай.
2. толькі мн. Дзіцячая гульня, пры якой удзельнікі ўдараюць адзін аднаго спачатку правай далонню аб правую, потым левай аб левую і г. д.
•••
Біць (пляскаць) у ладкі гл. біць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́жыва, ‑а, н.
1. След ляжаўшага па траве звера. [Даніла] толькі драмаў, як заяц на лежыве, ледзь што грукне — прахопліваўся. Асіпенка. // Разм. Пасцель, месца, дзе ляжыць ці спіць чалавек. Каб не кусалі камары, Ігнат накрыўся посцілкай і спаў у сваім лежыве. Капыловіч.
2. Разм. Тое, што і лежня (у 2 знач.). Ад лежыва спіну ломіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́цемна, прысл.
1. Да світання, пакуль яшчэ цёмна. Косця прачнуўся зацемна: у акне толькі пачынаў сінець блізкі дзень. Адамчык. Галя мала і бачылася з Вадзімкам: зацемна бегла на ферму і вярталася таксама прыцемкам ужо. Сабаленка.
2. Разм. Пасля змяркання; прыцемкам. Улетку зацемна вернешся з поля, не паспееш павячэраць, як песні клічуць цябе з хаты. Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыха́рства, ‑а, н.
1. Пражыванне на якім‑н. месцы. Гэта была вялікая радасць — мець сталае месца жыхарства, дзе можна абжыцца. Лупсякоў.
2. зб. Жыхары, насельніцтва. Адным ск вам, жыхарства гэтай вёскі выяўляла сабою праўдзівых дзяцей лесу, якія як бы зусім яшчэ нядаўна асталяваліся тут і толькі што пераходзілі ад адн[ой] формы жыцця да другой. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўда́ліца, ‑ы, м. і ж.
Разм. Такі, якому нічога не ўдаецца; няўмелы, няўклюдны чалавек. Няўдаліца Сцяпан і тут не выкіраваў як трэба — утулкаю кола зачапіў за .. шула. Мележ. Яўсей толькі скоса пазіраў на сына і моўчкі сабе думаў: якая няўдаліца гэты яго меншы. Сабаленка. // Што‑н. дрэнна зробленае. [Воз] быў няўдаліца: крывабокі, завалены ўправа. Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паго́ршаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Стаць, зрабіцца горшым; тое, што і пагоршыцца. Хвядосіха паглядзела на [рахункавода] так, як глядзяць на чалавека, без якога ўсякая справа не толькі што не пагоршае, а стане яшчэ нават лепшай. Кулакоўскі. [Даміра] — Дык што, я, выходзіць, пасля вайны пагоршаў, а не палепшаў. Нават крыўдна. Асіпенка. // безас. Стаць, зрабіцца горш. Хвораму пагоршала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́тны, ‑ая, ‑ае.
Добра, прапарцыянальна складзены, стройны. Статная фігура. □ Марцін, як толькі ўбачыў .. статную постаць [Насці], адразу пачаў ладавацца ў дарогу. Мележ. // Які мае прапарцыянальна складзеную, стройную фігуру, высокі рост. З грамады асабліва вылучаўся Аляксей Алёшка, магутны, статны, вышэйшы на цэлую галаву за сваіх калег. Колас. Іван — малады яшчэ хлапец, рослы, статны, з прыгожым тварам. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тварэ́ц, ‑рца, м.
Той, хто стварае матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. Шыпіць дарога, пахне ветрам. Хвала тварцам такіх дарог! Панчанка. Сягоння на Ўкраіне вялікае свята: У дзень гэты радзіўся тварэц «Кабзара». Купала. Бетховен, як тварэц, не толькі паказаў вастрэйшую сацыяльную барацьбу свайго часу, але і даў усяму свету высокія ідэалы чалавечнасці і сапраўднай свабоды асобы. Шырма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак., у чым і з дадан. сказам.
Разм. Канчаткова пераканацца ў чым‑н. [Калядка:] — Ну як, таварыш Кавалёў, што вы выхадзілі? [Кавалёў:] — Па праўдзе сказаць, нічога. Толькі ўверыўся, што балота непраходнае. Чарнышэвіч. Дзяўчаткі ідуць пазней, надта ж развясёлыя. Аж сцены звіняць ад смеху. Быццам, усё ўжо яны спазналі, уверыліся ў сваім шчасці. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)