Прыстасаванне ў паравозе, вагоне, аўтамабілі, лафеце і інш. для паслаблення сілы ўдару, штуршка пры сутыкненні. «Кіў-гець!» — скрыганулі вагоны, і поезд здрыгануўся, бразнуў крукамі, грымнуў буферамі.Колас.//перан. Прамежкавае звяно, якое аслабляе сутыкненне варожых бакоў. Дзяржава-буфер.
[Англ. buffer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лу́цце, ‑я, н., зб.
Абл.
1. Маладыя тонкія ліпы. Мой бацька хадзіў у лес рэзаць луцце — трэба было на лапці лыка.Сачанка.
2. Лыка маладых ліп. Шаруе [Ганька] рукі, шыю, вушы. Потым гэтак жа, не шкадуючы сілы, дзярэ ліпавым луццем ногі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наваява́цца, ‑ваююся, ‑ваюешся, ‑ваюецца; зак.
Разм.
1. Многа, доўга паваяваць; стаміцца, ваюючы. [Аляксандр:] — Наваяваўся за сябе і за тых, што не радзіліся яшчэ.Грахоўскі.
2. Пазбавіцца сілы, моцы на вайне; адваявацца. — Я ўжо наваяваўся... — [Крыўдзін] узняў руку, на якой не было пальца.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пру́гкасць, ‑і, ж.
1. Якасць і ўласцівасць пругкага. Марозік трошкі падбяліў платы на агародах, падаў пругкасць траве на ўзмежках і на выгане.Кулакоўскі.
2.Спец. Уласцівасць цела ўзнаўляць сваю першапачатковую форму і аб’ём пасля спынення дзеяння па яго якой‑н. сілы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сліня́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Такі, у якога з рота цячэ сліна. Слінявае дзіця.// Пакрыты слінай, мокры ад сліны. Слінявыя губы. Слінявы рот./угруб., лаянк.выразах. Ганна гнеўна рванулася, з усяе сілы кулаком таўханула яго [незнаёмага] ў грудзі. — Адыдзі, чорт слінявы!Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбадзёрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Выклікаць бадзёры настрой, прыліў сілы, энергіі; падбадзёрыць. Тое, што .. [Алесь] як быццам пачуў бацькаў голас, узбадзёрыла яго.Броўка.На завод да нас прыехаў Сам Ільіч праводзіць хлопцаў, Развітацца з імі, словам Узбадзёрыць іх бацькоўскім.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уце́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1. Страта чаго‑н. у выніку выцякання, высыпання і пад. Уцечка вады. Уцечка газу.
2.перан. Перамяшчэнне, пераход на другое месца работы. Уцечка рабочай сілы.// Недазволенае распаўсюджанне якіх‑н. звестак. Уцечка інфармацыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырохба́льны, ‑ая, ‑ае.
Сілаю ў чатыры балы. Чатырохбальны вецер. □ Штарміла. Не надта, праўда, але і чатырохбальнай сілы хапала, каб страціць сон, бо да гэтых чатырох прымешваліся яшчэ і балы свайго душэўнага неспакою, які ўсчаўся нечакана і хуткага зацішку не абяцаў.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
invalid2[ɪnˈvælɪd]adj.
1. няслу́шны, неабгрунтава́ны (доказ, патрабаванне і да т.п.) an invalid argument беспадста́ўны аргуме́нт
2. несапра́ўдны; які́ не ма́е зако́ннай сі́лы (дакумент, дагавор і да т.п.);
The marriage was declared invalid. Шлюб быў прызнаны несапраўдным.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
павелічэ́ннен. Vergrößerung f -, -en; Verméhrung f -, -en (памнажэнне); Erwéiterung f -, -en (пашырэнне); Zúnahme f -, -n, Stéigerung f -, -en, Zúwachs m -(e)s; Verstärkung f - (сілы)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)