БАКА́ЛАЎ (Ігар Рыгоравіч) (9.12.1939, г. Екацярынбург — 25.9.1992),
бел. спартсмен (стралк.спорт, буйнакаліберны рэвальвер і малакаліберны пісталет). Засл. майстар спорту СССР (1990). Скончыў Мінскі радыётэхнікум (1970). Чэмпіён свету ў асабістым (1962) і камандным (1962; 1966) першынствах, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету ў асабістым (1962) і камандным (1966; 1970) першынствах. Чэмпіён Еўропы ў камандным (1963), Спартакіяд народаў СССР (1967, 1971) і СССР (1964, 1966—69, 1971—72) у асабістым першынствах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ШЫН (Яўген Раманавіч) (н. 23.3.1931, г. Тула, Расія),
расійскі спартсмен (канькабежны спорт). Засл. майстар спорту (1952). Засл. трэнер СССР (1972). Скончыў Смаленскі ін-тфіз. культуры (1965). Алімпійскі чэмпіён на дыстанцыях 500 і 1500 м (1956, 1960). Абсалютны чэмпіён Еўропы (1956). 10-разовы чэмпіён СССР на дыстанцыях 500 і 1500 м. У 1955—68 шматразовы рэкардсмен свету на дыстанцыях 500, 1000 і 1500 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЗАЎаўтамабіля,
частка аўтамабіля (або прычэпа), прызначаная для перавозкі грузаў, пасажыраў ці спец. абсталявання. Паводле тыпу К. адрозніваюць аўтамабілі (прычэпы) агульнага прызначэння (К. у выглядзе бартавой платформы) і спецыялізаваныя (самазвалы, фургоны, цыстэрны і інш.). Пасажырскія аўтамабілі маюць нясучы або рамны К. У легкавых аўтамабіляў найб. пашыраныя закрытыя К. тыпу седан, лімузін, купэ, адкрытыя (з адкідным верхам) — кабрыялет і фаэтон, а таксама двухмесныя (закрытыя і адкрытыя) тыпу «спорт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЛІ́ ((Killy) Жан Клод) (н. 30.8.1943, г. Сен-Клу, Францыя),
французскі спартсмен (гарналыжны спорт). Чэмпіён X зімовых Алімп. гульняў (1968, г. Грэнобль, Францыя) у альпійскім трохбор’і: скарасным спуску, слаламе і слаламе-гіганце. Лепшы спартсмен X зімовых Алімп. гульняў. Чэмпіён свету ў трохбор’і (1966, 1968), у скарасным спуску (1966). Уладальнік Кубка свету (1967—68). З 1968 прафесіянал (чэмпіён свету, 1973). Узначальваў Арганізац. Камітэт XVI зімовых Алімп. гульняў (1992, г. Альбервіль, Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РНЫ (Уладзімір Барысавіч) (н. 11.11.1941, с. Тоцкае Арэнбургскай вобл., Расія),
бел. спартсмен і трэнер (парашутны спорт). Засл. майстар спорту (1973), засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1976), засл. трэнер СССР (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1962). Чэмпіён свету ў групавым скачку і камандным першынстве (1966), у акрабатычных скачках у асабістым (1968) і камандным (1972—76) пяршынствах. Абсалютны чэмпіён Еўропы (1975), СССР (1972). Чэмпіён СССР (1967, 1971—73, 1977—78). Шматразовы рэкардсмен свету, СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ГВІН (Алег Мікалаевіч) (н. 23.5.1959, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (веласіпедны спорт). Засл. майстар спорту СССР (1980). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1982). Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у шашэйнай гонцы на 101 км. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1981) у каманднай гонцы на 100 км. Пераможца велагонак Міру (1981, 1984) у камандным заліку. Чэмпіён СССР у каманднай шашэйнай гонцы на 100 км (1979) і ў каманднай парнай гонцы на 50 км (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЛА, Рыла-Планіна,
горны масіў на ПдЗ Балгарыі, самы высокі на Балканскім п-ве (2925 м, г. Мусала). Даўж. каля 80 км. Складзены са стараж.крышт. і метамарфічных парод. Характэрны востраканцовыя вяршыні, цыркі, трогі. З Р. бяруць пачатак рэкі Іскыр, Марыца, Места. На выш. 2100—2500 м ледавіковыя азёры, на схілах шыракалістыя і хвойныя лясы, вышэй за 2000—2100 м субальпійскія і альпійскія лугі. Мінеральныя крыніцы. Зімовы спорт. Курорты. У паўд.-зах. адгор’ях — Рыльскі манастыр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
па́русны Ségel -;
па́русная ло́дка Ségelboot n -(e)s, -e;
па́русны спорт Ségelsport m -(e)s, Ségeln n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
стралко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стралка (у 2 знач.); складаецца з стралкоў. Стралковы полк.
2. Які мае адносіны да стральбы з агнястрэльнай зброі, звязаны са стральбой. Стралковы спорт. Стралковая падрыхтоўка. □ — Дзе ж ты [Майка] налаўчылася страляць так? — Ды ’шчэ ў стралковым гуртку ў камсамоле.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́тсыспорт. бу́цы, -цаў, ед. бу́ца, -цы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)