прылада для непасрэднага пераўтварэння цеплавой энергіі ў электрычную за кошт тэрмаэлектроннай эмісіі.
Найпрасцейшы Т.п.э. мае катод (эмітэр) і анод (калектар), раздзеленыя вакуумным прамежкам і вырабленыя з тугаплаўкіх металаў (напр., вальфраму, малібдэну, рэнію). Да эмітэра ад крыніцы цяпла (ядзернай, сонечнай ці газаполымнай) падаецца цеплавая энергія, дастатковая для ўзнікнення тэрмаэлектроннай эмісіі. Выпрамененыя электроны пераадольваюць міжэлектродны прамежак і трапляюць на калектар. Для атрымання аптымальных значэнняў работ выхаду электронаў з эмітэра і калектара, а таксама кампенсацыі прасторавага зараду электронаў у міжэлектродным прамежку ў яго ўводзяць пару цэзію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́СЛА ТРАНСФАРМА́ТАР,
электрычная трансфарматарная прылада для атрымання высакавольтных ваганняў высокай частаты. Складаецца з высокачастотнага трансфарматара (без ферамагн. асяродка), разрадніка і эл. кандэнсатара. Вынайдзены М.Тэсла (1891) як крыніца ваганняў для радыёстанцый.
Першасная абмотка Т.т. мае некалькі віткоў тоўстага дроту, якую далучаюць да крыніцы сілкавання пераменнага току праз разраднік і кандэнсатар. Другасная абмотка, размешчаная ўнутры першаснай ці побач з ёй, мае вял. колькасць віткоў тонкага дроту. Пры выкананні ўмоў рэзанансу ў Т.т. ўзнікаюць ваганні з частатой да 150 кГц пры напружанні да 7 МВ. Выкарыстоўваецца ў дэманстрацыйных мэтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАТАГРАФІ́ЧНЫ ПАВЕЛІЧА́ЛЬНІК, фотапавелічальнік,
аптычная прылада для атрымання павялічаных| фотаадбіткаў з негатыва на фотапаперы. Асн. вузлы: праекцыйная галоўка з асвятляльнікам, негатыватрымальнікам і вузлом перамяшчэння праекцыйнага аб’ектыва; аб’ектыў; верт. стойка (штанга) з кранштэйнам і экран (стол). Найб. пашыраны верт. Ф.п. з 8—15-кратным павелічэннем. Ф.п. аснашчаны прыстасаваннем для аўтам. факусіроўкі аб’ектыва пры змене маштабу павелічэння, маюць латак для карэкціруючых святлафільтраў (для фотадруку каляровых відарысаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРАЗО́НД (ад фера... + зонд),
прылада для выяўлення магнітнага поля і вымярэння яго напружанасці. Мае адчувальны элемент, які ўяўляе сабой ферамагн. асяродак (звычайна з пермалою) з 2 абмоткамі (узбуджэння і вымяральнай).
Прынцып дзеяння грунтуецца на зменах магн. стану асяродка пад уплывам знешняга пастаяннага магн. поля і ўзнікнення эрс індукцыі, залежнай ад яго напружанасці, а таксама ад арыентацыі асяродка адносна магн. поля. Выкарыстоўваецца пры касм. і геафіз. даследаваннях (як састаўная частка каэрцытыметраў, магнітометраў і інш.), сістэмах кантролю за якасцю прадукцыі (гл.Магнітная дэфектаскапія), у медыцыне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУ́ЧНАЕ ЛЁГКАЕ, аксігенатар,
тэхнічная прылада, якая забяспечвае функцыю газаабмену арганізма з навакольным асяроддзем па-за арганізмам. Састаўная ч. апаратаў штучнага кровазвароту і дыхання.
Вылучаюць Ш.л. адна- і шматразовыя, плёначнага, мембраннага і інш. тыпаў, якія складаюцца з розных камер (напр., газаабменнай) і канструкцый. Прынцып работы Ш.л. засн. на ўзаемадзеянні вянознай крыві, якая паступае з арганізма ў газаабменную камеру, са стэрыльным кіслародам, што падаецца туды. Пасля выдалення вуглякіслага газу і лішку кіслароду кроў вяртаецца ў сасудзістае рэчышча з дапамогай помпы. Выкарыстоўваецца пры правядзенні кардыяхірург. аперацый, рэанімацыі, інтэнсіўнай тэрапіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Трапе́цыя ’чатырохвугольнік з дзвюма партальнымі і дзвюма непаралельнымі старанамі’, ’гімнастычная прылада — перакладзіна, падвешаная на двух тросах’ (ТСБМ). Праз рускую мову з ням. (нова-в.-ням.) Trapezium ’трапецыя’, якое з с.-лац.trapezium < ст.-грэч.τραπεζιον ’столік’, ’няроўнастаронні чатырохвугольнік’ (Фасмер, 4, 94). Праз польск.trapez ’чатырохвугольнік з двума паралельнымі старанамі’, ’гімнастычная прылада’ запазычана тра́пэз ’тс’ (Некр. і Байк.), трапэ́за ’тс’ (Байк. і Некр.) таго ж паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лама́чына, лъма́чъна ’нейкая рэч ці прылада, не прыгодная да ўжытку’ (КЭС, лаг.; міёр., Нар. словатв.), ломычына ’галіна, трэска’ (Клім.). Да лама́ка2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сла́сты ‘прылада для адціскання сыру’ (Сцяшк. Сл.), ‘пастка’, ‘ціскі’, ‘прыстасаванне для сушкі травы’ (Сл. ПЗБ). З літ.slãstai ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 478).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ві́лы, ‑аў, адз.няма.
Ручная сельскагаспадарчая прылада ў выглядзе доўгага дзяржання з рагулінай або зубамі на канцы для падняцця і пераносу сена, саломы і пад. Макар скідваў траву. Падхопліваў на вілы добрае бярэма, шпурляў на зямлю.Асіпенка.
•••
Віламі па вадзе пісанагл. пісаны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Ручная прылада ў выглядзе прадаўгаватага завостранага малатка для драблення цвёрдай пароды або лёду. Салдаты з чыгуначнага батальёна кіркамі і ламамі сколвалі лёд пад каламі.Лынькоў.Мы дзяўблі кіркамі і капалі рыдлёўкамі зямлю.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)