браву́рны, -ая, -ае.

Шумны, прыўзняты (пра музыку, спевы).

Б. марш.

|| наз. браву́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галаварэ́з, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Адчайны чалавек (пра сарвігалаву, бандыта і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гальвані́чны, -ая, -ае.

Які выкліканы, атрыманы шляхам хімічных рэакцый: пра электрычны ток.

Гальванічныя элементы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лаза́ты, -ая, -ае.

У выразе: чорт лазатыпра таго, хто з’яўляецца ўвасабленнем зла, несправядлівасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жываро́дзячы, -ая, -ае.

Які дае патомства шляхам нараджэння жывых дзіцянят (пра жывёл).

Жывародзячая яшчарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загазава́ны, -ая, -ае (спец.).

Насычаны, забруджаны шкодным газам (пра паветра).

|| наз. загазава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каня́ка, -і, ДМя́цы, Т -ай (-аю), ж. (разм.).

Пра слабага заезджанага каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

званітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; безас.; зак., каго.

Пра рвоту ў каго-н.

Хворага званітавала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зласло́ўе, -я, н.

Злыя, нядобразычлівыя словы, выказванні пра каго-, што-н.; злосныя плёткі, абгаворы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зры́вісты, -ая, -ае.

Пра голас, які зрываецца ад хвалявання, страху.

|| наз. зры́вістасць, -і, ж.