аднатомны энцыклапедычны даведнік. Падрыхтаваны і выдадзены выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя» ў 1995. Змяшчае матэрыялы пра жыццёвы шлях і творчую дзейнасць прадстаўнікоў філас. і грамадскай думкі, асветнікаў краіны ад 10 да пач. 20 ст. Уключае больш за 650 біяграфій дзярж., грамадска-паліт. і рэліг. дзеячаў, філосафаў, педагогаў, вучоных розных галін навукі, вынаходнікаў, пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, музыкантаў, выдаўцоў, бібліятэкараў, прыродазнаўцаў, падарожнікаў, краязнаўцаў, удзельнікаў нац.-вызв. і рэв. руху (незалежна ад нац. прыналежнасці, веравызнання, грамадскай пазіцыі і светапогляду), якія зрабілі важкі ўклад у скарбонку айч. і сусв. культуры. Матэрыялы размеркаваны на 4 раздзелы: эпоха Полацкага і Тураўскага княстваў (10—12 ст.); эпоха Вялікага княства Літоўскага (13—16 ст.); эпоха Рэчы Паспалітай (17—18 ст.); Беларусь у складзе Рас. імперыі (19 ст.). Артыкулы ў раздзелах размешчаны ў алфавітным парадку. Асобна змешчаны ўрыўкі і фрагменты з некаторых твораў; у якасці пасляслоўя змешчаны арт. д-ра філас.н. А.С.Майхровіча «Ля вытокаў нацыянальнага адраджэння».
Даведнік мае імянны паказальнік і тлумачальны слоўнік тэрмінаў і філас. паняццяў, якія трапляюцца ў тэксце. Ілюстраваны партрэтамі дзеячаў, выявамі мясцін, звязаных з іх жыццём і творчасцю, фамільнымі гербамі, тытульнымі лістамі з кніг і інш.
Г.А.Маслыка.
«Мысліцелі і асветнікі Беларусі». Мінск, 1995. Вокладка.
1. Павярнуўшыся, аглянуцца, паглядзець назад. [Пятрусь] азірнуўся назад: маці працягвала ўдагонку яму рукі, яе падтрымлівала чарнакудрая дзяўчынка.Каваль.
2. Паглядзець вакол сябе; агледзецца. Толькі выбіўшыся з сілы, задыханы,.. [Грэчка] спыніўся і азірнуўся навокал.Мележ.Хлопчык схаваў бязмен пад кашулю, высунуў галаву з дзвярэй на двор, азірнуўся ва ўсе бакі і, колькі духу, памчаўся па сцежцы на загуменне.Брыль./уперан.ужыв.О, як бы я хацеў спачатку Дарогу жыцця па парадку Прайсці яшчэ раз, азірнуцца, Сабраць з дарог каменні тыя, Што губяць сілы маладыя.Колас.
•••
Не паспееш (не паспеў, не паспела) азірнуцца, як...гл. паспець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крамо́ла, ‑ы, ж.
1.Уст. Дзяржаўная змова, мяцеж, бунт. [Ганецкі:] Не гарачыся, трэба высачыць, з кім бунтаўшчыкі больш у вёсцы звязаны, каб з каранямі знішчыць крамолу.Козел.У кожным беларускім пісьменніку жандары ад літаратуры бачылі патэнцыяльнага злачынца, у кожнай спробе беларускага народа загаварыць на сваёй роднай мове — крамолу.Мальдзіс.
2.перан.Разм. Погляды, выказванні, ўчынкі, якія супярэчаць агульнапрынятым нормам паводзін, устаноўленаму парадку. — Паколькі вы самі, ды і ўсе дэлегаты не ўбачылі ў маёй прамове ніякай крамолы, я буду гаварыць далей.Лынькоў.— Чаму гэта ў нас лічаць крамолай, калі чалавек зайшоў у рэстаран? А калі я проста хачу паабедаць культурна?Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Паклікаць, запрасіць прыйсці куды‑н. Заклікаць у госці. □ Алесь, спаткаўшы Алёнку, заклікаў яе ў хату і паказаў ёй Сцёпкаву фатаграфію.Колас.
2.дачаго, нашто. Звярнуцца з заклікам да каго‑н., прапанаваць прыняць удзел у якой‑н. важнай справе, зрабіць што‑н. Давераная асоба падрабязна расказала аб жыццёвым шляху кандыдата ў дэпутаты, заклікала ўсіх выбаршчыкаў акругі ў дзень выбараў аднадушна аддаць за яго свае галасы.«Звязда».Хочацца [Сымону] заклікаць людзей на вялікую новую працу.Колас.// Запатрабаваць ад каго‑н. весці сябе належным чынам. Заклікаць да парадку.
закліка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да заклі́каць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касцёр, ‑стра, м.
1. Агонь, распалены з кучы галля, дроў або ламачча; вогнішча. Раскласці касцёр. Партызанскія кастры. □ Нацягалі сухіх шыпулек, ламачча, і скора ўспыхнуў вялізны касцёр.Чарнышэвіч.Садзяцца хлопцы ў шчыльны круг Каля рыбацкага кастра.Смагаровіч.
2. Складзеныя ў пэўным парадку дровы або іншы лясны матэрыял. Дровы складзены ў касцёр, Косцік вешае пілу ў падпаветцы на цвік.Васілевіч.//Абл. Стос, горка. Паміж двух лаў пад абразамі Туліўся стол з двума кастрамі Аладак грэцкіх, як пампушак.Колас.
3. Мацаванне са стоек, складзеных гарызантальна адна на адну ў выглядзе трохвугольных або квадратных калон, якія падпіраюць столь горнай распрацоўкі.
•••
Піянерскі касцёр — урачысты сход піянераў каля кастра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развалі́ць, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак., што.
1. Прымусіць распасціся; раскідаць (што‑н. сабранае ў якім‑н. парадку, складзенае). Разваліць штабель бярвення.// Раскалоць, разламаць на асобныя часткі ўдарам; рассячы. Разваліць калоду./убезас.ужыв.— Памятаеце, як я вам расказваў пра Паківачову адрыну? — спытаў Алесь. — Ну, яшчэ дуб сухі амаль над нашай галавою разваліла.Караткевіч.
2.Разм. Разбурыць, ператварыць у руіны. Разваліць хату. □ — Прыйшлі ноччу — двое мужчын, адна баба. Набілі ў школе вокны, развалілі печ...Навуменка.
3.перан. Давесці да поўнага расстройства, да заняпаду; разладзіць. Разваліць работу. Разваліць дысцыпліну. □ — Яно праўда, — згадзіўся Косця, — дружную брыгаду не разваліш.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздзе́л, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Дзеяннепаводледзеясл. раздзяляць — раздзяліць (у 1–3 знач.) і раздзяляцца — раздзяліцца (у 1–4 знач.).
2.‑а. Частка кнігі, газеты, артыкула і пад., прысвечаная адной пэўнай тэме. Уступны раздзел. □ Мікола дачытаў раздзел да канца, паглядзеўшы для памяці на нумар старонкі, закрыў кнігу.Мележ.Граматыка Тарашкевіча складалася з пяці невялікіх раздзелаў.Ліс.// Асобная галіна ведаў, частка (навукі). Арыфметыка, геаметрыя — раздзелы матэматыкі. □ Кніжкі былі пастаўлены акуратна, кожная на кант і назвай на хату, як у бібліятэцы, у пэўным парадку, па раздзелах.Ермаловіч.
3.‑а. Лінія, якая раздзяляе што‑н., з’яўляецца граніцай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
1. Адмяніць, ліквідаваць, прызнаць што‑н. нядзейсным, незаконным. Скасаваць дагавор. Скасаваць шлюб. Скасаваць штатную адзінку. □ [Ленін:] — Мы абяцалі народу мір, абяцалі скасаваць памешчыцкую ўласнасць на зямлю.Гурскі.Задоўга перад вайной раён скасавалі, і мястэчка паступова апусцела.Чыгрынаў.// Выкрасліць, закрэсліць. Скасаваць вершаваны радок.
2. Апратэставаць рашэнне суда ў касацыйным парадку; спыніць судовую справу. Усё падаваў прашэнні [Мудрэйка], падаваў скаргі, пасля зноў прашэнні, каб скасавалі справу.Чорны.
3.Абл. Зрабіць непрыкметным, адсунуць на задні план. Аніс, відаць, каб скасаваць сваю недарэчную выхадку, узяў пад локці Макара і Ёсіпа, якія, крыху збянтэжыўшыся, супыніліся ў парозе, і павёў іх наперад.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ушпілі́ць, ушпілю, ушпіліш, ушпіліць; зак., што.
1. Уваткнуўшы ў што‑н. (шпільку, прыколку і пад.), зашпіліць.
2.Разм. Сцебануць каго‑н. Ушпіліць разок пугай.
3.перан.Разм. Прабраць, пакрытыкаваць. І тут Антона не паслухалі. А каб ушпілілі як след, дык цяпер не лайдачыў бы той Галасок.Савіцкі.[Алесь] зірнуў на Раўбіча і вырашыў ушпіліць трохі і яму за тое, што вось даводзіцца ехаць вярх[ом] у блізкі свет.Караткевіч.// Даць спагнанне, пакараць. Раней, бывала, «стаўпы парадку» і кроку не ступяць, каб не наведаць яго [Марціна]; ніколі, бывала, не абыходзілася, каб на Марціна не склалі пратакола або не ўшпілілі штрафу.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экспазі́цыя, ‑і, ж.
1. Уступная частка літаратурнага твора, у якой апісваюцца абставіны, што папярэднічаюць пачатку дзеі, развіццю сюжэта. Экспазіцыя рамана.// Першы раздзел музычнага твора (санаты, фугі), дзе выкладаюцца асноўныя тэмы.
2. Размяшчэнне ў пэўнай сістэме якіх‑н. прадметаў, экспанатаў для агляду. Новая экспазіцыя выстаўкі. Экспазіцыя спектакля.// Самі прадметы, часткі, размешчаныя ў пэўным парадку, у пэўнай сістэме, а таксама месца, дзе яны размешчаны. Пашырыць экспазіцыю музея. □ Домік [Э. Ажэшка] ў Гродне цудам ацалеў у час вайны, але экспазіцыю музея фашысты разрабавалі дашчэнту.«Помнікі».
3.Спец. Колькасць асвятлення, якую атрымлівае святлоадчувальны матэрыял у час фатаграфавання. // Час, на працягу якога аб’ектыў фотаапарата застаецца адкрытым. Кароткая экспазіцыя. Час экспазіцыі.
[Лац. expositio — выкладанне, наказ.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)