АЛПЕ́ЕЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 29.10.1946, в. Рудня Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел., гісторык і палітолаг. Канд. гіст. н. (1979). Акад. Міжнар. кадравай акадэміі (1996). Скончыў БДУ (1973), дзе і працаваў. З 1994 рэктар, з 2003 ген. дырэктар Міжнар. гуманіт.-эканам. ін-та. Заснавальнік і гал. рэдактар навук.-тэарэт. час. «Гуманітарна-эканамічны веснік». Аўтар кніг гісторыка-публіцыст. эсэ «Мы — народ... XX стагоддзе» (1998), «...І не было заўтра» (2000), «Зямля мая — доля мая (2002), зб. вершаў «Любоў у сэрцы маім» (2002), песенных зб-каў (з кампазітарам У.Буднікам) «Любоў мая, Беларусь» (2002), «Душа кліча да Бога» (2003) і інш.
Тв.:
Развитие индустрии БССР в 70—80-е годы. Мн., 1991;
Методология истории. Мн., 1996 (у сааўт.);
Политология. Мн., 1996 (у сааўт);
Динамика социально-политического процесса в Республике Беларусь в условиях радикального реформирования всех сфер жизнедеятельности общества. Киев, 1999;
Раздумья о судьбах Отечества. Мн., 2003;
На изломе истории. Мн., 2003.
т. 18, кн. 1, с. 332
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
most1 [məʊst] pron. (найвыш. ст. ад many, much, a lot of) бо́льшая ча́стка, бо́льшасць;
for the most part у асно́ўным;
I spend most of the time at home. Я праводжу большасць часу дома;
Most of the building was damaged by the fire. Большая частка будынка была пашкоджана пажарам.
♦
at (the) most не больш чым;
There were 20 people there, at the most. Там было не больш за 20 чалавек.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
непара́дак, ‑дку, м.
Адсутнасць або парушэнне парадку; беспарадак. Тут быў страшэнны непарадак — На тое час быў перабору. Была адчынена камора І сені насцеж. Як папала Надоба розная стаяла. Колас. У пакоі панаваў непарадак: ложкі былі незасланы, на стале стаяў непамыты посуд, усюды было параскідана адзенне. Бяганская. Узлезшы на воз, Сімон знайшоў непарадкі: мяхі ляжалл не так, як трэба, няёмка было сядзець. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарні́чнік, ‑у, м.
Сцёблы, кусцікі, на якіх растуць чарніцы. І я ішоў па густым, яшчэ зялёным чарнічніку, не спыняючыся і зачаравана разглядаючы прыгажосць асенняга лесу. Ляўданскі. Наступны баравік сядзеў, стоены ў чарнічніку, і трэба было зыркае вока, каб яго адшукаць. Навуменка. // Месца, парослае кустамі чарніц. Чарнічніку было поўна, увесь дол укрыты. Сцяпан нагнуўся, расхінуў кусток. Ягады былі яшчэ зеленкаватыя. Гіль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Без (прыназоўнік і прэфікс). Рус. без, укр. без, польск. bez, чэш. bez, ст.-слав. без, балг., серб.-харв. без. Прасл. bez (не bězь; іначай было б укр. біз, гл. Фасмер, 1, 144). Роднасныя формы: літ. bè, лат. bez, ст.-прус. bhe, ст.-інд. bahíṣ. І.‑е. *bhe(g̑h)‑. Бернекер, 54; Траўтман, 28; Фасмер, 1, 144; Слаўскі, 1, 30 (там і іншая літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пратако́л ’дакумент, у які запісваюць усё, што было сказана, зроблена і вырашана на сходзе, допыце’ (ТСБМ). Праз рус. протоко́л ’тс’, дзе з зах.-еўрап. моў: франц. protocole, ням. protokoll < лац. protocollum < грэч. πρωτόκολλον ’ліст, які прыклеены спераду на скрутак папірусу’ (гл. Фасмер, 3, 383 і наст.); не выключае, з улікам судовай практыкі ў ВКЛ, непасрэднае запазычанне з лац. prōtocōlum, параўн. Банькоўскі, 2, 792.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Святлі́ца ‘светлы чысты пакой у хаце, прызначаны звычайна для прыёму гасцей’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Стан., Сл. ПЗБ, Шат., Касп., Бяльк.; віц., Хрэст. дыял.), светлі́ца ‘светлая, прасторная хата’ (ТС). Укр. светли́ця, рус. светли́ца, польск. świetlica, чэш. světnice, ст.-чэш. svět(l)nice ‘тс’. Ад светлы (гл.), г. зн. ‘хата або пакой, дзе не было печы ў процілегласць “курной” хаце’; гл. Брукнер, 535; Махэк₂, 596.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нязда́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае здатнасці да чаго‑н.; няздольны. Няздатны да вучобы. Няздатны спяваць. □ Думала [Галя]: а чаму б ім сапраўды не з’ехаць туды, дзе іх ніхто не ведае, з’ехаць ад гэтай паняверкі, ад косых позіркаў. Хіба яна такая ўжо няздатная, што нідзе сабе і месца добрага не знойдзе? Сабаленка.
2. Які не падыходзіць для чаго‑н.; непрыгодны. Можна было падумаць, што.. [Андрэй] толькі тое і робіць — смяецца ўвесь дзень, на другое няздатны. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́шніца, ‑ы, ж.
Разм.
1. Дастатак; лішак. Не звыклыя да лішніцы і празмернага клопату, больш за ўсё .. [дзеці] прагнулі толькі ласкі. Васілевіч. Жыццё .. крыху наладзілася, але ў гаспадарцы лішніцы не было. Пянкрат.
2. Большае чым патрэбна, чым можна. Ёй [Марыйцы] можна сёння лішніцу паспаць, — Такі ў яе дзянёк ужо сягоння. Дзяргай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незвыча́йнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць незвычайнага. Незвычайнасць ўчынку. Незвычайнасць абставін.
2. Незвычайная з’ява, здарэнне і пад. Усё, што ён робіць, акружана арэолам выключнасці, незвычайнасці. Бярозкін. Можна было падумаць, што, каб увесь свет перавярнуўся верхам уніз,.. [стары чалавек] не здзівіўся б і не паглядзеў бы на гэта, як на незвычайнасць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)