аддз. і неаддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на дзеянне, накіраванае супраць дзеяння, выказанага асноўным дзеясловам: wíderhallen адбіва́цца (пра гук); widerspréchen* пярэ́чыць, супярэ́чыць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гудо́к, ‑дка, м.
1. Механічнае прыстасаванне для падачы сігналаў шляхам гудзення. Андрэй торгае гудок, моўчкі паварочвае рэгулятар. Іржавы манеўравы паравоз пачынае дрыжэць усім сваім старым нутром.Лынькоў.
2. Працяжны аднастайны гук, сігнал, пададзены з дапамогай такога прыстасавання. Пераклікаліся ранішнія гудкі, крычалі на розныя галасы.Бядуля.Люблю, як займаецца золак, Абуджаны гулам гудкоў, Як дзеці спяшаюцца ў школы, Як хлопцы ідуць да станкоў.А. Александровіч.
3. Старарускі трохструнны смычковы музычны інструмент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Утварыць працяжны, нізкі гук, гул. Ды каманда: «Станавіся!» — Прагула, як гром.Астрэйка./ Пра гудкі паравоза, машыны і пад. Недзе недалёка прарэзліва прагуў паравоз.Кавалёў.
2. Праляцець, прайсці з гудзеннем. Недзе ў баку прагулі самалёты — іх не відаць было за хмаркамі, што ўсплывалі на паўдні, але гул аддаляўся ў напрамку фронту.Хадкевіч.
3. Гусці некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прарыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
1. Утварыць гук рыпення. Неўзабаве .. [Яўхім] праехаў паўз вокны, прарыпеў, адчыняючы і зачыняючы, варотамі.Мележ./убезас.ужыв.[Прадстаўнік] патупаў нагамі, ад чаго прарыпела, быццам у яго пад валёнкамі быў не снег, а сухі крухмал.Карпюк.//што і без дап. Сказаць што‑н. скрыпучым голасам. Містэр Вурдль энергічна падняўся з месца і прарыпеў тонкім, скрыпучым голасам: — Вы і ёсць міс Джонсан?Шашкоў.
2. Рыпець некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыпу́чы, ‑ая, ‑ае.
Які рыпіць, скрыпіць. Рыпучыя вароты. Рыпучыя колы. □ Лейтэнант падаўся назад, усеўся на рыпучыя дошкі лаўкі.Лынькоў.Вачурка не ведаў, як аддзякаваць Сашку. І вось вырашыў пашыць яму рыпучыя боты.Гроднеў.// Рэзкі, непрыемны (пра голас, гук). Рыпучы голас. □ У школе было вядома — кожны дзень трэба рыхтаваць урокі, і хоць мачыха і перашкаджала сваёй рыпучай буркатнёю, дзяўчына ні разу не прыйшла ў школу, не падрыхтаваўшы іх.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1.(1і2ас.неўжыв.). Утвараць глухі адрывісты гук (пры падзенні, якіх‑н. рухах і пад.). Суха шахала салома, вылятаючы на падстаўленыя вілы, — змятая, перакручаная, з абвялымі, патанчэлымі каласамі.Савіцкі.Чутно, як шахае піламі стары тартак.Сабаленка.
2. З энергіяй, сілай рабіць што‑н. Пракос за пракосам шахала [маці], скінуўшы душны каптан, аж адпаўзаў ад страху далей у затоку туман.Макарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
изда́тьIIсов. (чаще всего переводится другим глаг. в соответствии со значением сущ.); (о звуке) вы́даць (даць) гук, загуча́ць, кры́кнуць, зазвіне́ць, заскрыпе́ць и т. д.; (о вздохе) уздыхну́ць; (о запахе) запа́хнуць; (о дурном запахе) дрэ́нна запа́хнуць, засмярдзе́ць и т. д.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ву́рзаць ’хлябтаць, сёрбаць’ (Касп., Шн., 3, 35), рус.ворзать ’прагна глытаць, хлябтаць’. Рус. слова Шахматаў (ИОРЯС, 16, 4, 20) звязвае з варза́ть ’рабіць абы-як, дрэнна; брудзіць; жартаваць’ (гл. таксама Фасмер, 2, 275 і 351), паходжанне якога застаецца няясным. Магчыма, звязана з прус.warzus ’губы’ якое Брукнер (602) з пэўнымі агаворкамі звязвае з польск.warga, аднак больш верагодна — гукапераймальнага паходжання; параўн. чэш.vrzati ’скрыпець, выдаваць гук’, пра апошняе гл. Махэк₂, 701.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
penetrating[ˈpenɪtreɪtɪŋ]adj.
1. мо́цны, во́стры;
(a) penetrating pain во́стры боль;
a pene trating smell мо́цны пах
2. прані́клівы, во́стры; прані́злівы;
a penetrating look прані́клівы по́зірк;
penetrating mind во́стры ро́зум;
a penetrating sound прані́злівы гук;
a penet rating voice прані́злівы го́лас;
a penetrating wind прані́злівы ве́цер
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)