карставыя пячоры ў ЗША (штат Нью-Мексіка), у гарах Гуадалупе (паўд.ч. Скалістых гор), на ПдЗ ад г. Карлсбад. Буйнейшыя ў свеце па аб’ёме гротаў, звял. сталагмітамі. Глыб. 313 м, агульная даўж. ўсіх праходаў і залаў каля 33 км. Месцазнаходжанне калоній кажаноў (11 відаў). З 1930 нац. парк. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РЫ, лесавозы,
сані для перавозкі лесу і буд. матэрыялаў. Рабілі з масіўных, часцей натуральна выгнутых палазоў, якія трывала злучалі паміж сабой па капылах дубовымі вязамі, брускамі ці патоўшчанымі на канцах калодкамі. Спосаб укладкі бярвён залежаў ад даўжыні, канструкцыі К., мясц. тыпаў запрэжкі. Былі пашыраны да сярэдзіны 20 ст. Выйшлі з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНЫ ЗАРА́Д,
дапаможная фіз. велічыня, якая ўводзіцца пры разліках стацыянарных магн. палёў па аналогіі зэл. зарадам, які стварае эл.-статычнае поле. Напр., пры разліках палёў у ферамагн. целах з нераўнамернай намагнічанасцю ўводзяць паняцце аб’ёмнай і паверхневай шчыльнасці М.з. Рэальная крыніца стацыянарнага магн. поля — стацыянарны эл. ток або пастаянны магніт. Гл. таксама Манаполь магнітны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЫ (Murray) Джозеф Эдвард (н. 1919),
амерыканскі хірург. У 1964—84 працаваў у шпіталях г. Бостан. З 1970 праф. Гарвардскай мед. школы ў г. Кембрыдж. Навук. працы па трансплантацыі органаў. Распрацаваў методыку прадухілення рэакцыі адарвання тканак. У 1954 ажыццявіў першую перасадку ныркі, узятую ад брата-блізнюка. Нобелеўская прэмія 1990 (разам з Э.Д.Томасам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ПТУШКАФА́БРЫКАімя Н.К.Крупскай.
У 1945 на паўн. ускраіне Мінска арганізаваны саўгас па гадоўлі птушкі. У 1950 пераўтвораны ў птушкафабрыку імя Н.К.Крупскай. Асн. прадукцыя (1999): свойская птушка свежая, ахалоджаная, вэнджаная, каўбасы, сасіскі, сардэлькі, кансервы з мяса свойскай птушкі, свежыя яйкі, яечны парашок, вырабы з пуху і пер’я (падушкі і коўдры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАЛАЖЭ́ННІ» 19 ЛЮ́ТАГА 1861,
сукупнасць заканад. актаў, што аформілі адмену прыгоннага права ў Рас. імперыі. Зацверджаны імператарам Аляксандрам II 3 сак. (19 лют.па старым стылі) 1861, апублікаваны 17.3—14.4.1861. Складаліся з «Агульнага палажэння аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці», 4 «Мясцовых палажэнняў», «Правіл» і «Дадатковых правіл». Гл.Сялянская рэформа 1861.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІТЫ́ЧНАЯ КА́РТА СВЕ́ТУ,
геаграфічная карта зямнога шара, на якой паказаны краіны свету, іх сталіцы, буйныя гарады і шляхі зносін. Могуць таксама адлюстроўваць граніцы аўт. утварэнняў у складзе дзяржаў з федэральным уладкаваннем. Сучасная П.к.с. налічвае больш за 200 краін, з іх 192 суверэнныя дзяржавы. У шырокім сэнсе П.к.с. — звод звестак папаліт. геаграфіі свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСІ́ЎНАЯ РАДЫЁЛАКА́ЦЫЯ назіранне (лакацыя) аб’екта па яго ўласным выпрамяненні. Характэрная асаблівасць — скрытнасць работы з-за адсутнасці сігналаў зандзіравання, што перашкаджае выяўленню пасіўных радыёлакацыйных станцый. Адрозніваюць П.р. аб’ектаў з штучным (напр., радыёперадатчыкаў) і натуральным (цеплавым) выпрамяненнем. Выкарыстоўваецца для атрымання радыёлакацыйных карт мясцовасці ў навігацыйных мэтах, выяўлення і вызначэння каардынат паветрана-касм. аб’ектаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАКА́Т,
мелкаводны ўчастак рэчышча ракі. Звычайна мае выгляд вала з пакатым схілам, звернутым супраць цячэння, і стромкім — па цячэнні. Утвараецца ў выніку нераўнамернага размыву рэчышча водным патокам і адкладам наносаў, узнікнення верхняй і ніжняй касы. Адрозніваюць П. алювіяльныя і камяністыя (шыверы). П. чаргуюцца з плёсамі, часцей трапляюцца каля вусцяў прытокаў. Перашкаджаюць суднаходству.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСТО́ЛЬ (франц. pistole, ісп. pistola),
старадаўняя іспанская залатая манета. Чаканілася ў 16—18 ст., маса 6,20 г; з 1786—5,92 г. У 17 ст. назву «П.» атрымалі практычна ўсе залатыя манеты, якія былі роўныя па масе ісп. П. Абарачаліся ў Францыі (гл.Луідор), Італіі, Германіі і інш. краінах. Выйшлі з абарачэння ў канцы 18 ст.