манжэ́та, -ы, ДМэ́це, мн. -ы, -жэ́т, ж.

Прышыты ці прышпілены абшлаг рукава кашулі, блузкі і інш.

|| прым. манжэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мані́зм, -у, м.

Філасофскае вучэнне, якое лічыць асновай свету толькі адзін пачатак — матэрыю або дух.

Навуковы матэрыялістычны м.

Ідэалістычны м.

|| прым. маністы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манікю́р, -у, м.

1. Чыстка і паліроўка ногцяў на пальцах рук.

Зрабіць м.

2. Пра пакрытыя лакам, адпаліраваныя ногці.

Прыгожы м.

|| прым. манікю́рны, -ая, -ае.

Манікюрныя нажніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манікю́рша, -ы, мн. -ы, -кю́рш і -аў, ж.

Спецыялістка па манікюры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маніпулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́ем, -лю́еце, -лю́юць; незак.

Рабіць маніпуляцыі.

Умела м. рычажкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маніпуля́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Цыркавы артыст, які робіць розныя фокусы з дапамогай лоўкасці рук; фокуснік.

2. Чалавек, які займаецца падробкай, рознымі махінацыямі (неадабр.).

3. Назва некаторых прыстасаванняў для выканання складаных рухаў, дзеянняў, падобных на дзеянні рук (спец.).

|| прым. маніпуля́тарскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і маніпуля́тарны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Маніпулятарскі прыём.

Маніпулятарская махінацыя.

Канструкцыя маніпулятарнага тыпу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маніпуля́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Складаны прыём, дзеянне над чым-н. пры рабоце рукамі, ручным спосабам.

2. перан. Махлярства, махінацыі, падробка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік манізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мані́сты, -аў.

1. Упрыгажэнне з пацерак, манет, каштоўных камянёў, якое жанчыны носяць на шыі.

2. Што-н. нанізанае на нітку.

М. тытуню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маніто́р¹, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Апарат, прызначаны для вывядзення графічнай і тэкставай інфармацыі.

Многаканальныя маніторы.

М. камп’ютара.

Студыйны м.

|| прым. маніто́рны, -ая, -ае.