пражэ́кт

(фр. project, ад лац. projectus = кінуты наперад)

нездзяйсняльны, надуманы праект (напр. строіць пражэкты).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

прафа́н

(лац. profanus = неазнаёмлены)

недасведчаны ў якой-н. галіне чалавек (напр. п. у навуцы).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рэко́рд

(англ. record)

найлепшы вынік, дасягнуты ў якой-н. галіне, напр. у працы, спорце.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рэнта́бельны

(ням. rentabel)

мэтазгодны з гаспадарчага пункту погляду, прыбытковы, даходны (напр. р-ая гаспадарка).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сантыме́нты

(фр. sentiment = пачуццё)

празмерная чуллівасць, якая праяўляецца ў словах, учынках (напр. с. разводзіць).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

скандзі́раваць

(ням. skandieren, ад лац. scandere)

выразна, па складах вымаўляць словы (напр. с. верш).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

спарады́чны

(лац. sporadicus, ад гр. sporadikos)

адзінкавы, не рэгулярны, выпадковы (напр. с-ая з’ява).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

стабі́льны

(лац. stabilis = устойлівы)

устойлівы, нязменны, пастаянны (напр. с-ае напружанне, с-ыя цэны).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

тата́льны

(фр. total, ад лац. totus = увесь, цэлы)

усёабдымны, усеагульны (напр. т-ая мабілізацыя).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фіска́льны

(лац. fiscalis = казённы)

які мае адносіны да дзяржаўнай казны (напр. ф-ыя органы).