насвіня́чыць гл. свінячыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

насві́стваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Свістам перадаваць якую-н. мелодыю.

Н. вальс.

|| наз. насві́стванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

насе́вак, -се́ўку, м. (разм.).

1. Насенне, прызначанае для пасеву.

Грузавік вазіў н.

2. Наогул усё тое, што сеецца, ляціць, падае зверху.

Н. з шышак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

насе́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць і насядзе́ць, -сяджу́, -сядзі́ш, -сядзі́ць; -сядзі́м, -седзіце́, -сядзя́ць; -се́джаны; зак., што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра птушак: сагрэць яйкі цяплом свайго цела, выседжваючы птушанят.

2. Нажыць якую-н. хваробу ў выніку працяглага сядзення (разм.).

Н. гемарой.

|| незак. насе́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

насе́кчы гл. насячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

насе́ленасць, -і, ж.

1. Шчыльнасць насельніцтва.

Н. гарадоў.

2. Наяўнасць насельніцтва.

Слабая н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

насе́лены, -ая, -ае.

Які мае насельніцтва; заселены.

Н. востраў.

Населены пункт — агульная назва месцаў, дзе жывуць людзі (горад, вёска і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

насе́льніцтва, -а, н.

Жыхары якога-н. месца (краіны, горада і пад.).

Н. раёна.

Перапіс насельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

насе́ністы, -ая, -ае.

Які мае многа насення.

Н. агурок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

насе́нне, -я, н.

1. Зачатак вышэйшых раслін, які складаецца з зародка і абалонкі; семя, зерне.

Н. развіваецца з семязавязі.

2. зб. Зярняты раслін, прызначаныя для пасеву.

Н. жыта.

3. перан. Пачатак чаго-н.; тое, што мае ўплыў, уздзеянне.

Пасеяць у сэрцы добрае н.

4. перан. Нашчадкі каго-н. (разм.).

|| прым. насе́нны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Насенная бульба.