у міфалогіі індуізму багіня любоўнай асалоды, жонка бога кахання Камы. Паводле міфа, калі адзін з вярх. багоў Шыва спапяліў Каму, Р. звярнулася з упрошваннямі да яго жонкі Парваці і Шыва адрадзіў Каму ў выглядзе нованароджанага сына Крышны Прад’юмны. Р. ў абліччы смяротнай жанчыны вырасціла Каму, паведаміла яму пра іх былыя шлюбныя вузы і зноў стала яго жонкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСАКО́ВА,
стаянка нёманскай культуры каля в. Русакова Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. Датуецца 4—3-м тыс. да н.э. Выяўлены рэшткі агнішчаў, трохвугольныя наканечнікі стрэл, лістападобныя наканечнікі дзідаў, разнастайныя скрабкі, разцы і інш. прылады працы, кераміка дубічайскага тыпу і інш. Знойдзены таксама рэчы, якія адносяцца да бронзавага і жал. веку, часоў сярэдневякоўя, што сведчыць пра засяленне Р. і ў пазнейшыя часы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРДУРЫ́ I,
цар Урарту ў 2-й пал. 9 ст. да н.э., сын Лутыпры. Сучаснік асірыйскага цара Салманасара III, у надпісах якога пра падзеі 833 да н.э. ўпамінаецца пад імем Седуры. Да нашага часу дайшлі таксама надпісы С. на асірыйскай мове на пабудаванай ім крапасной сцяне г. Тушпа (цяпер г. Ван, Турцыя). С. вёў войны з Асірыяй і, верагодна, значна ўмацаваў Урарцкае царства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́НБЕРГЕН (Tinbergen) Нікалас (15.4.1907, г. Гаага, Нідэрланды — 21.12.1988),
нідэрландскі вучоны ў галіне эталогіі і зоапсіхалогіі. Праф. (1960). Скончыў Лейдэнскі ун-т (1932). З 1949 у Оксфардскім ун-це (Вялікабрытанія). Навук. працы па паводзінах птушак. Распрацаваў (з К.Лорэнцам) вучэнне пра інстынктыўныя паводзіны жывёл і іх развіццё ў онта- і філагенезе. Нобелеўская прэмія 1973 (з К.Лорэнцам, К.Фрышам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕПІ́НУС, Тэлепіну,
у старажытнай хецкай і хацкай рэлігіях і міфалогіях бог урадлівасці. Лічыўся сынам бога навальніцы Тару. Т. — гал. герой цыкла хецкіх і хацкіх міфаў пра бога, які знікае і вяртаецца. Знікненне Т. звязваецца з яго гневам: у гэты час настае -засуха, свойская жывёла перастае даваць патомства. Калі ўлагоджаны багіняй Камрусепай Т. вяртаецца, на зямлю зноў зыходзіць урадлівасць, а на жывёлу — плоднасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІЯ́ЦТВА,
царкоўная плынь, заснаваная на уніі царкоўнай розных хрысц. цэркваў з рымска-каталіцкай царквой на ўмовах прызнання першымі вяршэнства папы рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаванні ўласных арганізац. структур, традыцый рэліг. культу і выкарыстання адпаведна традыцыйна сакральнай ці нар. мовы ў богаслужэнні. Да У. адносяцца Каталіцкія цэрквы ўсходняга абраду. Пра У. на Беларусі гл.Брэсцкая унія 1596, Беларуская грэка-каталіцкая царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́НБЕРГ, Фрынбергс (Frinbergs) Артурс (25.2.1916, Рыга — 5.9.1984), латышскі спявак (драм. тэнар). Нар.арт.СССР (1962). У 1946—74 саліст Т-ра оперы і балета Латвіі. Валодаў яркімі вак. і акцёрскімі данымі. Сярод партый: Грышка Куцярма («Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.Рымскага-Корсакава), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Атэла («Атэла» Дж.Вердзі), Лаэнгрын, Тангейзер (аднайм. оперы Р.Вагнера). Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФУТБО́Л»,
штомесячны ілюстраваны часопіс для аматараў і спецыялістаў футбола. Заснавальнікі — футбольны клуб «Сквіч» і т-ва «Белмедінфарм». Выдаецца з 2002 у Мінску на рус. мове. Асвятляе дзейнасць футбольных клубаў Беларусі, рэсп. і рэгіянальных футбольных арг-цый, сочыць за тэндэнцыямі развіцця сусв. футбола, аналізуе, абагульняе і прапагандуе яго дасягненні.
Друкуе нарысы і замалёўкі пра лепшых футбалістаў і трэнераў краіны і свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРАВА́Я КАПЭ́ЛА БЕЛАРУ́СКАЙ ФІЛАРМО́НІІ.
Існавала ў 1937—41 у Мінску. Арганізатар і маст. кіраўнік І.Бары. У яе складзе каля 50 спевакоў. У рэпертуары бел.нар. песні ў апрацоўках А.Туранкова, Я.Цікоцкага, творы бел. (кантата «Паэма-казка пра Мядзведзіху» А.Багатырова на словы А.Пушкіна) і інш. кампазітараў, рус.хар. класіка. Капэла ўдзельнічала ў Дэкадзе бел. мастацтва ў Маскве (1940).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЙЛД (Childe) Гордан Вір (14.4.1892, г. Сідней, Аўстралія — 19.10.1957),
англійскі археолаг. Скончыў Сіднейскі і Оксфардскі ун-ты. З 1927 праф. Эдынбургскага ун-та, з 1946 праф. і дырэктар Ін-та археалогіі Лонданскага ун-та. Удзельнік і кіраўнік археал. раскопак на Аркнейскіх а-вах (каля Шатландыі). Аўтар прац пра неаліт і бронзавы век у Зах. Еўропе і на Б. Усходзе, папулярных кніг па археалогіі.