дрэваапрацо́ўчы, -ая, -ае.

Які адносіцца да апрацоўкі вырабаў з дрэва (у 2 знач.).

Дрэваапрацоўчыя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дублёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Верхняе адзенне з дубленай скуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды́мка, -і, ДМ -мцы, ж.

Лёгкая павалока з дыму, туману.

Бераг хаваўся ў дымцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыскрэ́тны, -ая, -ае (спец.).

Паасобны, раздзельны, які складаецца з асобных частак.

|| наз. дыскрэ́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жалюзі́, нескл., н.

Сонцазасцерагальныя шторы з нахільна ўмацаваных пласцінак на шнурах.

|| прым. жалюзі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаве́р, -у, м.

Сумненне ў правільнасці, праўдзівасці чаго-н., падазронасць, адсутнасць даверу.

Адносіцца з недаверам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрывы́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

Адсутнасць прывычкі да каго-, чаго-н.

З непрывычкі стаміўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нямно́гія, -іх.

Якія складаюць невялікую частку каго-, чаго-н.; асобныя, некаторыя.

Н. вярнуліся з бою.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нясі́лець, -ею, -ееш, -ее; незак.

Страчваць сілы, станавіцца слабым, бяссільным.

З кожным днём нясілее дзед.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спаніэ́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Парода даўгашэрсных каратканогіх паляўнічых сабак з вялікімі вісячымі вушамі.