гідраўлічная перадача, якая складаецца з лопасцевых колаў з агульнай поласцю, дзе круцільны момант перадаецца за кошт змены моманту колькасці руху рабочай вадкасці. Служыць для перадачы і бесступеньчатай змены круцільнага моманту ад рухавіка (вядучага вала) да прыводнай машыны (вядзёнага кола).
Лопасцевыя колы гідрадынамічнай перадачы (помпавае, злучанае з рухавіком, і турбіннае, злучанае з прыводнай машынай) размешчаны сувосева і збліжаны так, што ўтвараюць торападобную поласць, запоўненую рабочай вадкасцю. Помпавае кола прыводзіць у рух вадкасць, энергія якой перадаецца турбіннаму колу. Гідрадынамічная перадача з двума гэтымі коламі наз.гідрамуфтай. У яе аднолькавыя круцільныя моманты на вядучым і вядзёным валах. Выкарыстоўваецца ў прыводах буравых установак, сілкавальных помпаў і дымасосаў ЦЭС і інш. для аховы рухавікоў ад перагрузак. Гідрадынамічная перадача з трыма і болей коламі (помпавым, накіравальнага апарата — рэактара і турбінным) наз.гідратрансфарматарам. У ім вадкасць дадаткова праходзіць праз рэактар, які мяняе напрамак патоку і дазваляе бесступеньчата рэгуляваць круцільны момант і частату вярчэння вядзёнага (турбіннага) вала. Гідратрансфарматары выкарыстоўваюць у сілавых перадачах аўтамабіляў, цеплавозаў і інш.
Да арт.Гідрадынамічная перадача. а — гідрамуфта (1 — помпавае кола на вядучым вале; 2 — турбіннае кола на вядзёным вале); б — гідратрансфарматар (1 — помпавае кола на вядучым вале, 2 — накіравальны апарат, або рэактар, 3 — турбіннае кола на вядзёным вале).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРБІТА́ЛЬНАЯ СТА́НЦЫЯ,
касмічны апарат, які працяглы час функцыянуе на арбіце штучнага спадарожніка Зямлі або інш. планеты ці яе спадарожніка. Можа дзейнічаць у пілатуемым (з экіпажам касманаўтаў) і аўтам. рэжымах. Першая ў свеце эксперым. арбітальная станцыя створана 16.1.1969 на арбіце стыкоўкай караблёў «Саюз-4» і «Саюз-5»; доўгачасовая сав. арбітальная станцыя «Салют» выведзена на арбіту 19.4.1971; у ЗША арбітальная станцыя «Скайлэб» запушчана 14.5.1973; з 20.2.1986 дзейнічае арбітальная станцыя «Мір».
Арбітальная станцыя дастаўляецца на арбіту 2 спосабамі: цалкам збіраецца на Зямлі і выводзіцца на арбіту ракетай-носьбітам (маса і габарыты арбітальнай станцыі абмежаваны энергет. магчымасцямі ракеты); зборка ажыццяўляецца на арбіце з элементаў, якія дастаўляюцца ракетамі-носьбітамі ці транспартнымі караблямі, што дае магчымасць ствараць арбітальныя станцыі неабходнай масы, аб’ёму і канфігурацыі, у працэсе эксплуатацыі мяняць яе прызначэнне і спецыялізацыю. Найб. важная праблема пры стварэнні арбітальнай станцыі — стыкоўка на арбіце. Канструкцыі арбітальнай станцыі прадугледжваюць вырашэнне праблем пераадольвання працяглага ўздзеяння бязважкасці на арганізм чалавека, аховы ад радыяцыі і мікраметэарытаў, забеспячэння надзейнасці і дастатковага рэсурсу працы бартавых сістэм і інш.
Арбітальныя станцыі выкарыстоўваюцца для даследавання каляземнай (каляпланетнай) касм. прасторы і Зямлі (планеты) з арбіты штучнага спадарожніка; правядзення метэаралагічных і астр. назіранняў, медыка-біял. і тэхн. эксперыментаў, ваеннай разведкі і інш., могуць служыць базай для зборкі і запуску цяжкіх міжпланетных касм. караблёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пяча́ць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Прылада з наразнымі знакамі для адціскання іх на чым-н. (на паперы, воску, сургучы), а таксама сам адбітак гэтых знакаў, якіслужыць звычайна для сведчання чаго-н.
Сургучная п.
Прылажыць п. да паперы.
За сямю пячацямі (перан.: пра што-н. зусім недаступнае). П. маўчання (перан.: пра забарону гаварыць, пра маўклівасць; кніжн.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыме́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаецца, служыць для прымеркі. Прымерачная кабіна.//узнач.наз.прыме́рачная, ‑ай, ж. Пакой, памяшканне для прымеркі. Сваіх пакупнікоў я абслугоўваў ветліва і культурна. Асабліва мужчын. Я па некалькі разоў вадзіў іх у прымерачную, круціў перад люстэркам.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фюзеля́ж, ‑а, м.
Корпус лятальнага апарата, якіслужыць для размяшчэння экіпажа, пасажыраў і грузаў. Пад сонцам забліскалі алюмініевыя фюзеляжы знішчальнікаў.Паслядовіч.Былі добра відаць крыжы з белымі разводамі на крылах і на фюзеляжы, а таксама галовы лётчыкаў у чорных шлемах.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАД ДЗЕЯСЛО́ВА,
граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны дзеяння (або стану) да рэчаіснасці; грамат. спосаб выражэння мадальнасці. Грамат. значэнне форм Л.дз. выводзіцца з іх моўнага ўжывання, што абумоўлівае прысутнасць суб’екта, які гаворыць (піша) і маўленне якога перадае суб’ектыўныя адносіны таго, хто гаворыць да дзеяння (ацэнка дзеяння як жадаемага, магчымага, мяркуемага і г.д.). У залежнасці ад уласцівых ім мадальных значэнняў розныя мовы маюць розны набор парадыгматычных форм Л.дз. Адрозніваюць 2 тыпы Л.дз.: прамы і ўскосны. Прамым з’яўляецца індыкатыў (абвесны Л.дз.), якіслужыць для аб’ектыўнай канстатацыі факта ў яго адносінах да рэчаіснасці. Гэтым вызначаецца абавязковая наяўнасць індыкатыва ў мовах розных тыпаў. Ва ўскосных Л.дз. адлюстроўваюцца адносіны суб’екта маўлення да выказваемага, што і вызначае разнастайнасць парадыгмаў ускосных Л.дз. ў розных мовах.
У бел. мове 3 Л.дз.: абвесны, загадны і ўмоўны. Абвесны Л.дз. абазначае дзеянне, якое рэальна існуе, сцвярджаецца або адмаўляецца. Яму ўласцівы формы часу (цяперашняга, прошлага, будучага), асобы (за выключэннем безасабовых дзеясловаў) і ліку: «піша», «пісала», «будуць пісаць», «напішу», «не пісаў». Загадны Л.дз. выражае пабуджэнне да дзеяння, якое накіравана да інш. асобы (асоб), неадушаўлёных прадметаў або паняццяў, калі яны ўяўляюцца як адушаўлёныя (можа абазначаць заклік, загад, патрабаванне, прапанову, просьбу, параду). Асн. яго формы — 2-я асоба адзіночнага («ідзі») або мн. л. («ідзіце»), 1-я асоба мн. л. («ідзём»), апісальныя формы 3-й асобы адзіночнага і мн. л. з загаднай часціцай «няхай» («хай»): «няхай ідзе», «хай ідуць». Умоўны Л.дз. абазначае дзеянне, якое можа ці магло б адбыцца пры наяўнасці пэўных умоў. Выражаецца формамі прошлага часу дзеяслова ці інфінітыва з часціцай «бы» («б»): «спявалі б».
Літ.:
Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985;
Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987;
Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. 3 выд.Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Падва́л ’брус, на які насцілаецца падлога, памост’; абл. ’падруба’ (ТСБМ), падва́ліна ’тс’ (Тарнацкі, Studia), падва́ліна, пудва́ліна ’тс’ (Сл. ПЗБ), падва́ліны ’ніжні ’вянок зруба’ (Інстр. II), подва́ліны, подва́льнік ’тс’ (ТС), падва́лак ’падаконнік, падваліна’ (Бяльк., Мат. Гом.), пудва́лак ’папярочнае бервяно пад падлогай’ (Шатал.), падва́ліны ’чатыры бервяны, пакладзеныя на плыце, якія служаць асновай для ўмацавання шарыгі’ (Нар. лекс.). Ад падваліць < валіць з рознымі суфіксамі. Аналагічна ў інш. слав. мовах: рус.подва́лок ’пень, ніжняя частка дуба, якая падкладаецца пад вуглы вясковых будынкаў’, укр.підва́ліна ’тоўсты брус, якіслужыць асновай драўлянай сцяны’, польск.podwalina ’ляжак, закладны брус’, чэш.podval(a) ’тс’, славен.podvàl ’нясучы, апорны брус, бервяно’, серб.-харв.по́двалак ’падкладка пад бочку’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аналіты́чны
(гр. analytikos)
1) заснаваны на прымяненні аналізу (напр. а. метад даследавання);
2) здольны рабіць аналіз (напр. а. розум);
3) якіслужыць для аналізу (напр. а-ыя вагі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
калео́птыль
(ад гр. koleos = ножны + ptilon = пяро)
першы верхні ліст у злакаў, які мае выгляд згорнутай трубкі з завостраным канцом, што служыць для прабівання глебы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ві́ндзейль
(ад гал. wind = вецер + zeil = парус)
пераносны нагнятальны вентылятар у выглядзе доўгага парусінавага рукава з устаўленымі абручамі, якіслужыць для вентыляцыі ўнутраных памяшканняў судна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)