ПЕ́РШАЯ МЕДЫЦЫ́НСКАЯ ДАПАМО́ГА комплекс тэрміновых, простых мерапрыемстваў для выратавання жыцця чалавека і папярэджання ўскладненняў пры няшчасных выпадках, траўмах ці раптоўных хваробах.
Ажыццяўляецца на месцы здарэння самім пацярпелым (самадапамога) або інш. асобай, якая знаходзіцца побач (узаемадапамога). Ад своечасовай і якаснай П.м.д. часта залежыць ход хваробы, яе лячэнне, аднаўленне працаздольнасці. Агульныя меры П.м.д.: вынесці хворага з абставін, якія выклікалі няшчасны выпадак, перапыніць дзеянне шкоднага фактару; ліквідаваць цяжкі і небяспечны для хворага стан (напр., крывацёк); налажыць шыну, павязку, жгут; даставіць у бальніцу або выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́СНЕВЫЯ ГРЫБЫ́,
мікраскапічныя грыбы, што ўтвараюць характэрныя налёты (плесні) на паверхні арган. субстратаў (харч. прадукты, папера, скура, тэкстыль і інш.). Належаць да розных сістэм. груп: ааміцэты, зігаміцэты, недасканалыя грыбы, сумчатыя грыбы і інш. Каля 250 відаў. Пашыраны ў глебе, раскладаюць арган. рэшткі і прымаюць удзел у іх мінералізацыі. Выклікаюць хваробы раслін, псаванне прадуктаў, разбурэнне прамысл. вырабаў і матэрыялаў.
Для П.г. характэрны паветраны міцэлій, які добра развіваецца на паверхні і ўнутры субстрату. Споры ўтвараюцца на гіфах. Выкарыстоўваюць П.г. для атрымання ферментаў, арган.к-т, антыбіётыкаў, вітамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Consuetudo est altera natura (Cicero)
Звычка ‒ другая натура.
Привычка ‒ вторая натура.
бел. Сабака, калі звыкне па вокнах лазіць, пакуль здохне ‒ не перастане. Ад прывычкі, як ад хваробы, цяжка пазбавіцца. Гарбатага магіла спраміць. Да чаго бык прывык, па тым і рыкае. Ніхто нікому ў гусце не ўказчык: адзін любіць гарбуз, другі ‒ свіны храпічык.
рус. Привычка ‒ вторая натура. Привычка не рукавичка, не повесишь на спичку. В чём смолоду привычка, под старость неволя. Привыкнет собака за возом бежать, побежит и за санями. Трясёт козёл бороду, так привык смолоду.
фр. L’habitude est une seconde nature (Привычка ‒ вторая натура).
англ. Habit is second nature (Привычка ‒ вторая натура).
нем. Gewohnheit ist andere Natur (Привычка ‒ вторая натура).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
ача́г, ‑а, м.
1. Прыстасаванне, дзе распальваюць і падтрымліваюць агонь. Над ачагом вісеў чайнік.Бяганская.
2. Сімвал роднага дому, сям’і. Сямейны ачаг. □ Дзіўнае, аднак, стварэнне чалавек. То падымаецца высока ў паднябессе, то апускаецца на зямлю, да роднага ачага, удыхаючы яго салодкі пах.Асіпенка.
3. Месца, цэнтр распаўсюджання чаго‑н. Ачаг пажару, вайны, хваробы. Ачагі землетрасення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свіне́ц, ‑нцу, м.
1. Цяжкі мяккі легкаплаўкі метал сінявата-шэрага колеру. Здабыча свінцу. Сплаў свінцу з сурмой.
2.перан. Куля (кулі). Цягнуцца ўвысь курганы Бессмяротнасці Там, дзе свінец іх, адважных, прашыў.Калачынскі.
•••
Як (нібы, быццам) свінцом налітая (налітыя) — крайне ператомленая, натруджаная ад стомы, хваробы і пад. (аб адчуванні цяжару ў галаве, руках, нагах і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Абараніць каго‑, што‑н. ад нападу, замаху, варожых дзеянняў. Земляў чужых мы не хочам, Землі ўбаронім свае.Купала.// Засцерагчы ад небяспекі, шкоды і пад. Убараніць дзіця ад хваробы. □ Але няхай цябе ўбароніць Мой голас сэрца, дарагі!Колас.І можа толькі дружба ўбараніла іх абодвух ад смерці.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)