2.разм. (ужыцьпершыраз) éinweihen vt; zum érsten Mal ánziehen* (правопратку)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
за́нава, прысл.
Зноў, яшчэ раз. Як занава на свет нарадзіўся.// З самага пачатку, нанава. Мне.. трэба занава ўсё пачынаць, Усё: ад сасновага зруба, звяна Аж да вясельных шырокіх сталоў.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́бік, ‑а, м.
Дудачка або свісток, якім у часе палявання падзываюць птушак або звяроў, падрабляючы іх голас. Я пускаю чучала качкі ў трыснёг і раз-пораз пакрэкваю ў вабік.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зашавялі́цца, ‑вялюся, ‑велішся, ‑валіцца; зак.
Пачаць шавяліцца. // Варухнуцца, шавяльнуцца. Маці зашавялілася на печы, зашавялілася і яшчэ раз, а потым пачала злазіць і вось ужо, запаліўшы газнічку, затупала ля печы.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаніхо́ўства, ‑а, н.
Разм. Знаходжанне ў становішчы жаніха. Хрупак сабраўся быў другі раз жаніцца і адзін час хадзіў у кавалерах, але неяк за паўгода пастарэў і забыўся пра жаніхоўства.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невыка́зны, ‑ая, ‑ае.
Такі, што цяжка або немагчыма выказаць, перадаць словамі. Усюды зялёная, сонечная вясна, усюды — хараство, прыгажосць невыказная.Сачанка.Другі раз у гэтым верасні я адчуў невыказную радасць.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няко́шаны, ‑ая, ‑ае.
Які не касілі, не скасілі. Сустрэлі.. [Андрэя з сям’ёй] на радзіме палеткі, зарослыя густым беразняком, някошаныя, замшэлыя сенажаці.Пестрак.Паплавы стаялі някошаныя, і дзе-нідзе другі раз зацвіталі кветкі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падло́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
Разм. Падводная лодка. Гэта будзе кароткі, ды сумны расказ... Не вярнулася ў гавань падлодка. На вайне такое бывала не раз.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падплёт, ‑у, М ‑плёце, м.
Двайное перапляценне на падэшве лапцяў. На лапцях матляліся канцамі стаптаныя акраўкі з падплёту, злёгку шлёгалі раз за разам то па нагах, то па пяску.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выдаць нанава, яшчэ раз. Перавыдаць падручнік. Перавыдаць раман. □ З выдавецтва прыслалі прапанову перавыдаць кніжку Гукана, але прасілі зрабіць некаторыя папраўкі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)