сукупнасць метадаў вызначэння абс. ўзросту горных парод, мінералаў, слядоў стараж. культур чалавека ці цалкам Зямлі па назапашванні ў іх прадуктаў распаду радыенуклідаў (гл.Радыеактыўнасць). Ідэя І.х. належыць П.Кюры і Э.Рэзерфарду. Распад кожнага радыенукліда адбываецца з пастаяннай скорасцю і прыводзіць да назапашвання канечных стабільных нуклідаў, па колькасці якіх і вызначаецца ўзрост даследаванага ўзору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІНЕ́РЫ,
сяляне-паўстанцы, узброеныя вертыкальна асаджанымі косамі. Назва замацавалася за сялянамі-добраахвотнікамі з першых паўстанцкіх атрадаў (батальёнаў) паўстання 1794. К. ўдзельнічалі ў бітвах каля в. Паляны, Ліпнішкі, Солы, Крупчыцы і інш. Яны складалі каля ⅓ агульнай колькасці паўстанцкіх атрадаў. К. называлі і ўзброеных косамі ўдзельнікаў паўстанняў 1830—31 і 1863—64.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОВАПУСКА́ННЕ,
выдаленне пэўнай колькасці крыві (200—400 мл) з крывянога рэчышча ў лек. мэтах. Робяць пры цяжкіх гіпертанічных крызах (зніжае крывяны ціск), сардэчнай недастатковасці (зніжае прыток крыві да сэрца), ацёку лёгкіх, некат. хваробах крыві, урэміі, атручэннях, таксікозах цяжарнасці і інш. Робяць пракол ці разрэз вены (радзей артэрыі) або з дапамогай п’явак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕДАВІКО́ВАЯ ЭРО́ЗІЯ, экзарацыя,
разбурэнне ледавіком і ўмерзлымі ў яго абломкамі горных парод свайго ложа. Адбываецца пры росце і прасоўваннях ледавіка. Выклікае здзіранне, драбленне, растрэскванне, адшчапленне парод. Садзейнічае выпрацоўцы многіх форм ледавіковага рэльефу. Працэсы Л.э. на Беларусі абумовілі ўтварэнне гляцыядыслакацый (у т. л. адорвеняў), ледавіковых лагчын, эратычных валуноў, ледавіковай штрыхоўкі, сешчаў, значнай колькасці азёрных катлавін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОТ (англ. lot),
партыя тавару, частка яго агульнай колькасці, што прадаецца ці пастаўляецца па дагаворы. Тэрмін пашыраны ў аўкцыённым гандлі (гл.Аўкцыён), дзе Л. можа складацца са стандартнага пакета каштоўных папер (100, 1000 адзінак і інш.), адной рэчы (напр., карціна, прадмет антыкварыяту), набору аднародных па якасці прадметаў (напр., калекцыя стараж. марак, манет).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАЦЫ́ТЫ [ад мана... + ...цыт(ы)],
адзін з тыпаў незярністых лейкацытаў. Утвараюцца ў чырв. касцявым мозгу; дыям. 10—20 мкм, шарападобныя. Афарбоўка ядра чырвона-пурпуровая, цытаплазмы — бледная блакітна-шэрая. У крыві чалавека ў норме М. складаюць 3—11% агульнай колькасці лейкацытаў. Здольныя да фагацытозу, мігрыруюць з крыві ў тканкі і пераўтвараюцца ў макрафагаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛАНІ́ЗМ [ад грэч. melas (melanos) чорны],
павелічэнне колькасці цёмнаафарбаваных асобін у папуляцыі. Чорная, карычневая, шэрая або рыжая афарбоўка вонкавага покрыва жывёл залежыць ад наяўнасці меланіну. Узнікае на генет. аснове і можа быць выкарыстаны натуральным адборам, калі цёмныя формы атрымліваюць перавагу перад светлымі, напр., узнікненне цёмных форм матылёў пры натуральным адборы ў забруджаных месцапражываннях (індустрыяльны М.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́РАСЦЬ РЭА́КЦЫІў хіміі,
колькасная характарыстыка інтэнсіўнасці рэакцыі хімічнай; асн. паняцце кінетыкі хімічнай. Вызначаецца змяненнем колькасці часціц (малекул, іонаў) кожнага рэчыва, што прымае ўдзел у хім. рэакцыі, за адзінку часу ў адзінцы аб’ёму (канцэнтрацыі рэчыва для гамагенных рэакцый) ці на адзінку плошчы паверхні падзелу фаз (для гетэрагенных і тапахім. рэакцый). Гл. таксама Парадак рэакцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВА́ЛІ ЖЫЦЦЯ́, папуляцыйныя хвалі,
ваганні колькасці асобін, характэрныя для папуляцый жывых арганізмаў. Тэрмін увёў рас. генетык С.С.Чацверыкоў (1905). З’яўляюцца элементарным эвалюц. фактарам (разам з мутацыямі, ізаляцыяй і натуральным адборам), змяняюць канцэнтрацыю розных мутацый і генатыпаў, таксама кірунак і інтэнсіўнасць адбору. Выклікаюцца абіятычнымі (сезоннымі і несезоннымі) і біятычнымі (напр., генет.) фактарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛ (ад галанд. jol),
адносна кароткая і шырокая вёслава-ветразевая суднавая шлюпка з транцавай (плоскай) кармой. Мае ад 2 да 8 вёслаў (па іх колькасціназ. двойкай, чацвёркай і г.д.). Усе Я., акрамя двойкі, аснашчаны ветразямі. Выкарыстоўваюць для сувязі карабля (судна) з берагам, работ каля борта, перавозкі лёгкіх грузаў і інш.