Христос рел. Хрысто́с, род. Хрыста́;
◊
Христа́ ра́ди Бо́гам прашу́;
проси́ть Христа́ ра́ди жабрава́ць, хадзі́ць па мі́ласці;
Христос с ним (ни́ми) уст. Бог з ім (і́мі);
Христос с тобо́й уст. Бог з табо́й;
как у Христа́ за па́зухой як за Бо́гам; як у Бо́га за плячы́ма (за пе́ччу); як у ма́тчыным жываце́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абко́с, ‑а, м.
Абкошаная паласа па канцах ці з усіх бакоў поля або сенажаці, падрыхтаваных да жніва ці касьбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэ́сіва, ‑а, н.
Кавалак сталі для высякання агню з крэменю. Казачэнка б’е крэсівам па крэмені, высякаючы іскру, раздзьмухвае. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязва́жкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан бязважкага. Толькі ў космасе, пры палёце па інерцыі даводзіцца сустракацца з бязважкасцю. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вадаво́зня, ‑і, ж.
Разм. Калёсы з бочкай, прызначаныя для дастаўкі вады. Вадавозня лёгка загрукатала па шырокім калгасным двары. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лапа́цісты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Падобны па форме на лапату. Падмятаў тратуар невысокі каржакаваты стары з лапацістаю рыжаю барадою. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папераме́нна, прысл.
На перамену адзін аднаму, па чарзе. Толькі тры-чатыры чалавекі з агульнага ліку [касцоў] папераменна мянцілі косы. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрыя́ршаства, ‑а, н.
1. Сістэма царкоўнага кіравання з патрыярхам па чале.
2. Тое, што і патрыярхат (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўпралета́рый, ‑я, м.
Чалавек, які працуе па найму на капіталістычным прадпрыемстве, але яшчэ звязаны з працай на ўласнай гаспадарцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перыстакры́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Жук сямейства перыстакрылых з вельмі вузкімі махрыстымі па краях крыльцамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)