Сенгнгус (сенгогусъ) ‘нейкая хвароба рагатай жывёлы, выкліканая паяданнем павуціны з травой, пасля чаго выяўляецца цячэнне сліны і жывёла перастае прымаць ежу’; для лячэння “бросаютъ кровь и стираютъ дегтем носовые отверстия, языкъ и крестецъ” (навагр., Яшк. Мясц.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ана́мніі

(ад ан- + амніён)

ніжэйшыя пазваночныя жывёлы (кругларотыя, рыбы, земнаводныя), у якіх у працэсе эмбрыянальнага развіцця не ўтвараюцца амніён і алантоіс.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

герэфо́рды

(ад англ. Herefordshire = назва графства ў Англіі)

парода буйной рагатай жывёлы мяснога напрамку, якая выведзена ў Англіі ў 18 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіпадэрмато́з

(ад гіпа- + дэрматоз)

хвароба буйной рагатай жывёлы, выкліканая лічынкамі падскурных аваднёў, якая суправаджаецца запаленчымі працэсамі ў паражоных тканках і органах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

малю́скі

(фр. mollusque, ад лац. molluscus = мяккі)

беспазваночныя мяккацелыя жывёлы, звычайна пакрытыя ракавінамі; пашыраны ў морах, прэсных водах і на сушы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сімента́лы

(ням. Simmental = назва ракі ў Швейцарыі)

парода выведзенай у Швейцарыі буйной рагатай жывёлы, якая вызначаецца высокімі малочнымі і мяснымі якасцямі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ста́туя

(лац. statua)

1) скульптурны вобраз чалавека або жывёлы, які звычайна размяшчаецца на пастаменце;

2) перан. халодны, пазбаўлены жыццёвай энергіі чалавек.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

субпраду́кты

(ад суб- + прадукт)

харчовыя прадукты, акрамя мясной тушы, якія атрымліваюцца пры разбіранні забітай жывёлы (печань, язык, ныркі, мозг і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АЙРШЫ́РСКАЯ ПАРО́ДА буйной рагатай жывёлы.

Малочнага кірунку. Выведзена ў 18 ст. ў Шатландыі ў графстве Эр (Ayr, Ayrshire) скрыжаваннем мясцовай жывёлы з шартгорнскай, джэрсейскай, гернзейскай і галандскай пародамі. Гадуюць у Расіі, ЗША, Канадзе, Фінляндыі, Швецыі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі. Выкарыстоўваюць для скрыжавання з мясц. жывёлай, каб павысіць тлушчамалочнасць.

Жывёла нізкарослая, мае моцны і лёгкі касцяк, добра развітае вымя. Масць чырвона-пярэстая. Жывая маса нованароджаных цялят 28—30 кг, ва ўзросце 12 месяцаў 240—260 кг, дарослых кароў 450—500 і быкоў 700—800 кг. Надой кароў за лактацыю 4200—5200 кг пры сярэдняй тлустасці малака 3,9—4,4%, рэкордны надой — больш за 10 тыс. кг. Сутачныя прыросты бычкоў на адкорме 750—800 г, забойны выхад дарослых жывёл 52—54%.

М.П.Грынь.

Карова айршырскай пароды.

т. 1, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБО́РА,

1) традыцыйная гаспадарчая пабудова на Беларусі для кароў. У 16—пач. 20 ст. будавалі з бярвення ці дыляў («у вянок», «замётам у шулы»), часам сцены плялі з лазовых дубцоў і абмазвалі глінай. У сял. гаспадарках абора — вял. хлеў. У фальварках і маёнтках аборы будавалі звычайна на 4—8 памяшканняў (кожнае мела асобныя вароты), згрупаваных прамавугольнікам вакол двара і звязаных адно з адным у суцэльную забудову. Такі комплекс часта злучаўся варотамі з падвор’ем, гумнішчам. У аборах вылучаліся памяшканні для цельных кароў, маладняку, маглі ўваходзіць таксама птушнікі, стайні, жылыя і гасп. будынкі для парабкоў.

2) Загароджаная частка двара для дзённага ўтрымання хатняй жывёлы (дзяннік).

3) Загон для жывёлы на выпасах.

4) Вяровачка з пянькі, лёну ці раменны пасак для прымацоўвання лапця і анучы.

Абора.

т. 1, с. 32

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)