КУ́ПЧАНКА (Генадзь Уладзіміравіч) (н. 16.6.1941, пас. Яленаўка Данецкай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д тэхн. н. (1992). Скончыў Марыупальскі металург. ін-т (1963). З 1970 у Фіз.-тэхн. ін-це Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэрмічнай апрацоўцы металаў, гарачатрывалых і каразійнаўстойлівых матэрыялах, металазнаўстве каляровых і высакародных металаў і сплаваў.

Тв.:

Структура и свойства эвтектических композиционных материалов. Мн., 1986 (разам з Л.​М.​Несцяровічам).

т. 9, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУРАНЁЎ (Вячаслаў Аляксандравіч) (н. 5.9.1947, г. Савецкая Гавань Хабараўскага краю, Расія),

бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д тэхн. н. (1998), праф. (1999). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітна-ракетнае вучылішча (1969). З 1987 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па прасторава размеркаваных інфарм. сістэмах са структурнай і параметрычнай адаптацыяй. Распрацаваў шэраг шматпазіцыйных вымяральнікаў каардынат, адаптыўных да выпадковых змен паветраных умоў.

М.​П.​Савік.

т. 9, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЦА́К (Аляксей Андрэевіч) (н. 12.2.1944, г. Барнаул Алтайскага краю, Расія),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1987), праф. (1989). Скончыў БДУ (1966). З 1966 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1978 у БПА. Навук. працы ў галіне прыкладных даследаванняў кальцавых і лінейных лазераў, іх выкарыстання ў навігацыі і вымяральнай тэхніцы. Распрацаваў тэорыю лазераў з выпадковымі параметрамі і набліжаную тэорыю лазераў са звязанымі рэзанатарамі.

т. 9, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕАНЦЮ́К (Людміла Аляксандраўна) (4.4.1931, г. Кыштым Чэлябінскай вобл., Расія — 6.8.1991),

бел. вучоны ў галіне гісталогіі. Д мед. н. (1982). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1955). З 1959 у Ін-це фізіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па структурных асновах механізмаў нерв. рэгулявання функцый жаночай рэпрадуктыўнай сістэмы, метадах карэкцыі іх парушэнняў.

Тв.:

Функциональная морфология нервного аппарата яичников в онтогенезе. Мн., 1977;

Биологическая роль овариопексий. Мн., 1979.

т. 9, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́ВІН (Аляксандр Майсеевіч) (16.3.1918, г. Днепрапятроўск, Украіна — 17.2.1998),

бел. вучоны ў галіне цеплагазазабеспячэння. Д тэхн. н. (1968), праф. (1971). Скончыў Харкаўскі механіка-машынабуд. ін-т (1941). З 1976 у Полацкім дзярж. ун-це. Навук. працы па нестацыянарным руху ў газаправодах, працэсах інжэкцыі, стабілізацыі полымя, эмісіі шкоднасцей пры спальванні газу, распрацоўцы спец. прылад, метадах разліку газавых сетак.

Тв.:

Принципы рационального сжигания газа. Л., 1977.

т. 9, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІНКЕ́ВІЧ (Вера Раманаўна) (н. 6.12. 1924, в. Юркевічы Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д мед. н. (1970), праф. (1971). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1948). З 1963 у Ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1970—90 заг. кафедры). Навук. працы па эмбрыялогіі і інервацыі жаночых палавых органаў.

Тв.:

Развитие нервных связей тазовых органов женщины // Акушерство и гинекология. 1969. №5.

т. 9, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУКАШЭ́ВІЧ (Георгій Аляксеевіч) (5.2. 1939, в. Стрэльна Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 19.12.1997),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д мед. н. (1996), праф. (1997). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1961), працаваў у ім (у 1997 заг. кафедры). Навук. працы па прафілактыцы і лячэнні пасляродавых септычных захворванняў.

Тв.:

Женщине о женских болезнях. Мн., 1974;

Послеродовый период // Справочник врача женской консультации. 2 изд. Мн., 1988.

т. 9, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУ́КША (Леанід Канстанцінавіч) (н. 17.1.1930, в. Хвалава Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне мостабудавання. Д тэхн. н. (1981), праф. (1985). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў БПІ (1955). З 1983 у БПА, з 1996 у Чанстахоўскім політэхн. ін-це (Польшча). Навук. працы па трываласці буд. канструкцый, супраціўленні матэрыялаў, тэорыі трываласці бетонаў і горных парод. Распрацаваў тэорыю трываласці трубабетону.

Тв.:

Прочность трубобетона. Мн., 1977.

т. 9, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРДВІ́ЛКА (Аляксандр Канстанцінавіч) (3.2.1867, Мінская вобл. — 12.7. 1938),

расійскі і бел. вучоны ў галіне заалогіі. Д біял. н. (1934). Скончыў Варшаўскі ун-т (1893). Даследаваў паразітаў зубра і інш. млекакормячых у Белавежскай пушчы. Працаваў у Заалагічным ін-це АН СССР (Ленінград). Навук. працы па марфалогіі, анатоміі, сістэматыцы і фауністыцы тлей. Даў гістарычны агляд фауны тлей на тэр. СССР.

Літ.:

Биологи: Биогр. справ. Киев, 1984.

т. 10, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРЦІНКЕ́ВІЧ (Галіна Іосіфаўна) (н. 9.10.1935, г. Чэрвень Мінскай вобл.),

бел. географ. Д геагр. н. (1993), праф. (1994). Скончыла БДУ (1958), дзе працуе з 1963. Навук. працы па ландшафтазнаўстве, прыродакарыстанні і ахове навакольнага асяроддзя, экалагічнай адукацыі.

Тв.:

Антропогенизированные ландшафты Белоруссии и Болгарии. София, 1982 (у сааўт.);

Ландшафты Белоруссии. Мн., 1989 (у сааўт.);

Аэрокосмические исследования ландшафтов Беларуси. Мн., 1994 (разам з Ю.​М.​Абухоўскім, В.​М.​Губіным).

т. 10, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)