задо́ўга, прысл.

За многа часу перад чым-н., да чаго-н.

З. да пачатку заняткаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запаміна́льны, -ая, -ае.

Які запамінаецца, надоўга застаецца ў памяці.

З. вобраз.

|| наз. запаміна́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запа́сіць, -а́шу, -а́сіш, -а́сіць; незак., што.

Прыгатаўляць на будучае, рабіць запас.

З. сена на зіму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запа́слівы, -ая, -ае.

Які прадбачліва робіць запас чаго-н.

З. гаспадар.

|| наз. запа́слівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запле́чны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца за плячамі.

З. мяшок.

Заплечных спраў майстар (уст., неадабр.) — кат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запра́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто запраўляе машыну, прыбор і пад.

Самалёт-з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запрыме́ціць, -е́чу, -е́ціш, -е́ціць; -е́чаны; зак., каго-што (разм.).

Заўважыць, прымеціць.

З. знаёмага ў натоўпе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запужа́ны, -ая, -ае.

Палахлівы ад частых пагроз.

Запужанае кацяня.

З. выгляд.

|| наз. запу́жанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запыта́льны, -ая, -ае.

Які выражае запытанне (у 1 знач.).

З. позірк.

|| наз. запыта́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зару́чыны, -чын.

Абрад аб’яўлення каго-н. жаніхом і нявестай.

Спраўляць з.

|| прым. зару́чынны, -ая, -ае.