ко́шка², -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (уст.).

Раменны бізун з некалькімі хвастамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кровазліццё, -я́, н.

Зліццё крыві з пашкоджаных сасудаў у органы і тканкі.

К. ў мозг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыжаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Павук з крыжападобным рысункам са светлых плям на спіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кулямётчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Стралок з кулямёта.

|| ж. кулямётчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кумы́с, -у, м.

Пажыўны напітак з малака кабылы, вярблюдзіцы.

Піць к.

|| прым. кумы́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лабіяліза́цыя, -і, ж. (спец.).

Вымаўленне некаторых гукаў з акругленнем выцягнутых губ.

|| прым. лабіялізацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лабія́льны, -ая, -ае (спец.).

Утвораны з удзелам губ; губны.

Лабіяльныя зычныя.

|| наз. лабія́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́зершчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Спецыяліст па лазернай тэхналогіі, рабоце з лазернай тэхнікай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ма¹, -ы, мн. -ы, лам, ж.

Паўднёваамерыканская бязгорбая ўючная жывёліна сямейства вярблюдаў з каштоўнай шэрсцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жэ́рах, -а, мн. -і, -аў, м.

Прэснаводная драпежная рыба сямейства карпавых з чырванаватымі ніжнімі плаўнікамі.