glove [glʌv] n. пальча́тка;
He pulled his gloves on. Ён нацягнуў пальчаткі.
♦
fit like a glove быць у са́мы раз/якра́з/як па ме́рцы;
handle with kid gloves даліка́тна абыхо́дзіцца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
double3 [ˈdʌbl] v.
1. падво́йваць; падво́йвацца
2. дублі́раваць;
The waiter doubles as porter. Афіцыянт працуе насільшчыкам па сумяшчальніцтве.
double up [ˌdʌblˈʌp] phr. v. ску́рчвацца (ад болю, страху, холаду і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
patter2 [ˈpætə] v.
1. сту́каць, пасту́кваць;
Rain pattered on the windows. Дождж барабаніў у вокны.
2. тупаце́ць;
She pattered along the corridor in bare feet. Яна басанож патупала па калідоры.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
pilot3 [ˈpaɪlət] v.
1. ве́сці, пілатава́ць
2. ве́сці, накіро́ўваць, быць правадніко́м;
He took my hand and piloted me through the corridor. Ён узяў мяне за руку і павёў па калідоры.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
volley1 [ˈvɒli] n.
1. sport уда́р па мячы́ на ляту́
2. залп;
fire a volley даць залп
3. пато́к, град (папрокаў, пытанняў і да т.п.);
volleys of laughter вы́бухі сме́ху
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
гада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Варажыць: прадказваць што‑н. па якіх‑н. прыметах. Па зімах гадаюць пра лета. □ На рамонках [Аксана] гадала: Ці кахае, ці не? Бачыла.
2. Выказваць здагадкі, меркаваць. Не сніў, не думаў, не гадаў, што так са мною стане. Пушча. Спыніўшыся на лузе, хлапчукі Услых гадаюць: — Хто ідзе такі? Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэ́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.
1. Выкрэсліваць, перакрэсліваць. Потым, як здалося Юрку, [Максім Сцяпанавіч] сярдзіта стаў крэсліць чырвоным алоўкам старонкі і рабіць заўвагі на палях. Карпаў.
2. Праводзіць па чым‑н., пакідаючы сляды ў выглядзе ліній. Апусціўшы галаву, Луіза маўчала. Біддзі нейкі час крэсліла нешта па пяску канцом парасона, потым узняла галаву. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закава́ны і зако́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закаваць.
2. у знач. прым. Абабіты, акуты металам. Цяпер па закаванаму акну бачыў: спадзяецца не было на што. Кандрусевіч.
3. у знач. наз. закава́ны, ‑ага, м. Пакароны народ, зняволены чалавек. Ходзіць май па свеце, Сонцамі ірдзіцца, Закаваных, спячых Кліча ўстаць, збудзіцца. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
занудзі́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак., па кім-чым і без дап.
Засумаваць, замаркоціцца. Занудзіцца па родным доме. □ Занудзіўся небарака, Замаркотнела чало, І не вытрымаў, заплакаў, Што няшчасце прыплыло. Броўка. — Ты не ведаеш, як мне хочацца ўгледзець цябе і хоць перакінуцца адным слоўцам. Здаецца б, весялей стала на душы, якая занудзілася ад адзіноты. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’арыентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
1. Адкарэкціраваць рух, размяшчэнне чаго‑н. па якіх‑н. арыенцірах. З’арыентаваць касмічную станцыю па Сонцы і Месяцы.
2. перан. Дапамагчы каму‑н. хутка разабрацца ў абставінах. Усё пісьменнікам прадумана, прадугледжана, каб пасяліць у чытача з першых жа старонак інтрыгу і з’арыентаваць яго на цярплівае даследаванне. Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)