бу́цы, -аў, адз. бу́ца, -ы, ж.

Чаравікі з шыпамі на падэшвах для гульні ў футбол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязвы́хадны, -ая, -ае.

Пра становішча, з якога няма выйсця.

Бязвыхаднае становішча.

|| наз. бязвы́хаднасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

варэ́нікі, -аў, адз. варэ́нік, -а, м.

Від вараных піражкоў, начыненых ягадамі, тварагом.

В. з вішнямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верашча́ка, -і, ДМ -шча́цы, ж.

Рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі прыправамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віхля́вы, -ая, -ае (разм.).

Які хістаецца з боку ў бок у час руху.

Віхлявая паходка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вухавёртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Прамакрылае насякомае з плоскім доўгім цельцам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́варацень, -ратня, мн. -ратні, -ратняў, м.

Вывернутае з коранем дрэва.

У лесе часцяком трапляліся вываратні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́дых, -у, мн. -і, -аў, м.

Разавае выштурхванне паветра з лёгкіх пры выдыханні; проціл. ўдых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкідны́, -а́я, -о́е.

Які можа адкідвацца, прымацаваны адным краем.

З адкідным верхам машына.

Адкідное крэсла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адо́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, мн.

Подсціл з галля, жэрдак, на які кладуць стог; стажар’е.