падсма́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падсмаліць ​2.

2. у знач. прым. Злёгку абпалены агнём. Так я і хадзіў у падсмаленым шынялі, у абмотках, якія чамусьці заўсёды спаўзалі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памёршы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. пр. ад памерці.

2. у знач. прым. Які памёр. Мне лёс наканаваў Быць помнікам жывым братам памёршым. Тармола. // у знач. наз. памёршы, ‑ага, м. Нябожчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрактыкава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад напрактыкаваць.

2. у знач. прым. Які зрабіўся ў выніку доўгіх практыкаванняў умелым, вопытным. Напрактыкаванае вока Шырокага адразу аднесла гасцей да належнай катэгорыі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патро́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад патроіць.

2. у знач. прым. Большы ў тры разы. [Паўліна Цітаўна:] — Я ведаю толькі адно: выберуць — буду працаваць з патроенай энергіяй, каб апраўдаць давер’е. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́вячы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад правіць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які правіць, у руках якога знаходзіцца ўлада. Правячыя колы. Правячая партыя.

3. Дзеепрысл. незак. ад правіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагну́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прагнуць.

2. у знач. прым. Які прагнуўся; выгнуты ўніз. Такія хаты з прагнутымі стрэхамі і крывымі акенцамі Ганька бачыла, ідучы ў школу. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ампутава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ампутаваць.

2. у знач. прым. Адрэзаны пры хірургічнай аперацыі. Абмацаўшы асцярожна ампутаваную нагу, .. [Цулукідзе] выцер слёзы і ціха загадаў: — Оля, падрыхтуйце да перавязкі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пача́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пачаць.

2. у знач. прым. Які пачалі выкарыстоўваць, спажываць. На зэдліку каля прыпека ляжаў стос жоўтых бліноў і пачаты кружок авечага лою. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператрыво́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ператрывожыць.

2. у знач. прым. Які перажыў моцную трывогу. На пляцы ў сярэдзіне сяла невялікай купкай ціснуліся адзін да аднаго ператрывожаныя людзі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абжы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абжыць.

2. у знач. прым. Асвоены, прыстасаваны для жылля; добраўпарадкаваны. Абжыты дом. □ Вайна зрушыла з абжытых, наседжаных месц дзесяткі, сотні тысяч людзей. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)