КО́РНФАРТ (Cornforth) Джон Уоркап (н. 7.9.1917, г. Сідней, Аўстралія),
англійскі хімік-арганік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1953). Вучыўся ў Сіднейскім і Оксфардскім (з 1939) ун-тах. З 1946 у Савеце па мед. даследаваннях (Вялікабрытанія), з 1962 дырэктар лабараторыі хім. энзімалогіі фірмы «Шэл», з 1975 праф. Сусекскага ун-та. Навук. працы па біяарган. хіміі. Прымаў удзел у праграме па высвятленні будовы пеніцыліну. Ажыццявіў татальны сінтэз неараматычнага стэроіда (1951). Даследаваў механізм біясінтэзу халестэрыну здапамогай распрацаванага ім метаду мечаных папярэднікаў. Нобелеўская прэмія 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛА (Olah) Джордж (н. 22.5.1927, Будапешт),
амерыканскі хімік-арганік. Скончыў тэхн.ун-т у Будапешце. З 1957 у Канадзе, з 1964 у ЗША. З 1965 праф.Зах. рэзервовага ун-та (г. Кліўленд), з 1977 ва ун-це Паўд. Караліны (г. Лос-Анджэлес). Навук. працы па хіміі карбкатыёнаў, даследаванні механізму хім. рэакцый. Вынайшаў метад атрымання стабільных карбкатыёнаў здапамогай звышкіслот. Атрымаў трохвалентныя карбкатыёны («карбеніевыя» іоны — вытворныя CH+3), даследаваў іх структуру, уласцівасці і рэакцыйную здольнасць. Нобелеўская прэмія 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАЛО́ГІЯ МАРСКА́Я,
навука аб складзе, будове і геал. гісторыі часткі Зямлі, пакрытай водамі Сусв. акіяна. Даследуе працэсы і паслядоўнасць утварэння асадкаў і парод, якія складаюць паверхню і нетры марскога і акіянскага дна, а таксама прымеркаваныя да іх карысныя выкапні. Выкарыстоўвае даследаванні і інструментальныя вымярэнні здапамогайгеафіз. апаратуры, падводнага свідравання і вадалазных работ са спец. абсталяваных суднаў, буравых платформаў і інш., таксама метады даследаванняў і вымярэнняў, якія прымяняюцца на сушы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́КУУМНА-ДУГАВЫ́ ПЕРАПЛА́Ў,
паўторная плаўка (пераплаў) металу ў вакуумнай дугавой печы. Метал плавіцца цяплом эл. дугі і сцякае ў крышталізатар, які ахалоджваецца вадой. Вакуум ствараецца ў пячах здапамогайвакуумных помпаў. Магутнасць эл. дугі ўстанаўліваюць такую, каб утварыць шчыльную бездэфектную макраструктуру. Пераплаўлены метал вызначаецца высокімі вязкасцю і пластычнасцю, павышанай стомленаснай трываласцю і інш. Вакуумна-дугавым спосабам пераплаўляюць сталь, сплавы на аснове нікелю, а таксама тытан, цырконій, малібдэн і інш. тугаплаўкія металы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́НА, Алена Прыгожая,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка Зеўса і Леды, жонка цара Спарты Менелая, якая лічылася надзвычайнай прыгажуняй. Паводле міфаў, сын траянскага цара Прыяма ПарысздапамогайАфрадыты выкраў Алену, што стала зачэпкай Траянскай вайны. Міф пра Алену — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (ант. вазы, фрэскі, карціны Я.Тынтарэта, Ж.Л.Давіда), л-ры (Гамер, Эўрыпід, І.В.Гётэ), музыцы (К.В.Глюк, К.Сен-Санс, Р.Штраус) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНЕМАФІЛІ́Я (ад анема... + ...філія), анемагамія, ветраапыленне,
прыстасаванасць раслін да перакрыжаванага апыленняздапамогай ветру. Адзіны спосаб апылення ў хвойных. Характэрна таксама для многіх кветкавых раслін — злакаў, асаковых, многіх дрэвавых двухдольных раслін (бяроза, асіна, дуб, граб, ляшчына і інш.). У ветраапыляльных раслін звычайна адсутнічае або значна рэдукаваны калякветнік, шматлікія непрыкметныя кветкі сабраны ў суквецці, пазбаўлены афарбоўкі і паху, утвараюць шмат лёгкага сыпкага пылку і інш. Цвіценне часта адбываецца да разгортвання лісця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЛТА́ВА (Vltava),
рака ў Чэхіі, левы прыток р. Лаба (Эльба). Даўж. 446 км, пл.бас. 28 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Шумава; пасля прарыву цераз цясніну «Чортавы сцены» (каля г. Вішы-Брод), цячэ па Будзеёвіцкай раўніне, потым па ўзвышшах Сярэдняй Чэхіі. Сярэдні расход вады каля г. Прага 142 м³/с. Веснавая паводка. Суднаходная (здапамогай шлюзаў) у ніжнім цячэнні на 84 км. Вадасховішча. ГЭС. На Влтаве гарады Прага, Чэске-Будзеёвіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЖЭ́КТАР (англ. projector ад лац. projectus кінуты наперад),
асвятляльная прылада, якая канцэнтруе святло ў абмежаваным прасторавым вугле здапамогай аптычнай сістэмы (люстэркаў або лінзаў). Крыніцы святла — спец. пражэктарныя лямпы напальвання, дугавыя вугальныя лямпы. Адрозніваюць П. далёкага дзеяння (выкарыстоўваюцца ў ваен. справе), заліваючага святла (для асвятлення фасадаў будынкаў, тэатр. сцэн) і сігнальныя (для перадачы інфармацыі).
Схемы пражэктараў: а — рэфлектарнага (люстранога); б — кандэнсарнага (лінзавага); 1 — аптычная сістэма; 2 — крыніца святла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНСІБІЛІЗА́ТАРу фатаграфіі,
рэчыва, уведзенае ў фатаграфічную эмульсію для яе сенсібілізацыі. Пры гэтым фотаматэрыялы набываюць дадатковую адчувальнасць да той вобласці аптычнага спектра, дзе паглынае сам С.
Галагенасярэбраныя фатаграфічныя матэрыялы маюць натуральную адчувальнасць да сіне-фіялетавай вобласці аптычнага выпрамянення. Здапамогай С. ім надаюць адчувальнасць да доўгахвалевых абласцей (зялёнай, чырвонай і інфрачырвонай) ці павышаюць іх адчувальнасць у сіне-фіялетавай вобласці. Для сенсібілізацыі фотаслаёў у шырокай вобласці спектра выкарыстоўваюцца сумесі розных С.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРАХО́Д Вольга Раманаўна (12.7.1915, г.п. Брагін Гомельскай вобл. — 25.6.1994),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1971), праф. (1972). Скончыла БДУ (1939), дзе і працавала да 1986. Навук. працы па даследаванні малекулярнай, іонаабменнай і ліганднай сорбцыі арган. злучэнняў на іанітах. Прапанавала метады храматаграфічнага раздзялення блізкіх уласцівасцямі злучэнняў і экстракцыйна-фотаметрычнага вызначэння малібдэну і тытану ў сплавах і мінералах здапамогай амінааксіфуранону.
Тв.:
Химический анализ: Основы методов концентрирования и разделения веществ Мн., 1980.